Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі падоўжыў забарону на расейскія сацыяльныя сеткі ва Ўкраіне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падоўжыў указ аб забароне шэрагу расейскіх інтэрнэт-рэсурсаў і сацыяльных сетак.

«Увесьці ў дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны ад 14 траўня 2020 году „Аб ужываньні, адмене і зьмене пэрсанальных спэцыяльных эканамічных і іншых абмежавальных захадаў (санкцый)“», — гаворыцца ў паведамленьні.

Прэзыдэнт Украіны падпісаў дакумэнт пасьля таго, як 13 траўня Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны перадала праект указу аб прымяненьні санкцый супраць расейскіх сацыяльных сетак і інтэрнэт-сэрвісаў.

У траўні 2017 году пяты прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка забараніў на на тры гады сацыяльныя сеткі «УКантакце» і «Аднаклясьнікі», сайты групы Mail.Ru, службы «Яндэкс» і шэраг іншых рэсурсаў.

Але ўкраінцы атрымліваюць доступ да расейскіх сэрвісаў абыходнымі шляхамі. Напрыклад, на момант публікацыі «ЎКантакце» былі онлайн звыш 168 тысяч чалавек, якія пазначылі месцам жыхарства Ўкраіну (і 241 тысяча тых, хто пазначыў Беларусь, меншую за Ўкраіну ў 4,5 раза паводле агульнай колькасьці насельніцтва).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG