Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Белым доме абмеркавалі пераход да 5G-інтэрнэту


У Белым адбываецца Тыдзень тэхналёгіяў. У чацьвер вядучыя прадстаўнікі індустрыі сустрэліся з прэзыдэнтам Дональдам Трампам, каб прадэманстраваць сваю прадукцыю і абмеркаваць, якой павінна быць роля ўрада ў рэгуляваньні тэхналягічнай сфэры і стымуляваньні тэмпаў яе разьвіцьця.

Цэнтральнымі тэмамі дыскусіі сталі бяздротавая сувязь новага пакаленьня 5G і імклівае разьвіцьцё тэхналёгій, зьвязаных з беспілотнікамі.

«Гэтая сустрэча адбываецца ў важны час, таму што мы стаім на парозе пераходу да 5G і Інтэрнэту рэчаў, — адзначае выканаўчы дырэктар вядучага сотавага апэратара T-Mobile Майк Сывэрт. — Ад пазыцыі, якую зойме ўрад, залежыць, ці захавае Амэрыка ролю лідэра ў сфэры тэхналёгій».

Акрамя Сывэрта, на сустрэчы прысутнічалі кіраўнікі кампаній, Sprint, AT & T, General Electric, Honeywell, Verizon і Microsoft.

Трамп запэўніў прысутных, што мае намер не дазваляць дзяржаве станавіцца на шляху разьвіцьця і росквіту тэхналягічных кампаній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG