Свой адказ на гэтае пытаньне прапануе каманда матэматыкаў з сынгапурскага дасьледчага цэнтру Data-Driven Innovation Lab.
Іх мадэль ходу пандэміі збудаваная пры дапамозе дыфэрэнцыяльных раўнаньняў. Парамэтры мадэлі вызначаюцца на падставе зьвестак пра дынаміку распаўсюду хваробы, мадэль штодзень карэктуецца з улікам паступленьня новых дадзеных.
Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>
Аўтары прагнозу папярэджваюць, што вынікі іх дасьледаваньняў маюць значэньне толькі для адукацыйных і навукова-дасьледчых мэтаў. Яны адзначаюць, што чытачы павінны ўспрымаць любыя прагнозы з асьцярогай і што празьмерны аптымізм, грунтаваны на пэўных прагназаваных тэрмінах, небясьпечны і можа аслабіць засьцерагальныя захады і спрыяць вяртаньню інфэкцыі.
Прагноз Data-Driven Innovation Lab для Беларусі — пандэмія ў Беларусі скончыцца 18 чэрвеня, пасьля гэтай даты новыя захворваньні ўжо ня будуць зьяўляцца. Пры гэтым з усіх, каму ў Беларусі наканавана захварэць да канца пандэміі, 97% захварэюць да 23 траўня. Паводле мадэлі сынгапурскіх матэматыкаў, менавіта цяпер, у гэтыя дні, у Беларусі — пік захворваньня, самае вялікае значэньне новых выпадкаў захворваньня, і на пачатку траўня пандэмія ў Беларусі пойдзе на спад.
Паводле мадэлі, менавіта цяпер пік захворваньня і ў Расеі. Эпідэмія ўжо ідзе на спад, у прыватнасьці, у ЗША, Гішпаніі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Францыі, Польшчы, Латвіі.
Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19
- Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
- Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
- Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
- Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
- Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
- Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.
Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус
Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