Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўская тэлерадыёкампанія спыніла супрацу з журналістам, які называў беларусаў «біямасай». У чым прычына


Тэлевізійныя дэбаты на тэлеканале LRT у часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2024 году. Ілюстрацыйнае фота
Тэлевізійныя дэбаты на тэлеканале LRT у часе прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2024 году. Ілюстрацыйнае фота

У кастрычніку Віленская ўчастковая пракуратура пачала дасудовае расьсьледаваньне факту выказваньняў Альгіса Раманаўскаса, але пакуль яму ня выставілі ніякіх абвінавачаньняў.

Літоўская грамадзкая тэлерадыёкампанія LRT паведаміла аб спыненьні супрацы з журналістам Альгісам Раманаўскасам у сувязі з пачаткам расьсьледаваньня пракуратуры па факце магчымага падбухторваньня да гвалту.

«Грамадзкі моўнік выкарыстоўвае найвышэйшыя этычныя стандарты ня толькі да сваіх супрацоўнікаў, а і датычна да ўсіх стваральнікаў праграм, вядоўцаў і актораў, паколькі іхныя выказваньні ў публічнай прасторы часта асацыююцца з LRT», — адзначаецца ў афіцыйным камэнтары LRT.

У кампаніі заявілі, што супярэчлівая рыторыка Альгіса Раманаўскаса, якую ён паўтарае ў публічнай прасторы, не адпавядае гэтым стандартам і шкодзіць іміджу LRT.

Сам журналіст у інтэрвію агенцтву BNS паведаміў, што пакуль не жадае камэнтаваць сытуацыю: «Цяпер у мяне больш часу, які я магу накіраваць на іншыя мэты», — адзначыў ён.

У кастрычніку Віленская ўчастковая пракуратура пачала дасудовае расьсьледаваньне выказваньняў Альгіса Раманаўскаса, але пакуль яму ня выставілі ніякіх абвінавачаньняў.

Расьследаваньне пачалі па факце публічнага падбухторваньня да гвалту і да фізычнай расправы над групай людзей або асобаў, якія ўваходзяць у такую групу, паводле прыкметаў нацыянальнасьці і мовы.

13 верасьня Альгіс Раманаўскас варожа выказаўся пра грамадзян Літвы, якія спажываюць расейскую культуру, і прапанаваў забіраць у іх дзяцей, а бацькоў расстрэльваць.

Пасьля грамадзкага рэзанансу Альгіс Раманаўскас прасіў прабачэнбня, але дадаў, што меў на ўвазе літоўцаў, якія спажываюць «русафашысцкую папсу».

Сёлета ў лютым у інтэрвію іншаму літоўскаму каналу Альгіс Раманаўскас назваў беларусаў «біямасай», якая нясе «русский мир» і мае расейскі мэнталітэт.

«Уся гэтая біямаса, якая дзесяцігодзьдзямі добраахвотна галасавала і падтрымлівала коснаязыкага калгаснага дыктатара, грамадзтва, якое такога вылюдка носіць на руках і цешыцца ім, ці гэта нармальнае грамадзтва? Не, гэта вельмі хваравітае, цяжка хворае грамадзтва, гэта значыць такое самае, як і расейскае грамадзтва», — сказаў ён.

Журналіст таксама крытыкаваў беларускіх грамадзян, якія ўцяклі ў Літву ад палітычнага перасьледу ў Беларусі.

«Сёньня ў нас 60 тысяч расейцаў, якіх мы чамусьці называем беларусамі. Якія беларусы? Яны размаўляюць па-беларуску? Гэта расейцы з знакам якасьці, тут жахлівыя справы», — сказаў Альгіс Раманаўскас.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG