Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Літвы паскардзіліся ў МАГАТЭ пасьля завозу ядзернага паліва на БелАЭС


Міністар энэргетыкі Літвы Жыгімантас Вайчунас зьвярнуўся ў МАГАТЭ ў сувязі з адсутнасьцю дамовы паміж Вільняй і Менскам аб раньнім апавяшчэньні пра ядзерную аварыю.

«Беларусь яшчэ не падпісала двухбаковае пагадненьне аб раньнім апавяшчэньні пра ядзерную аварыю. Такая сытуацыя ня можа быць прымальнай практыкай, да якой можна было б ставіцца памяркоўна, паколькі гаворка ідзе пра бясьпеку дзяржаў і людзей», — напісаў Вайчунас у лісьце генэральнаму дырэктару МАГАТЭ Рафаэлю Гросі.

Міністар адзначыў, што ў Беларусі працавалі некалькі місій МАГАТЭ. Аднак, як ён сьцьвярджае, «ні іх справаздачы, ні справаздачы аб рэалізацыі іхных рэкамэндацый да гэтага часу не апублічаныя, а адмова Менску публікаваць такія даклады перашкаджае празрыстай ацэнцы місій».

Вайчунас таксама заявіў, што давер да МАГАТЭ цяпер залежыць выключна ад дзеяньняў самога агенцтва і належнай рэакцыі на сытуацыю ў Беларусі, да якой «нельга ставіцца цярпіма».

У мінулую сераду Міністэрства энэргетыкі Беларусі паведаміла, што дастаўлена паліва для першага рэактара БелАЭС. Рэагуючы на гэта, Літва заклікала Менск адкласьці запуск станцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG