У Беларусі з 4 па 16 лістапада разглядалі 91 палітычна матываваную крымінальную справу, у межах якіх судзілі 113 чалавек.
Мінімум 10 судовых працэсаў праходзілі ў закрытым рэжыме.
У палітычных судах у згаданы пэрыяд бралі ўдзел сама меней 64 судзьдзі, піша «Вясна».
Найбольш распаўсюджаны крымінальны артыкул, паводле якога судзілі беларусаў за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе, — 342 КК. Па ім судзілі 37 чалавек.
Агулам паводле дыфамацыйных артыкулаў судзілі 59 чалавек.
Перад прэзыдэнцкімі выбарамі хваля рэпрэсій у параўнаньні зь летнімі месяцамі 2024 году за апошні час узмацнілася: па ўсёй краіне робяцца вобшукі і затрыманьні, паведамляюць праваабаронцы.
Форум