Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША вылучаць Украіне $4,5 млрд у якасьці бюджэтнай падтрымкі


ЗША дадуць Украіне 4,5 млрд даляраў у якасьці дадатковай простай бюджэтнай падтрымкі.

Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства фінансаў Злучаных Штатаў.

Міністар фінансаў Джанэт Элен адзначыла, што гэтыя сродкі будуць вылучаныя ў бліжэйшыя тыдні і дапамогуць ураду Ўкраіны ўмацаваць эканамічную стабільнасьць. Яны пойдуць на выплату заработнай платы работнікам лякарняў, дзяржаўным службоўцам і настаўнікам, а таксама на сацыяльную дапамогу пажылым людзям і ўразьлівым групам насельніцтва.

Паводле яе, вылучаныя грошы ёсьць «найважнейшым інструмэнтам супраціўленьня Ўкраіны несправакаванаму ўварваньню Пуціна».

Разам з гэтымі сродкамі агульная сума простай бюджэтнай падтрымкі ЗША Украіне складзе 13 млрд даляраў, усе яны будуць вылучаныя ў выглядзе грантаў, адзначыла міністар фінансаў. Элен таксама заклікала іншых донараў павялічыць і паскорыць аказаньне дапамогі Ўкраіне.

  • Апроч бюджэтнай падтрымкі, ЗША даюць Кіеву вайсковую дапамогу. Так, агульная сума абавязаньняў ЗША ў перадачы зброі і іншай тэхнікі Украіне з 24 лютага наблізілася да 19,3 млрд даляраў. У анансаваны 10 лістапада пакет дапамогі ўваходзяць, сярод іншага, чатыры сыстэмы супрацьпаветранай абароны Аvenger, боепрыпасы для сыстэмаў СПА Hawk і рэактыўных сыстэмаў залпавага агню HIMARS, 100 вайсковых панцырных аўтамабіляў Humvee, 400 гранатамётаў, а таксама дзясяткі тысяч артылерыйскіх і мінамётных снарадаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG