Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія аштрафавала Facebook


Эўракамісія аштрафавала сацыяльную сетку Facebook на 110 мільёнаў эўра за ілжывую інфармацыю пры куплі мэсэнджэра WhatsApp у 2014 годзе.

Расьсьледаваньне Эўракамісіі ў дачыненьні да Facebook пачалося ў сьнежні мінулага году. Як сьцьвярджаюць у Брусэлі, пры набыцьці Facebook запэўніваў, што ня будзе аўтаматычна абʼядноўваць свае ўліковыя запісы з WhatsApp. Нягледзячы на абяцаньні, гэта было зроблена ў жніўні мінулага года.

На мінулым тыдні антыманапольная служба Італіі аштрафавала WhatsApp на 3 мільёны эўра за навязваньне умоваў выкарыстаньня сэрвісу. Паводле прадстаўнікоў ведамства, ствараецца ўражаньне, што калі пры ўсталёўцы прыкладаньня карыстальнікі не дазволіць доступ да іх асабістых дадзеных праз Facebook, то сэрвіс іх не зарэгіструе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG