Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыватная кампанія вывела на арбіту спадарожнік выведкі ЗША


Кампанія SpaceX запусьціла ў космас спадарожнік ваенна-касьмічнай выведкі ЗША.

Апарат вывела на арбіту ракета-носьбіт Falcon 9. Пасьля гэтага першая ступень ракеты прызямлілася на базе ВПС ЗША на мысе Канавэрал. Запуск трансьлявалі ў сацыяльнай сетцы Facebook у рэжыме рэальнага часу.

Падрабязнасьці місіі засакрэчаныя. Запуск разьведвальнага спадарожніка быў заплянаваны на 30 траўня, але з-за непаладак аднаго з датчыкаў яго перанесьлі на сёньня. Заснавальнік прыватнай касьмічнай кампаніі SpaceX Ілан Маск распавёў, што пуск ускладнілі моцныя парывы ветру.

Для SpaceX гэта першы запуск ваеннага спадарожніка. Выкарыстаньне шматразовых ракет Falcon 9 робіць запуск касьмічных апаратаў больш танным. У сакавіку кампанія ўпершыню пасьпяхова адправіла ў космас ракету з першай ступеньню, якая ўжо выкарыстоўвалася раней.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG