Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаны за забойства жонкі расейскі паліцыянт загінуў на вайне і атрымаў мэдаль «За адвагу»


У жніўні 2022 стала вядома, што «ЧВК Вагнэра» пачала вярбоўку ў свае фармаваньні расейскіх вязьняў
У жніўні 2022 стала вядома, што «ЧВК Вагнэра» пачала вярбоўку ў свае фармаваньні расейскіх вязьняў

Пра гэта паведамляюць 1rnd.ru. Паводле выданьня, былы маёр паліцыі з Растова-на-Доне Сяргей Кадацкі, асуджаны на 15 гадоў калёніі за забойства жонкі і замах на цесьця, загінуў як удзельнік вайны на тэрыторыі акупаванай часткі Луганскай вобласьці. Яго пасьмяротна ўзнагародзілі мэдалём «За адвагу».

«Загінуў на полі бою, праявіўшы мужнасьць і адвагу», — гаворыцца ва ўказе аб узнагароджаньні, які падпісаў прызначаны Расеяй «кіраўнік» рэгіёну Леанід Пасечнік.

Сяргея Кадацкага асудзілі ў 2017 годзе пасьля таго, як ён расстраляў сваю жонку і цесьця на трасе Растоў — Таганрог з паляўнічай вінтоўкі. Жанчына памерла на месцы, а яе бацька змог выжыць пасьля цяжкіх агнястрэльных ранаў. Пазьней у СМІ зьявілася відэа з затрыманьнем Кадацкага, на якім ён кажа сілавікам: «Я ж мент таксама, вы чаго, б...».

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG