На думку вядомага гісторыка беларускай літаратуры прафэсара Адама Мальдзіса, архівы эўрапейскіх краін яшчэ могуць зьмяшчаць многія невядомы дакумэнты пра беларускага асьветніка і першадрукара Францішка Скарыну.
Прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, што беларуская АЭС, якая будуецца ў Астраўцы, зьяўляецца геапалітычным праектам Расеі, накіраваным на тое, каб падарваць літоўскі рынак электраэнэргіі.
Навукоўцы амэрыканскага касьмічнага агенцтва NASA на адмысловай прэсавай канфэрэнцыі паведамілі, што ў сыстэме Trappist-1 дасьледчыкі знайшлі 7 плянэтаў памерам прыблізна зь Зямлю, зь якіх тры плянэты маюць умовы, патэнцыйна прыдатныя для жыцьця.
Прэзыдэнт Расеі ўвёў штрафы за адмову блякаваць забароненыя сайты. Закон, які ўступіць у сілу праз 30 дзён, Пуцін падпісаў сёньня. Цяпер правайдэра, які ня выканаў патрабаваньні, могуць аштрафаваць на 100 тысяч рублёў.
У ЗША з касмадрома на мысе Канавэрал запушчана ракета-носьбіт Falcon 9 з грузавым караблём Dragon. Які належыць амэрыканскай кампаніі SpaceX апарат даставіць грузы на Міжнародную касьмічную станцыю (МКС).
Кампанія амэрыканскага прадпрымальніка Ілана Маска SpaceX адклала першы палёт на Марс на два гады. Запуск цяпер заплянаваны на 2020 год.
Прэмʼер-міністар Беларусі Андрэй Кабякоў правёў нараду па пытаньнях заяўкі Беларусі на правядзеньне ў краіне ў 2018 годзе 31-га Міжнароднага кангрэсу Асацыяцыі ўдзельнікаў касьмічных палётаў
Вывучыць 100 вершаў Янкі Купалы, праглядаючы электронную скрыню. Менавіта такую магчымасьць прапануе стваральнік сайту kupalaposhtai.by. Штораніцы атрымліваць па адным вершы клясыка будзе кожны, хто пакіне свой электронныя адрас на галоўнай старонцы сайту.
Італьянскія афіцыйныя асобы падазраюць, што расейскія хакеры атакавалі кампутарныя сеткі міністэрства замежных справаў краіны.
Кампанія Twitter заявіла, што нарошчвае намаганьні для прадухіленьня «абразаў і агрэсіі» на сваёй плятформе. Твіты з патэнцыйна небясьпечнымі выказваньнямі ня будуць высьвечвацца ў адказ на запыт.
Чым больш людзі чытаюць навіны і дзеляцца імі, тым больш будзе ўзьнікаць фальшывых, хлусьлівых, ці, як цяпер кажуць, фэйкавых навінаў.
Сьледзтва абвінавачвае Анікеева ў незаконным доступе да кампутарнай інфармацыі.
Папулярны мэсэнджэр Viber прадставіў функцыю «сакрэтных паведамленьняў» для вэрсіяў праграмы на Android і iOS. Цяпер можна адсылаць фота і відэа так, каб яны былі дасяжныя для прагляду атрымальнікам толькі некалькі (на выбар ад 1 да 10) сэкундаў.
Украіна папрасіла Facebook распрацаваць мэханізм барацьбы з фэйкавымі навінамі ва ўкраінскім сэгмэнце сеткі.
Агенцтва «Росбалт» расказала пра сувязь затрыманага стваральніка хакерскай групы «Шалтай-Балтай» і абвінавачаных у здрадзе супрацоўнікаў ФСБ.
Старшыня прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ўладзімер Гусакоў паведаміў, што ўпершыню ў гісторыі заплянавана правядзеньне беларускай нацыянальнай выставы навуковых дасягненьняў у ЗША.
У маладых краінах, як Беларусь, навука павінна служыць яшчэ і апорай дзяржаўнай ідэалёгіі, заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэньня дыплёмаў доктара навук і атэстатаў прафэсара.
Паўднёвакарэйская кампанія Samsung апублікавала вынікі расьсьледаваньня ўсіх выпадкаў узгараньня смартфонаў Galaxy Note 7.
20 студзеня ў Менску ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол «Роля і месца акадэміка Браніслава Тарашкевіча ў беларускім нацыянальным адраджэньні», прымеркаваны да 125-годзьдзя з дня нараджэньня аўтара першай беларускай граматыкі.
У Києві народилася повністю здорова дівчинка, яка має гени від батька й матері та домішок генів донора. Це є результатом нової української репродуктивної технології
Навукоўцы ўжо некалькі гадоў назіраюць за тым, што ў чарнобыльскую зону вяртаюцца дзікія жывёлы, паведамляе «Newsweek Polska». Выданьне выказвае думку, што жывёлы адчуваюць сябе ў зоне бясьпечней, чым раней.
Амэрыканская кампанія SpaceX, якую ўзначальвае Ілан Маск, запусьціла ракету Falcon 9 — упершыню ад часу аварыі ў верасьні мінулага года.
На наступным тыдні ў Беларусь прыбудзе місія МАГАТЭ па ацэнцы праектаваньня пляцоўкі АЭС з улікам вонкавых падзеяў, так званая місія SEED (Site and External Events Design Review Service)
Сёмы Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі адбудзецца 15-17 верасьня ў Варшаве, паведамілі БелаПАН у аргкамітэце правядзеньня мерапрыемства.
Расейская інтэрнэт-кампанія «Яндекс» абнавіла вулічныя панарамы беларускіх гарадоў на сэрвісе «Яндекс.Карты». У Менску панарамы апошні раз абнаўляліся ў 2014 годзе, а ў Берасьці, Віцебску, Гомлі, Горадні і Магілёве гэта першае абнаўленьне з 2011 году.
Нарвэгія сёньня пачала паступовае закрыцьцё радыёстанцый у FM-дыяпазоне. Да канца 2017 году краіна пяройдзе ад аналягавага радыё да лічбавага, стаўшы першай у сьвеце дзяржавай без FM-вяшчаньня.
«Белтэлекам» спыніць ад 1 лютага 2017 году прадстаўленьне паслугі доступу ў інтэрнэт праз тэхналёгію dial-up, што прапаноўвалася па тэлефонным нумары 8-600-100. Для доступу ў інтэрнэт правайдэр прапануе іншыя паслугі, з больш высокімі хуткасьцямі.
У лістападзе-сьнежні 2016 году на Kickstarter прайшоў пасьпяховы збор грошай на праект HandEnergy: генэратар у форме шара, які дазваляе зарадзіць тэлефон, плэер ці іншую прыладу. Каб шар набраў энэргію, яго трэба проста пакруціць у руцэ.
Пасьля завяршэньня працэдуры набыцьця карпарацыі Yahoo тэлекамунікацыйнай кампаніяй Verizon кіроўная рада Yahoo будзе скарочаная, карпарацыя Yahoo, Inc. атрымае назву Altaba.
Беларускамоўныя беларусы звычайна маюць на кампутарах і тэлефонах тры раскладкі клявіятуры: беларускую, расейскую і ангельскую. Некаторыя ўсталёўваюць і болей — дадаюць у сьпіс польскую, украінскую або іншыя раскладкі.
У Францыі з хакерамі будуць змагацца больш за 2,5 тысячы кібэрвайскоўцаў.
Беларусы — сусьветныя лідэры ў спажываньні двух пасьлёнавых: бульбы і тытуню.
У амэрыканскім Сэнаце ў чацьвер пачынаюцца слуханьні па пытаньні аб магчымым умяшаньні расейскіх хакераў у ход прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.
Стваральнікі сэрвісу MSQRD Сяргей Ганчар і Яўген Няўгень патрапілі ў рэйтынг «30 да 30» за 2017 год, складзены часопісам Forbes.
Корпус рэактара першага энэргаблёку БелАЭС дастаўлены на будпляцоўку пад Астраўцом.
Беларусь і Кітай ствараюць сумеснае прадпрыемства для выпуску бесьпілётных лятальных апаратаў.
Кампанія Apple раней адмаўлялася рабіць падобныя апэрацыі на запыт амэрыканскага ФБР.
Швэйцарыя, Швэцыя, Вялікабрытанія, ЗША, Фінляндыя і Сінгапур сёлета па-ранейшаму заставаліся сусьветнымі лідэрамі ў сфэры інавацыяў.
Апошнімі гадамі ў расейскай інфармацыйнай прасторы ўсё часьцей пачалі зьяўляцца выказваньні палітолягаў і аналітыкаў пра тое, што беларускі народ і беларуская мова — гэта штучныя ўтварэньні, прыдуманыя або палякамі для разбурэньня агульнарускага адзінства, або бальшавікамі.
У нашы дні нават 3-гадовыя дзеці карыстаюцца навушнікамі. Напярэдадні сьвятаў гандляры вядомых брэндаў ў рэкляме сьцьвярджаюць, што іх прадукцыя зусім бясьпечная для дзіцячых вушэй.
Апошнія гады пра чарнобыльскую катастрофу ўсё часьцей узгадваюць толькі ў кантэксьце часу, што мінуў ад моманту аварыі на чацьвёртым энэргаблёку атамнай электрастанцыі ва ўкраінскім горадзе Чарнобыль.
Малая плянэта Цэрэра, разьмешчаная ў галоўным поясе астэроідаў паміж арбітамі Марса і Юпітэра, мае значную колькасьць лёду пад яго цёмнай паверхняй.
ІТ-кампанія Yahoo 14 верасьня афіцыйна прызнала крадзеж зьвестак больш як мільярда сваіх карыстальнікаў у 2013 годзе. Кампанія рассылае карыстальнікам паведамленьні аб крадзяжы.
Да блякаваньня ў Беларусі было звыш 5000 карыстальнікаў, пасьля яго стала звыш 6000. Паступова колькасьць карыстальнікаў вяртаецца на ўзровень апошніх месяцаў да блякаваньня.
У кавалку бурштыну на поўначы М’янмы навукоўцы знайшлі фрагмэнт хваста дыназаўра — у тым ліку косткі, мяккія тканкі і нават пер’е — узростам 99 мільёнаў гадоў.
Газэта The Wall Street Journal канстатуе, што «Беларусь ператвараецца ў «Крэмніевую даліну» Ўсходняй Эўропы. Так прэстыжнае амэрыканскае выданьне ацэньвае намаганьні Беларусі ў стварэньні і прасоўваньні ІТ-тэхналёгіяў.
Кампанія Apple назвала найлепшыя праграмы і гульні для сваіх апэрацыйных сыстэмаў у 2016 годзе. Праграмай году для iPhone названая Prisma, на другім месцы — распрацоўка беларусаў MSQRD.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі пракамэнтавала блякаваньне Tor. Яно заявіла, што абмяжоўваецца не ананімны доступ, а наведваньне забароненых сайтаў.
Газэта The Wall Street Journal надрукавала артыкул пра менскі «Парк высокіх тэхналёгіяў», у якім канстатуе, што «Беларусь ператвараецца ў «Крэмніевую даліну» Ўсходняй Эўропы.
Амэрыканскае выданьне Bloomberg спрагназавала самыя пэсымістычныя падзеі 2017-га.
Загрузіць яшчэ