Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У «Беларускай Вікіпедыі» ў апошні дзень году зьявіўся 200-тысячны артыкул


У разьдзеле Вікіпэдыі ў афіцыйным беларускім правапісе 31 сьнежня напісалі 200-тысячны артыкул.

«Гэтае дасягненьне мы прысвячаем тым, хто ў гэты няпросты год запальваў сэрцы, выратоўваў жыцьці, даваў надзею і суцяшаў, страціў нешта важнае ці рызыкаваў усім дзеля вялікага», — гаворыцца ў паведамленьні каманды «Беларускай Вікіпедыі».

Цяпер беларуская Вікіпэдыя афіцыйным правапісам займае 48 месца сярод усіх Вікіпэдый (клясычным правапісам — 78 месца). Агулам у беларускіх Вікіпэдыях больш за 270 артыкулаў.

Першыя артыкулы па-беларуску ў Вікіпэдыі зьявіліся ў 2004 годзе. Адным з заснавальнікаў беларускай Вікіпэдыі стаў вэб-рэдактар Радыё Свабода Ўладзімер Каткоўскі.

У 2007 годзе адбыўся падзел беларускай Вікіпэдыі паводле правапісу.

Сярод суседзяў больш артыкулаў маюць расейская (1,7 млн), польская (1,5 млн) і ўкраінская (1 млн) Вікіпэдыі. Амаль столькі ж артыкулаў у літоўскай (200,8 тысячы) Вікіпэдыі. У латыскай Вікіпэдыі артыкулаў амаль удвая менш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG