ЗША дадуць Украіне 4,5 млрд даляраў у якасьці дадатковай простай бюджэтнай падтрымкі.
Нямеччына павінна быць гатовая да эскаляцыі вайны Расеі супраць Украіны, заявіў канцлер Оляф Шольц, выступаючы на канфэрэнцыі ў Бэрліне, арганізаванай газэтай Süddeutsche Zeitung, перадае Sky News.
Пакуль такая інцыятыва не знайшла падтрымкі ва ўрадзе Ўкраіны.
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан зьявіўся на публіцы падчас таварыскага матчу ў Будапэшце паміж зборнымі Вугоршчыны і Грэцыі ў шаліку з выявай мапы Вугоршчыны ў межах 1920 году.
На гэты момант Беларусь выплачвае пазыкі ў беларускіх рублях чатыром арганізацыям.
Раней Украіна заявіла пра небясьпеку новага ўварваньня Расеі празь Беларусь і пачала ўмацоўваць паўночныя межы.
Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што раніцай 22 лістапада праводзіць «контравыведвальныя (бясьпекавыя) захады» на тэрыторыі Сьвята-Ўсьпенскай Кіева-Пячэрскай ляўры ў Кіеве.
Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны (ISW) па-ранейшаму лічыць малаверагодным непасрэдны ўдзел беларускіх вайскоўцаў у баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны.
Пра гэта брытанскае выданьне піша са спасылкай на відавочцаў. Жыхары ўспамінаюць, што ў раёнах побач стаяў жудасны смурод.
«Мы чакаем, што яшчэ 2-3 мільёны чалавек пакінуць свае дамы ў пошуках цяпла і бясьпекі», — сказаў Ханс Клюге, дырэктар Эўрапейскага рэгіянальнага бюро Сусьветнай арганізацыі здароўя.
Польшча разьмесьціць на мяжы з Украінай дадатковыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны Patriot, атрыманыя ад Нямеччыны, заявіў польскі міністар абароны Марыюш Блашчак.
«Ленінапад», знос помнікаў Леніну і ўсяго, што было зьвязана з савецкай мінуўшчынай, адбыўся пасьля Рэвалюцыі годнасьці 2014 году.
Пра гэта паведаміў кіраўнік пастаяннай дэлегацыі Украіны ў парлямэнцкай асамблеі NATO Ягор Чэрнеў.
21 лістапада Лукашэнка чарговы раз выкрыў падступную змову ворагаў Беларусі і Расеі. Падчас сустрэчы з кіраўніком Удмуртыі Аляксандрам Брачалавым ён падрабязна пракамэнтаваў гісторыю з ракетай, якая заляцела на тэрыторыю Польшчы. І адразу выявіў, чые гэта падкопы.
Украінскія ўлады паведамілі пра траіх забітых, а таксама параненых мірных жыхарах Херсона.
Цюменскі абласны суд адмяніў апраўдальнае рашэньне першай інстанцыі ў справе аб дыскрэдытацыі войска супраць Алісы Кліментавай, якая напісала крэйдай «Нет в***е» на плошчы ў цэнтры гораду. Пра гэта яна паведаміла «Сибирь.Реалии».
З пачатку акупацыі Расеяй Запароскай АЭС расейскія вайскоўцы затрымалі звыш 200 супрацоўнікаў станцыі, дзясяткі зь іх дагэтуль лічацца зьніклымі бязь вестак.
Газэта The New York Times пацьвердзіла сапраўднасьць відэа, на якім, як мяркуецца, украінскія вайскоўцы забіваюць палонных расейскіх салдатаў. Тым ня менш выданьне падкрэсьлівае, што па відэазапісах немагчыма вызначыць, пры якіх абставінах загінулі вайскоўцы з Расеі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі разам з жонкай Аленай прынесьлі зьнічы памяці да мэмарыялу ў гонар загінулых у часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2013-2014 гадоў, якая пачалася ва Ўкраіне пасьля таго, як тагачасны ўкраінскі прэзыдэнт Віктар Януковіч і ягоны ўрад адмовіліся ад эўрапейскай інтэграцыі.
Пра гэта паведамляюць 1rnd.ru. Паводле выданьня, былы маёр паліцыі з Растова-на-Доне Сяргей Кадацкі, засуджаны да 15 гадоў калёніі за забойства жонкі і замах на цесьця, загінуў як удзельнік вайны на тэрыторыі акупаванай часткі Луганскай вобласьці. Яго пасьмяротна ўзнагародзілі мэдалём «За адвагу».
Патрон будзе прасоўваць надзвычайна важныя рэчы для ўкраінскага грамадзтва, такія як мінная адукацыя і псыхічнае здароўе.
Сьвятлана Ціханоўская працягвае 5-дзённы візыт у Канаду. У Галіфаксе яна ўдзельнічала ў штогадовым Міжнародным форуме па бясьпецы.
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што заклікаў NATO зьвярнуць увагу на ролю Беларусі ў вайне, якую Расея вядзе супраць Украіны, і на небясьпеку ўварваньня з тэрыторыі Беларусі ў краіны Балтыі.
Выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі сьцьвярджае, што Расея перайшла да ўмацаваньня абаронных пазыцый на ўсіх лініях фронту, а ня толькі на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласьці.
Спыненьне расейскай агрэсіі важнае ня толькі для Ўкраіны, але і для сусьветнай бясьпекі, заявіў прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў выступленьні на канфэрэнцыі Міжнароднай арганізацыі франкамоўных краінаў 20 лістапада.
