Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія Google назвала прычыну маштабнага збою 14 сьнежня і прынесла прабачэньні


Прадстаўнік Google паведаміў, што сыстэма аўтэнтыфікацыі паслуг кампаніі была адключана прыблізна на 45 хвілін з прычыны квоты ўнутранай памяці сэрвэру.

«Службы, якія патрабуюць ад карыстальнікаў увайсьці ў сыстэму, адчувалі высокі ўзровень памылак у гэты пэрыяд», – сказаў ён, прыносячы прабачэньні за няўдачу карыстальніка.

Прадстаўнік Google паабяцаў, што будзе праведзена дбайная праверка, каб прадухіліць падобныя збоі ў будучыні.

У другой палове дня 14 сьнежня ў сэрвісаў Google, уключаючы відэаслужбу YouTube, пошту Gmail і службу захоўваньня дадзеных Docs, узьніклі праблемы, і карыстальнікі многіх краін сьвету, у тым ліку Беларусі, ня мелі доступу да паслуг.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG