Сярод іх праграма для хуткага засынаньня і аплікацыя для абмену рэчамі.
Прадстаўнікі беларускай акадэмічнай навукі выказалі занепакоенасьць звальненьнямі з інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук супрацоўнікаў, якія бяруць актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці краіны.
Сацыяльная сетка Facebook паведаміла аб выдаленьні ў сьнежні дзясяткаў профіляў, старонак і груп, зьвязаных з партыяй былога прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі «Эўрапейская салідарнасьць», а таксама арганізацыямі «Справа грамад» і «Антыкарупцыйны блёкпост».
Асацыяцыя вытворцаў пушніны Фінляндыі ў супрацоўніцтве з Хэльсынскім унівэрсытэтам распрацоўвае вакцыну супраць COVID-19 для норак і янотаў.
Заснавальнік Telegram Павал Дураў заявіў, што толькі за апошнія 72 гадзіны ў сэрвіса зьявілася 25 млн новых карыстальнікаў, што стала рэкордным паказьнікам.
З 1 студзеня ў Беларусі павінны былі пачаць выдаваць біямэтрычныя пашпарты і ID-карткі. Аднак ужо трэці раз улады адклалі гэты працэс.
Сацыяльная сетка Parler можа аказацца недаступнай на працягу тыдня — кампанія «Амазон» адмовіла ёй у захоўваньні дадзеных у сувязі з выяўленьнем у гэтай сетцы 98 пастоў з заклікамі да гвалту. Parler зможа працягнуць працу, толькі калі знойдзе іншае воблачнае сховішча.
Ядзерная зьдзелка 2015 году паміж Іранам і сусьветнымі дзяржавамі знаходзіцца пад пагрозай на фоне рашэньня Тэгерану аднавіць 20% узбагачэньне ўрану на падземным ядзерным аб’екце.
Згодна з новым дасьледаваньнем кампаніі Top10VPN, блякаваньне інтэрнэту ў 2020 годзе абышлося Беларусі ў 336,4 мільёна даляраў
«Ні ў якім разе не дапускаць ніякіх несанкцыянаваных дзеяньняў і праяваў».
Пандэмія і эканамічны крызіс зьмянілі ўсе аспэкты нашага жыцьця – тое, як мы робім пакупкі, працуем ці адпачываем. Гэта будзе мець першараднае значэньне для разьвіцьця тэхналёгій у 2021 годзе.
У разьдзеле Вікіпэдыі ў афіцыйным беларускім правапісе 31 сьнежня напісалі 200-тысячны артыкул.
Улады Вялікай Брытаніі ўхвалілі для масавага прымяненьня вакцыну ад каранавіруснай інфэкцыі, распрацаваную карпарацыяй AstraZeneca сумесна з Оксфардзкім унівэрсытэтам.
Больш за палову жыхароў Расеі (58%) не гатовыя зрабіць прышчэпку ад каранавірусу расейскай вакцынай «Спутник V». 38%, наадварот, гатовыя пайсьці на гэта, сьведчыць апытаньне «Левада-цэнтра».
Канада ўпершыню адправіць астранаўта абляцець вакол Месяца ў рамках амэрыканскай місіі, заплянаванай на 2023 год.
Адзін зь вядучых сусьветных часопісаў у галіне мэдыцыны The Lancet апублікаваў артыкул, прысьвечаны клінічнай карціне атручэньня і лячэньню расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага.
Заснавальнік папулярнага мэсэнджара Telegram Павел Дураў заявіў, што неўзабаве праект чакае манэтызацыя. Платнымі стануць некаторыя бізнэс-суполкі, а таксама частка стыкераў.
Telegram стаў адметнай рысай падзеяў 2020-га, адыграўшы вялікую ролю ў беларускіх пратэстах і ў свабодным пашырэньні інфармацыю ў такіх краінах, як Расея і Іран. Але некаторыя кажуць, што адкрытасьць Telegram таксама дала плятформу групам нянавісьці і рэальным тэрарыстам.
Падвышэньне стаўкі падатку на прыбытак, прадугледжанае праектам закону «Аб зьменах у Падатковы кодэкс», нэгатыўна паўплывае на прывабнасьць Беларусі для замежных інвэстараў, лічаць у кампаніі.
Шмат хто ўжо хоча забыцца пра большасьць падзеяў 2020 году. Аднак пад грудай непрыемных загалоўкаў згубілася і некалькі добрых навін.
21 сьнежня пасьля заходу сонца пятая і шостая плянэты Сонечнай сыстэмы на небе падыдуць так блізка, што будуць бачныя зь Зямлі, як адно сьвяціла.
Амэрыканская кампанія SpaceX запусьціла сакрэтны спадарожнік вагой амаль сем тонаў і коштам мільярд даляраў.
Рэзэрвы кіслароду на МКС амаль счэзьлі, бо дагэтуль не ўдалося знайсьці месца, празь якое выцякае паветра.
Рэзыдэнт Парку высокіх тэхналёгій кампанія Synesis абскардзіць уключэньне ў сьпіс санкцыйных арганізацый Эўрапейсккага зьвязу, зацьверджаны 17 сьнежня.
