Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У працы Telegram адбыўся глябальны збой. Праблемы ёсьць і ў Беларусі


Мапа сэрвісу Downdetector, якая паказвае збоі ў працы Telegram 16 сьнежня (каля 16.30) у розных краінах
Мапа сэрвісу Downdetector, якая паказвае збоі ў працы Telegram 16 сьнежня (каля 16.30) у розных краінах

Каля 16-й гадзіны дня 16 сьнежня ў працы мэсэнджару Telegram адбыўся глябальны збой.

Як сьведчыць партал Downdetector, масавы збой у працы мэсэнджару назіраецца ў многіх краінах Эўропы: у Беларусі, Украіне, Расеі, Малдове, Нямеччыне, Італіі, Гішпаніі, Нідэрляндах, Вялікай Брытаніі, Францыі ды інш.

Пазьней у афіцыйным акаўнце мэсэнджару ў Twitter пацьвердзілі наяўнасьць праблемы і дадалі, што працуюць над яе разьвязаньнем:

«Цяпер некаторыя нашы карыстальнікі, у першую чаргу ў Эўропе і на Блізкім Усходзе, адчуваюць праблемы з падключэньнем. Мы працуем, каб вярнуць іх онлайн. Калі ласка, пачакайце і прабачце за нязручнасьці!»

Два дні таму, 14 сьнежня, адбыўся глябальны збой у працы сэрвісаў Google: некалькі гадзінаў назіраліся праблемы з доступам да пошуку Google, Google Docs, GMail, Play Store, Youtube ды іншых сэрвісаў карпарацыі ў многіх краінах Эўропы (у тым ліку ў Беларусі), а таксама ў ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG