У Армэніі працуюць каля 400 IT-кампаній, а штогод запускаюцца дзясяткі новых. Таксама ў краіне ёсьць ужо некалькі школ, у якіх дзеці вывучаюць не традыцыйныя матэматыку і фізыку, а запатрабаваныя на рынку праграмаваньне, анімацыю, вэб-дызайн, кіно, відэавытворчасьць і кампутарныя гульні.