27 траўня з Флорыды на Міжнародную касьмічную станцыю меўся паляцець амэрыканскі касьмічны карабель з экіпажам.
27 траўня з Флорыды на Міжнародную касьмічную станцыю мае паляцець амэрыканскі касьмічны карабель з экіпажам.
З касмадрому ў Флорыдзе на Міжнародную касьмічную станцыю ляціць амэрыканскі касьмічны карабель. Ад 2011 Амэрыка запускала сваіх астранаўтаў на арбіту з дапамогай карпарацыі «Роскосмос» і цяпер спадзяецца пазбавіцца ад расейскай залежнасьці ў галіне касманаўтыкі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп скрытыкаваў сэрвісы сацыяльных сетак, пасьля таго як сетка Twitter стала папярэджваць падпісчыкаў пра магчымыя недакладнасьці ў ягоных твітах.
Да супольнай справы далучыліся амаль 200 навукоўцаў з больш як 40 дзяржаваў. Ад беларускага боку ў праекце дзейнічае псыхатэрапэўт Алег Айзбэрг.
Міністэрства надзвычайных сытуацый Беларусі зацьвердзіла нормы і правілы ядзернай і радыяцыйнай бясьпекі.
Два паведамленьні Трампа з крытыкай працэсу галасаваньня праз пошту, у якіх прэзыдэнт сьцьвярджае, што такі спосаб волевыяўленьня будзе выкарыстаны для фальсыфікацыі вынікаў выбараў, суправаджаліся адмысловай спасылкай.
Капсула Crew Dragon будзе запушчана з касмадрома ў Флорыдзе ў сераду ўдзень.
Кітай спрабуе пабудаваць адну з самых тэхналягічна складаных сетак назіраньня ў сьвеце з сотнямі мільёнаў камэраў у грамадзкіх месцах і штораз шырэйшым выкарыстаньне такіх мэтадаў, як маніторынг смартфонаў і распазнаваньне твару.
Літва і Беларусь падпісалі 25 траўня пагадненьне аб раньнім апавяшчэньні пры атамных аварыях і абмене інфармацыяй пра аб’екты атамнай энэргетыкі і іхную дзейнасьць.
Міністэрства энэргетыкі Літвы выступіла з крытыкай недастатковай празрыстасьці інфармацыі пра Беларускую АЭС. Публікацыя з заўвагамі зьмешчаная на сайце ведамства.
У ноч на 24 траўня ў Езярышчы на поўначы Віцебскай вобласьці тэмпэратура паветра апусьцілася да 1,6 градуса марозу.
Колькасьць электрамабіляў на беларускіх дарогах да канца 2020 году можа вырасьці ў пяць разоў — ад цяперашніх 400 да 2000. Такі прагноз дае «Беларуснафта» — дзяржаўны апэратар па стварэньні сеткі электразарадных станцый.
Прататыпная вакцына, распрацаваная навукоўцамі-вірусолягамі ў Бостане, абараняе малпаў ад каранавірусу, даючы надзею на стварэньне эфэктыўнай вакцыны для чалавека.
«Ня трэба перад расейцамі станавіцца на калені. Гэта сыгнал, калі наш найбліжэйшы саюзьнік мала таго, што не пагадзіўся з намі ракету зрабіць, а палігон не прадстаўляе»
Лукашэнка ня раз даваў сумнеўныя рэкамэндацыі наконт COVID-19: прапаноўваў «лячэньне» трактарам, алькаголем, хакеем, маслам, лазьняй, козачкамі і іншым. Ён таксама неаднаразова разважаў, што нібыта ад каранавірусу ніхто не памірае.
Адміністрацыя БелАЭС «заявіла пра гатоўнасьць вырашыць выяўленыя праблемы» і запрасіла экспэртаў МАГАТЭ на паўторны візыт праз 18 месяцаў (то бок ужо пасьля заплянаванага запуску).
Вадарод мае замяніць прыродны газ.
Касьмічныя войскі ЗША запусьцілі на арбіту бесьпілётны самалёт X-37B. Пуск ракеты-носьбіта «Атляс-5» адбыўся ў суботу з касмадрому на мысе Канавэрал у Флорыдзе, яго трансьляваў Ютуб-канал United Launch Alliance.
У траўні 2017 году пяты прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка забараніў на на тры гады сацыяльныя сеткі «УКантакце» і «Аднаклясьнікі», сайты групы Mail.Ru, службы «Яндэкс» і шэраг іншых рэсурсаў.
Папярэджаньне будзе закрываць такія допісы; спатрэбіцца дадаткова націснуць на спасылку, каб іх прачытаць.
«Цяпер цела гатовае. Яно мае памяць». Над вакцынай супраць каравірусаў працуюць ужо больш як 10 гадоў. Чаму ж вакцыны дагэтуль няма?
Пуск першага энэргаблёку Беларускай АЭС адбудзецца не раней за ліпень. А вось ці патаньнее электраэнэргія для беларусаў, у якія краіны Беларусь будзе прадаваць энэргію, дасюль невядома.
Міністар энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас зьвярнуўся ў МАГАТЭ ў сувязі з адсутнасьцю дамовы паміж Вільняй і Менскам аб раньнім апавяшчэньні пра ядзерную аварыю.
На 39% менш хадзілі ў рэстарацыі і кавярні, на 18% менш — у крамы і аптэкі, на 35% менш карысталіся транспартам.
