Па дадзеных выданьня, зьдзелка была канчаткова ўзгоднена ў пачатку лістапада ў Тэгеране. Ад Расеі там прысутнічалі прадстаўнікі абароннай прамысловасьці. Па дадзеных крыніц, вытворчасьць можа пачацца на працягу «месяцаў».
Са жніўня расейскае войска выкарыстала супраць Украіны да 400 дронаў кітайскай вытворчасьці, піша газэта. Аднак і Масква, і Тэгеран адмаўляюць пастаўкі іранскіх узбраеньняў у Расею. Тым не менш восеньню ЗША ўвялі санкцыі супраць іранскіх кампаній, зьвязаных з вытворчасьцю такой зброі.
Перанос вытворчасьці ў Расею можа засьцерагчы Іран ад новых санкцый, разьлічваюць у Тэгеране. Аднак дакладна невядома, што менавіта Тэгеран разьлічвае атрымаць ад Масквы ў абмен на зьдзелку. Адзін з тых, хто меў зносіны з The Washington Post адзначыў, што Крэмль, як мінімум, прапануе дыпляматычную і эканамічную падтрымку, якія дапамогуць зьмякчыць міжнародны ціск на іранскі рэжым.