Адразу 38 штатаў падалі 17 сьнежня супольны антыманапольны пазоў супраць кампаніі Google, абвінаваціўшы яе ў пашырэньні сваёй манаполіі на рынку пошукавых сайтаў за кошт.
Генэральныя пракуроры дзесяці штатаў ЗША падалі калектыўны пазоў супраць Google, абвінаваціўшы карпарацыю ў парушэньні антыманапольнага заканадаўства на рынку інтэрнэт-рэклямы.
Каля 16-й гадзіны дня 16 сьнежня ў працы мэсэнджару Telegram адбыўся глябальны збой.
Візыт экспэртаў Эўрапейскай групы рэгулятараў ядзернай бясьпекі (ENSREG) на Беларускую АЭС адклалі на няпэўны тэрмін.
Заснавальнік і кіраўнік кампаніі EPAM Аркадзь Добкін падзяліўся ўражаньнямі пра падзеі ў Беларусі.
Эўрапейская камісія ўключыла ў сьпіс рэсурсаў, якія спрыяюць пашырэньню пірацкага кантэнту, мэсэнджар Telegram і расейскую сацыяльную сетку «ВКонтакте».
Пэнтагон, спэцслужбы, ядзерныя лябараторыі ЗША і кампаніі зь сьпісу Fortune-500 пацярпелі падчас нядаўняй кібэратакі, у якой западозрылі расейскіх хакераў, піша The New York Times
Прадстаўнік Google паведаміў, што сыстэма аўтэнтыфікацыі паслуг кампаніі была адключана прыблізна на 45 хвілін з прычыны квоты ўнутранай памяці сэрвэру.
Валянцін Аскірка 20 гадоў выкладаў фізыку ў Горадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце.
Доступу няма да пошуку Google, Google Docs, GMail, Play Store, Youtube ды іншых сэрвісаў карпарацыі.
Хакеры, падтрыманыя ўладамі замежнай дзяржавы, атрымалі доступ да ўнутранай электроннай перапіскі Міністэрства фінансаў ЗША і фэдэральнага агенцтва, якое займаецца рэгуляваньнем ў галіне тэлекамунікацый, у тым ліку інтэрнэту.
Пра гэта паведаміў у нядзелю ў этэры тэлеканалу Fox News амэрыканскі імуноляг Монсэф Слаўі які ўзначальвае каманду навукоўцаў, што ўдзельнічаюць у дзяржаўнай праграме «Апэрацыя шалёная хуткасьць».
Ад сярэдзіны жніўня, калі ў Беларусі ўпершыню заблякавалі інтэрнэт, беларускія карыстальнікі прапусцілі 4,81 пэтабайта (або 4810 тэрабайтаў) трафіку праз праграму Psiphon.
Заснавальнік ІТ-кампаніі Deepdee і фінансавы дырэктару фонду салідарнасьці By_Sol Яраслаў Ліхачэўскі расказаў пра стварэньне мабільнай праграмы, якая стане альтэрнатывай афіцыйнай банкаўскай сыстэме.
Фэдэральная гандлёвая камісія ЗША (FTC) падала антыманапольны пазоў супраць Facebook. Служба папрасіла суд абавязаць кампанію прадаць Instagram і WhatsApp. Пра гэта паведамляецца на сайце ведамства.
Улады Канады дазволілі выкарыстоўваць вакцыну ад каранавірусу, распрацаваную нямецкай кампаніяй BioNTech і амэрыканскім канцэрнам Pfizer.
Кампанія Google сыстэматызавала пошукавыя запыты беларусаў і апублікавала рэйтынг самых папулярных за 2020 год.
Ва Ўкраіну з жніўня, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, пераехалі каля 40 ІТ-кампаніяў і больш як 2000 фрылянсэраў зь Беларусі.
Microsoft не плянуе афіцыйныя пастаўкі ў Беларусь гульнявых кансоляў Xbox Series. Імаверна гэта зьвязана з санкцыямі супраць Аляксандра Лукашэнкі і ягонага атачэньня, а таксама з палітычнымі падзеямі ў краіне.
Сто сорак мільёнаў даляраў — менавіта столькі страціла эканоміка Беларусі толькі за тры дні пратэстаў з 9 па 11 жніўня 2020 году. І зрабілі гэтую шкоду не пратэстоўцы, а самі ўлады, пакінуўшы краіну на двое з паловай содняў без інтэрнэту.
Больш за паўтысячы навукоўцаў падпісаліся пад адкрытым лістом супраць рэпрэсіяў.
Пакуль што прыкладаньне даступнае толькі для Android-прыладаў.
Ракета Falcon 9 кампаніі SpaceX 6 сьнежня стартавала з пускавога комплексу Касьмічнага цэнтру імя Кенэдзі ў Флорыдзе.
Загадкавыя пашкоджаньні галавы, якія атрымалі амэрыканскія дыпляматычныя супрацоўнікі ў Кітаі і на Кубе і якія былі раней апісаныя як «акустычныя атакі», адпавядаюць выкарыстаньню накіраванай мікрахвалевай энэргіі.
Загрузіць яшчэ