Пэўныя досьледы кажуць, што нос сабакі дае дакладны тэст.
На Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы даставілі ядзернае паліва для першага энергаблёку, паведамілі ў Міністэрстве энэргетыкі.
Кажуць, гэта частка пляну адміністрацыі Трампа адмовіцца ад шматбаковых міжнародных пагадненьняў у Арганізацыі Аб'яднаных Нацый і замест гэтага заключаць дамовы з «аднадумцамі».
Microsoft укладзе 1 мільярд даляраў у Польшчы паводле пляну, які прадугледжвае адкрыць у краіне цэнтар апрацоўкі дадзеных для бізнэсу і дзяржаўных установаў.
Як за тыдзень прасунуліся справы на чатырох ключавых напрамках змаганьня з пандэміяй: захадах прафіляктыкі, працы над лекамі, мерах паратунку эканомікі і стварэньні імунітэту супраць вірусу.
Клінічныя выпрабаваньні прэпарату рэмдэсівер пацьвярджаюць яго эфэктыўнасьць у барацьбе з каранавіруснай інфэкцыяй Covid-19.
Паводле мадэлі сынгапурскіх матэматыкаў менавіта цяпер, у гэтыя дні, у Беларусі — пік захворваньня
Сьцьвярджаецца, што «Роснефть» можа выдзеліць на гэтыя мэты да 1 мільярда даляраў.
Міжнародныя спэцыялізаваныя выставы «Белагра – 2020», «Белфэрма», «Белпрадукт», «Харчовая індустрыя» пераносяцца на 1-5 верасьня, паведамляюць арганізатары.
Адзіная плятформа дыстанцыйнага навучаньня школьнікаў у Беларусі можа зьявіцца хіба што «к канцу 2020 году». Пакуль жа настаўнікі і вучні карыстаюцца самымі рознымі плятформамі і сэрвісамі.
Міністэрства абароны ЗША 27 красавіка апублікавала тры відэаролікі, зробленыя лётчыкамі ваенна-марскога флёту, якія раней былі даступныя ў інтэрнэце неафіцыйна як запісы сустрэч зь «неапазнанымі паветранымі зьявамі».
Мы пастараліся сабраць у 10 пунктах тыя зьвесткі пра Чарнобыльскую катастрофу, якія можна лічыць устаноўленым фактамі або такімі, адносна якіх меркаваньні экспэртаў больш-менш сыходзяцца.
«Яндэкс»: беларусы за тыдзень сталі менш самаізалявацца.
Каб не карысталіся ўласнымі ў зонах інфэкцыі.
Ільля Азар кажа, шматлюднасьць мітынгу будзе важная ня менш, чым на любой вулічнай акцыі: яна вызначыць, заўважаць яе ўлады ці не.
Зьмяю знайшлі ў паўночна-ўсходнім індыйскім штаце Аруначал-Прадэш. У навуковым артыкуле падкрэсьліваецца, што чараўнік, у гонар якога яна атрымала імя, меў здольнасьць гаварыць са зьмеямі.
«Учора мне лекары сказалі, што пры ўльтрафіялеце, сонечным сьвятле вірус гіне», — заявіў Лукашэнка 19 красавіка. Ці праўда, што каранавірус гіне ад ультрафіялету і сонечнага сьвятла?
Пры 15-хвілінным нагрэве да 92°C атрымалася істотна скараціць колькасьць жывых адзінак вірусу — аж на шэсьць парадкаў. Але пасьля нагрэву да 60°C цягам гадзіны некаторыя штамы былі здольныя размнажацца ў нестэрыльным асяродзьдзі.
Калі непасрэднай прычынай сьмерці стаў інфаркт міякарда, то ці мае значэньне, якімі вірусамі быў абцяжараны чалавек, кажа навуковец Дзьмітры Цаўлоўскі.
Таксама на сайце ёсьць база ведаў са спасылкамі на беларускія і замежныя арганізацыі і замежныя навуковыя часопісы.
Асноўная функцыя праграмы — перапіска, а доступу да стужкі навінаў, музыкі, відэа і іншых разьдзелаў сацсеткі адтуль няма. Затое ёсьць магчымасьць пераводзіць грошы, рабіць аўдыё- і відэазванкі, а таксама некаторыя функцыі, якіх пакуль няма ў асноўнай праграме VK.
Найбольш «самаізаляваныя» беларускія гарады на момант публікацыі маюць 3 балы, найменш ізаляваныя — 2,2. У расейскім Навасібірску цяпер 1,9 бала, у Маскве — 3,3, а ў Благавешчанску, што на мяжы з Кітаем, 0,9 бала — як у Менску на пачатку сакавіка.
З прычыны вялікай колькасьці цяжкахворых COVID-19 італьянскія мэдыкі вымушаныя выбіраць, каго з пацыентаў падключаць да апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Чаму гэтыя апараты сталі адным з найбольш запатрабаваных тавараў падчас пандэміі?
Гэта не паўплывае на бясьпеку карыстальнікаў і не парушыць іхняга права на недатыкальнасьць асабістага жыцьця, запэўніваюць кампаніі. Праца па запуску новай тэхналёгіі можа заняць некалькі месяцаў, паведамляе РБК.
Тыдзень таму не было такога прыкметнага падзеньня наведвальнасьці забаўляльных установаў і карыстаньня транспартам, затое быў істотны рост наведваньня паркаў і нават невялікі рост паходаў на працу.
Загрузіць яшчэ