Працягваецца расьсьледаваньне таго, адкуль менавіта была выпушчаная ракета, якая ўзарвалася ў Польшчы, заявіў прэм’ер-міністар Матэвуш Маравецкі на прэс-канфэрэнцыі ў Фінляндыі.
На тэрыторыях Харкаўскай, Данецкай і Херсонскай абласьцей, вызваленых украінскімі вайскоўцамі, за апошнія два месяцы выявілі целы больш за 700 чалавек. Пра гэта заявіў генэральны пракурор Украіны Андрэй Косьцін.
Украіна ўпершыню адрэагавала на відэа, якое распаўсюдзілася ў інтэрнэце, зь меркаваным расстрэлам расейскіх ваеннапалонных. На форуме па бясьпецы ў канадзкім Галіфаксе віцэ-прэм’ер Украіны Вольга Стэфанішына заявіла, што ўлады краіны будуць расьсьледаваць падзею, якая трапіла на відэазапісы.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала зь міністаркай нацыянальнай абароны Канады Анітай Ананд дапамогу «беларускім валянтэрам, якія змагаюцца за свабоду ва Ўкраіне».
Са студзеня па кастрычнік у Грузію паступіла 38,5 млн даляраў у выглядзе грашовых пераводаў зь Беларусі, пра сьведчаць дадзены грузінскага Нацыянальнага банка.
Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі заявіла аб больш чым дзесяці выбухах раёне Запароскай АЭС у суботу ўвечары і ў нядзелю раніцай.
Галоўнае ўпраўленьне выведкі (ГУВ) Міністэрства абароны Ўкраіны сьцьвярджае, што «найбліжэйшым часам на тэрыторыі Беларусі плянуецца правядзеньне шэрагу тэрактаў — штучна справакаваных тэхнагенных катастроф на аб’ектах крытычнай інфраструктуры».
Масква дамовілася з Тэгеранам аб вытворчасьці іранскіх баявых бесьпілётных лятальных апаратаў у Расеі. Пра гэта паведамляе газэта The Washington Post са спасылкай на тры ананімныя крыніцы, знаёмыя з дадзенымі выведак ЗША і іх саюзьнікаў.
З 1 ліпеня 2022 года ўкраінскія візы атрымалі 10 расейцаў. Аб гэтым піша Hromadske са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Украіны. Візы расейцам аформілі замежныя дыпляматычныя ўстановы Ўкраіны.
Варшава не дапусьціць расейскага міністра Сяргея Лаўрова на паседжаньне Рады міністраў замежных спраў міжнароднай арганізацыі АБСЭ, паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Брусэлі Рыхард Юзьвяк.
Байцы УСУ змогуць вярнуць часова акупаваны Крым ужо ў пачатку зімы, паведаміў намесьнік міністра абароны Ўкраіны Ўладзімір Гаўрылаў у інтэрвію выданьню Sky News.
Паводле стану на раніцу 19 лістапада 2022 году, ва Ўкраіне ў выніку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі Расеі пацярпелі сама меней 1274 дзіцяці.
У Літве сабралі 250 тысяч даляраў на другі марскі бесьпілётнік для Ўкраіны, збор на трэці дрон працягваецца.
Цягнік адправіўся з украінскай сталіцы 18 лістапада а 22:14. У вагонах — 200 пасажыраў.
Мабілізаваныя з Томска, Новасібірска, Кемерава, Хабараўска, Ханты-Мансійска, Пермі і Іркуцка масава скардзяцца на ўмовы ў пунктах часовага разьмяшчэньня, голад і поўную адсутнасьць навучаньня перад адпраўкай на фронт.
Вядоўца незалежнага тэлеканалу «Дождь» Ганна Мангайт у эфіры Свабоды Premium гаворыць, што сапраўдны росквіт youtube-каналу «Дождя» адбыўся падчас беларускіх пратэстаў 2020 году.
У ноч на 19 лістапада расейскае войска зноў атакавала Запарожжа. Ракеты патрапілі ў аб’ект інфраструктуры і жылыя дамы. Пад заваламі могуць быць людзі, паведамляюць кіраўнік Запароскай вобласьці Аляксандар Старух і сакратар Запароскай гарадзкой рады Анатоль Курцеў.
Гэта адбываецца на фоне вэрбоўкі зьняволеных для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне.
У пятніцу ў інтэрнэце зьявіліся відэа, на якія трапіла, як мяркуецца, сцэна расстрэлу ўкраінскімі вайскоўцамі расейскіх вайскоўцаў, якія здаліся ў палон.
«Русский мир» — гэта рак, які пагражае ня толькі большасьці расейскага грамадзтва, але і ўсёй Эўропе, заявіў прэмʼер Польшчы Матэвуш Маравецкі ў відэавыступе на канфэрэнцыі Плятформы эўрапейскай памяці і сумленьня.
Ва Ўкраіне моцнае пахаладаньне, многія гарады застаюцца безь цяпла і вады, мясцовыя ўлады ствараюць для людзей пункты абагрэву.
У Эўразьвязе замарозілі расейскія актывы на суму каля 68 млрд эўра, большасьць — у Бэльгіі, піша Politico са спасылкай на ўнутраны дакумэнт ЭЗ.
«Гэта злачынная вайна, якую разьвязала Расея. Я хачу зрабіць усё, што ад мяне залежыць, каб яе спыніць», — кажа былы расейскі салдат Мікіта Чыбрын.
Жыхары дэакупаваных ва Ўкраіне тэрыторый патрабуюць прыцягнуць калябарантаў да адказнасьці: «Як нам жыць зь імі ў адной вёсцы?»
Загрузіць яшчэ