Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню за стагодзьдзі Юпітэр і Сатурн зьліюцца ў адно сьвяціла


Сатурн
Сатурн

21 сьнежня пасьля захаду сонца пятая і шостая плянэты Сонечнай сыстэмы на небе падыдуць так блізка, што будуць відаць зь Зямлі як адно сьвяціла.

Папярэдняе падобнае збліжэньне было ў 1623 годзе, але тады яго немагчыма было разгледзець ад яркага сонечнага адлюстраваньня. А настолькі добра бачным (пры ўмове чыстага неба), як сёньня, зьліцьцё было амаль 800 гадоў таму, у 1226 годзе.

Зьліцьцё будзе над небасхілам на паўднёвым захадзе. Аднак па ўсёй Беларусі прагназуюць суцэльную хмарнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG