У Службе бясьпекі Ўкраіны мяркуюць, што масавыя хакерскія атакі, якія пачаліся сёньня на кампутары ўкраінскага ўраду, банкаўскай сыстэмы і іншых установаў і кампаній, арганізаваныя з тэрыторыі Расеі або з акупаваных тэрыторый Данбасу.
Пра гэта паведаміла прэс-сакратар СБУ Алена Гітлянская.