Капсула з узорамі астэроіда прызямлілася ў аддаленым раёне Аўстраліі. Такім чынам касьмічны апарат «Хаябуса-2» завяршыў сваю місію даўжынёй 5 мільярдаў кілямэтраў.
Міністэрства энэргетыкі запэўнівае, што адключэньне першага энэргаблёку БелАЭС ад энэргасыстэмы носіць «плянавы характар».
Агулам беларусы правялі без мабільнага інтэрнэту амаль трое сутак.
Дзяржаўная інспэкцыя па бясьпецы атамнай энэргетыкі Літвы запрасіла ў Беларусі інфармацыю пра магчымасьць аварыі на запасной сыстэме ахаладжэньня першага блёку Беларускай АЭС, паведамілі агенцтву BNS у інспэкцыі.
Сусьветны ІТ-гігант Google прызнаў створаны беларусамі сэрвіс Loona найлепшай мабільнай праграмай 2020 году.
У Менску, як штораз у нядзелі, у чаканьні акцый пратэсту апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
Уладзімер Шыпіла — пяты ў ліку тых, з кім кіраўніцтва Інстытуту гісторыі не працягнула кантракт. Раней ён адбываў суткі за ўдзел у ланцугу салідарнасьці каля Акадэміі навук. Да звальненьня працаваў у аддзеле антрапалёгіі.
Кітай у аўторак плянуе запусьціць на Месяц зонд «Чан’э-5» і стаць трэцяй краінай пасьля ЗША і СССР, якая змагла даставіць на Зямлю ўзоры месяцовага грунту, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Цэнтральнае тэлебачаньне Кітаю.
Дзярждума Расеі разгледзіць законапраект, які прадугледжвае блякаваньне замежных сацыяльных сетак і іншых сэрвісаў за абмежаваньне доступу да матэрыялаў расейскіх СМІ.
Урад Салямонавых астравоў — дзяржавы ў Ціхім акіяне паблізу Аўстраліі — падтрымаў рашэньне аб забароне дзейнасьці сацыяльнай сеткі Facebook у краіне.
Праблемы назіраюцца ва ўсіх апэратараў ад 9.15, адключаны ў тым ліку інтэрнэт праз 2G.
Па словах школьніцы, яна не хацела нашкодзіць пацярпелым і нападала на іх «дзеля хайпу». Яе ўчынкі павінныя былі легчы ў аснову пранк-ролікаў аб запалохваньні дзяцей і павялічыць колькасьць падпісчыкаў берасьцейкі ў сацыяльнай сетцы
У нядзелю 8 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
У Даніі, найбуйнейшым у сьвеце вытворцы норкавага футра, выявілі 214 выпадкаў перадачы каранавірусу ад норак чалавеку. Улады Даніі маюць намер забіць 17 мільёнаў норак у якасьці меры засьцярогі
Эколягі і палітыкі заяўляюць пра недапушчальнасьць пуску БелАЭС у сытуацыі палітычнага крызісу, націску на апанэнтаў і экспэртную супольнасьць.
«Белтэлекам» сьцьвярджае, што збояў у працы 1 лістапада не было
У нядзелю 1 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
Парады ад The New York Time, як працаваць на службовым кампутары дома, захоўваючы пры гэтым рэжым офіснай працы і абараняючы сваю прыватную прастору ад публічнасьці.
Цяжкасьці пачаліся каля 12.00.
Пасьля таго як улады прызналі адзін з буйных Telegram-каналаў «экстрэмісцкім», многія карыстальнікі пачалі казаць пра магчымае блякаваньне сэрвісу. Разьбіраемся, ці гэта магчыма.
Навукоўцы Беларусі запісалі відэазварот да ўладаў і грамадзкасьці. Ролік пачынаецца выступам акадэміка, доктара філялягічных навук Аляксандра Лукашанца.
Telekom Austria Group апублікавала фінансавую справаздачу за трэці квартал 2020 году. Сярод іншага гаворыцца пра рэаліі вядзеньня бізнэсу ў Беларусі.
Паўночнакарэйская хакерская групоўка Kimsuky атакуе прамысловыя аб’екты ў Расеі. Пра гэта піша «Коммерсант» са спасылкай на кампаніі па кібэрбясьпецы.
Сярод аўтараў ліста салідарнасьці — акадэмікі Польскай акадэміі навук, дырэктары інстытутаў і музэяў, старшыня і прэзыдыюм Камітэту этналягічных навук ПАН, кіраўніцтва Польскага этналягічнага таварыства.
Крыху больш чым за месяц з моманту запуску праграмы польскага ўраду «Польшча. Business Harbour» для дапамогі перамяшчэньню беларускіх ІТ-спэцыялістаў у Польшчу яе ўжо скарысталі амаль 800 беларускіх спэцыялістаў.
Ляўрэатамі прэміі ў эканоміцы памяці Альфрэда Нобэля за 2020 год сталі Пол Мілграм і Робэрт Уілсан. Пра гэта ў панядзелак, 12 кастрычніка, абвясьціў Нобэлеўскі камітэт.
Група хакераў, якая называе сябе «Беларускія кібэрпартызаны», 10 кастрычніка ўзламала сайты шэрагу праўладных прафсаюзаў, сайт Нацыянальнага архіву Рэспублікі Беларусі, сайт Менскага аўтамабільнага заводу і сайт meteo.by.
Існуюць як найменш дзьве групы, якія дзейнічаюць незалежна адна ад адной. У кожнай свой тэлеграм-канал і свой плян.
У Apple пацьвердзілі, што патрабавалі выдаліць толькі канкрэтныя допісы, якія раскрываюць асабістыя зьвесткі бяз згоды чалавека
Ляўрэатамі Нобэлеўскай прэміі 2020 году ў хіміі сталі Эманюэль Шарпэнтцье і Джэніфэр Даўдна “за распрацоўку мэтаду рэдагаваньня геному”.
Чат-бот «Завод» — інструмэнт, распрацоўнікі якога заяўляюць, што з дапамогай яго рабочыя змогуць аб’яднацца, а краіна даведаецца праўдзівую інфармацыю пра настроі працаўнікоў.
Паводле ацэнак Сусьветнай арганізацыі здароўя, прыкладна кожны дзясяты чалавек у сьвеце, магчыма, заражаўся каранавірусам.
Нобэлеўскую прэмію 2019 году ў галіне фізыялёгіі або мэдыцыны атрымалі Гарві Олтэр, Майкл Готан і Чарлз Райс за адкрыцьцё вірусу гепатыту С.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў Указ № 420/2020 «Аб некаторых захадах для прыцягненьня прадпрымальнікаў, высокакваліфікаваных спэцыялістаў, якія зьяўляюцца грамадзянамі Рэспублікі Беларусь».
У відэагостынгу YouTube і пэўных іншых сэрвісах Google адбыўся збой — атрымаць доступ да іх не ўдаецца многім карыстальнікам зь Беларусі. Пра гэта кажа інфармацыя DownDetector, піша Tut.by.
Пра гэта напісаў стваральнік Тэлеграму Павал Дураў у сваім канале.
Жыхарам Вільні і 15 іншых муніцыпалітэтаў Літвы ў кастрычніку пачнуць раздаваць таблеткі ёду
Урад ЗША заявіў у пятніцу, што забароніць мабільныя аплікацыі WeChat і TikTok, якія належаць Кітаю. Зь нядзелі, 20 верасьня, забаронена распаўсюджваць або падтрымліваць WeChat праз амэрыканскія інтэрнэт-крамы.
Генэральны дырэктар hoster.by Сяргей Павалішаў выказаўся пра адключэньне інтэрнэту, блякаваньне сайтаў, вываз бізнэсаў і пэрспэктывы ІТ-сэктару ў Беларусі.
17 верасьня Прэзыдыюм Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі выступіў са зваротам, у якім асудзіў ранейшую заяву расейскіх навукоўцаў, якія падтрымалі акцыі пратэстаў у Беларусі.
Яшчэ некалькі гадоў таму Беларусь называлі «Крамянёвай далінай Усходняй Эўропы». Мяркуючы па ўсім, такое азначэньне ў мінулым.
Sandvine Inc., тэхналягічная кампанія, якую падтрымлівае прыватная інвэстыцыйная кампанія Francisco Partners, скасавала ўгоду зь Беларусьсю, заявіўшы, што ўрад выкарыстоўвае яе тэхналёгіі для парушэньня правоў чалавека.
Кіраўнік расейскай дзяржаўнай карпарацыі «Роскосмос» Дзьмітры Рагозін заявіў, што «Вэнэра — гэта расейская плянэта». Паводле яго, Расея плянуе адправіць на другую плянэту ад Сонца ўласную экспэдыцыю.
Заснавальнік і генэральны дырэктар Wargaming Віктар Кіслы даў вялікае інтэрвію расейскаму выданьню «Канобу». Сярод іншага, у ім закранулі апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі і рэакцыю кампаніі на іх.
Навукоўцы зь Пітсбурскага ўнівэрсытэту выявілі бялок, здольны цалкам нэўтралізаваць каранавірус новага тыпу нават пры мінімальнай дозе. Выяўлены бялок здольны ўваходзіць у кантакт з S-бялком каранавірусу, пранікаць унутр яго і зьнішчаць.
Ананімная супольнасьць ІТ-спэцыялістаў прыгразіла Аляксандру Лукашэнку ўзламаць падатковую і банкаўскую сыстэмы. Свабода пагутарыла з двума спэцыялістамі ў кібэрбясьпецы пра тое, наколькі гэта рэальна.
У Польшчы стартавала праграма польскага ўраду «Польшча. Business Harbour» для «прадпрымальных беларусаў з ICT-сэктару», паведамляецца на дзяржаўным сайце Рэспублікі Польшча.
Загрузіць яшчэ