Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія выдаткуе дадатковыя грошы на кібэрбясьпеку


Брытанскія ўлады выдаткуюць дадаткова 50 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (64 мільёны даляраў) на кібэрбясьпеку нацыянальнай службы аховы здароўя пасьля нядаўняй буйной атакі хакераў, якая парушыла працу тысяч кампутараў у многіх краінах, у прыватнасьці, Вялікабрытаніі. Як заявіў міністар абароны Вялікабрытаніі Майкл Фэлан, раней на абарону ад кібэрнападаў было выдзелена каля двух мільярдаў фунтаў (2,5 мільярда даляраў), але пасьля нападу, якая адбыўся ў мінулую пятніцу, гэтая сума апынулася недастатковай.

У Вялікабрытаніі хакеры парушылі працу амаль 50 мэдычных устаноў. Бальніцы не маглі прымаць хворых нават у экстраных выпадках і былі вымушаныя накіроўваць пацыентаў у мэдустановы, якія не пацярпелі ад кампутарнага ўзлому.

Ахвярамі масавай кібэратакі ў мінулую пятніцу сталі каля 200 тысяч фізычных і юрыдычных асоб у 150 краінах. Ва ўсіх выпадках выкарыстоўвалася праграма-вымагальнік. Вірус трапляе ў кампутар і зашыфроўвае ўсе файлы, пасьля чаго патрабуе за разблякаваньне аплату ў лічбавай валюце — биткоинах. Напады могуць працягнуцца ў панядзелак раніцай, калі людзі прыйдуць на працу і ўключаць кампутары.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG