Ва Ўкраіне моцнае пахаладаньне, многія гарады застаюцца безь цяпла і вады, мясцовыя ўлады ствараюць для людзей пункты абагрэву.
У Эўразьвязе замарозілі расейскія актывы на суму каля 68 млрд эўра, большасьць — у Бэльгіі, піша Politico са спасылкай на ўнутраны дакумэнт ЭЗ.
«Гэта злачынная вайна, якую разьвязала Расея. Я хачу зрабіць усё, што ад мяне залежыць, каб яе спыніць», — кажа былы расейскі салдат Мікіта Чыбрын.
Жыхары дэакупаваных ва Ўкраіне тэрыторый патрабуюць прыцягнуць калябарантаў да адказнасьці: «Як нам жыць зь імі ў адной вёсцы?»
Аўтамабільны рынак Беларусі трапіў пад удар санкцыяў. Папулярныя брэнды зыходзяць. Вытворцы адмаўляюцца пастаўляць новыя машыны ў Расею і Беларусь. Тым часам беларусы кажуць, што прадаць ужыванае аўта цяпер лёгка – і за добрыя грошы. Расказваем некалькі рэальных гісторыяў.
У Палаце прадстаўнікоў ЗША заканадаўцы-рэспубліканцы зь ліку тых, хто выказваў крытыку наконт аказаньня дапамогі Ўкраіне ў вайне з Расеяй, падрыхтавалі рэзалюцыю аб праверцы сродкаў, выдзеленых Кангрэсам.
Што адбываецца вакол Херсону, а таксама ў раёне баявых дзеяньняў у Данецкай і Запароскай вобласьцях Украіны, як уплывае на баяздольнасьць расейскай арміі пабор у яе шэрагі змабілізаваных і зьняволеных, як зьменіцца сытуацыя на фронце зімой?
Выведка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі не выключае, што Расея перакіне свае войскі з херсонскага кірунку ў Данецкую вобласьць, каб узмацніцьнаступальныя апэрацыі ў раёне гораду Бахмут.
Франак Вячорка, старэйшы дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай, у эфіры Свабоды Premium паведаміў пра вынікі яе візыту ў Чэхію, у тым ліку пра візавыя пытаньні і адкрыцьцё офісу дэмсілаў у Чэхіі.
Перамовы ў цяперашніх умовах могуць толькі стварыць варункі, пры якіх прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін або яго пераемнік будуць разважаць пра аднаўленьне наступу на незалежнасьць Украіны, лічаць у амэрыканскім Інстытуце вывучэньня вайны (ISW).
У Ровенскай вобласьці Ўкраіны сілы тэрытарыяльнай абароны штодня дасканаляць навыкі адбіцьця нападу з тэрыторыі Беларусі.
Кіраўнік савету па правах чалавека пры прэзыдэнту Расеі Валерый Фадзееў адмовіўся ўмешвацца ў сытуацыю зь нібыта жорсткім забойствам былога вязьня і найміта так званай «ПВК Вагнэра» Яўгенія Нужына.
Ізраільскія ўлады дазволілі краінам — членам NATO прадастаўляць Украіне ўзбраеньне, якое зьмяшчае вырабленыя ў Ізраілі кампанэнты. Аб гэтым піша Haaretz.
Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргіі ў чарговы раз зьвярнулася да Масквы з патрабаваньнем вывесьці расейскія войскі з Запароскай АЭС.
Вярхоўны камісар у замежных справах і палітыцы бясьпекі ЭЗ Жузэп Бурэль канстатаваў, што Масква не дэманструе гатоўнасьці да міру.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў зьмены ў закон аб папярэджаньні і супрацьдзеяньні адмываньню брудных даходаў, а таксама фінансаваньню тэрарызму і распаўсюджаньню зброі масавага зьнішчэньня.
Беларускі Паралімпійскі камітэт зьбіраецца зьвярнуцца ў суд Бэрліна з абскарджаньнем рашэньня Міжнароднага паралімпійскага камітэту, паведамляе ТАСС з спасылкай на старшыню нацыянальнага камітэту Алега Шэпеля.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія спэцыялісты далучацца да расьсьледаваньня ў Польшчы інцыдэнту з падзеньнем ракеты.
Міністар інфраструктуры Ўкраіны Аляксандар Кубракоў паведаміў аб падаўжэньні яшчэ на 120 дзён ініцыятывы бясьпечнага транспартаваньня аграпрадукцыі цераз Чорнае мора.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі выступіла на канфэрэнцыі, прысьвечанай падзеям 1989 году ў Чэхаславаччыне, разам з прэм’ерам Чэхіі Пэтрам Фіялам і літоўскім прэзыдэнтам Гітанасам Наўседам.
Як паведамілі ў МУС, людзей закатавалі расейскія акупанты.
17 лістапада а 8-й раніцы на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны зноў абвясьцілі паветраную трывогу. Расея зноў атакуе Ўкраіну дронамі і ракетамі, запушчанымі з паветра і мора.
Міжнароднае агенцтва атамнай энэргіі (МАГАТЭ) заявіла аб павелічэньні ядзернай небясьпекі пасьля расейскай ракетнай атакі 15 лістапада, у выніку якой на Хмяльніцкай АЭС адключылі два рэактары, а на Ровенскай — адзін з чатырох.
Патрыярх Расейскай праваслаўнай царквы Кірыл заявіў, што яму закрылі ўезд у Эўразьвяз.
У адказ прадстаўнік Крамля заявіў, што публічных перамоваў не бывае.
Украінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што беларусы ня бачаць сэнсу і ня маюць жаданьня ваяваць з Украінай.
Гомельскі абласны суд вынес прысуд 46-гадоваму жыхару абласнога цэнтру Аляксандру Айнутдзінаву, якога абвінавацілі ў спробе далучыцца да палка імя Кастуся Каліноўскага.
Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны (Institute for the Study of War, ISW) у штодзённым рэжыме вядзе інфармацыйны маніторынг расейскага ўварваньня на тэрыторыю Ўкраіны.
Стала вядома пра стварэньне новага падразьдзяленьня беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне — дэсантна-штурмавой групы «Пагоня». Яе ўзначаліў беларус Аляксей Манчынскі. Што гэта за падразьдзяленьне, якія яно мае задачы — у гутарцы Свабоды.
Паводле памежнага ведамства Беларусі, бесьпілётнік ляцеў з украінскага боку.
Паразмаўлялі з роднымі і блізкімі загінулых беларусаў, а таксама атрымалі афіцыйны каментар прадстаўніка палку Каліноўскага.
Законы палітыкі такія — калі ёсьць запыт на абвастрэньне, то любая дробязь і нават правакацыя робяцца падставай для самых жорсткіх крокаў. Калі ж такога запыту няма, то інцыдэнты і правакацыі застаюцца незаўважанымі альбо хутка нэўтралізуюцца.
Упраўленьне Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека абвінаваціла бакі вайны ва Ўкраіне ў катаваньнях палонных. Інфармацыя зьмяшчаецца ў дакладзе, абнародаваным 15 лістапада.
Прэзыдэнт Польшчы пракамэнтаваў інцыдэнт з ракетай, якая ўпала каля польска-ўкраінскай мяжы і забіла дваіх чалавек: «Мяркуючы па ўсім, яна была выпушчаная ўкраінскай СПА і, на жаль, няўдала ўпала на нашу тэрыторыю».
З 24 лютага 2022 году ўкраінцы адбілі больш за тысячу кібэратак з Расеі.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн паведаміў лідэрам G7 і партнэрам у NATO, што ракетны выбух у Польшчы быў выкліканы ўкраінскай ракетай супрацьпаветранай абароны.
Ва Ўкраіне працягваюць аднаўляць аб’екты электраэнэргетыкі, пашкоджаныя расейскімі абстрэламі 15 лістапада. Ад 2 да 4 мільёнаў грамадзян Украіны раніцай 16 лістапада заставаліся безь сьвятла.
Ніжняя палата парлямэнту Чэхіі асудзіла маштабныя расейскія атакі супраць цывільнага насельніцтва Ўкраіны.
Лідэры краін G20 на сустрэчы на востраве Балі ў Інданэзіі 16 лістапада «самым рашучым чынам» асудзілі агрэсію Расеі ва Ўкраіне.
На просьбу Польшчы 16 лістапада пасланьнікі NATO правядуць тэрміновую нараду, каб абмеркаваць паведамленьне аб тым, што дзьве, імаверна, расейскія ракеты, нацэленыя на Ўкраіну, упалі на тэрыторыю краіны — чальца альянсу, забіўшы двух чалавек.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў 16 лістапада пасьля сустрэчы з саюзьнікамі, што заходнія дзяржавы падтрымаюць Польшчу ў расьсьледаваньні таго, «што менавіта адбылося» з падзеньнем ракеты па польскай тэрыторыі.
Пра вынікі гутаркі з амбасадарам у МЗС пакуль не гавораць.
Улады Польшчы прынялі рашэньне павысіць баявую гатоўнасьць некаторых вайсковых частак на тэрыторыі краіны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар польскага ўраду Пётр Мюлер на прэс-канфэрэнцыі пасьля тэрміновага пасяджэньня камітэту Рады міністраў у пытаньнях нацыянальнай бясьпекі і абароны.
Польскія мэдыі і агенцтва Associated Press паведамляюць, што на тэрыторыі Польшчы, непадалёк ад мяжы з Украінай, у аўторак упалі дзьве ракеты. Паводле папярэдніх зьвестак, загінулі два чалавекі. Гэтыя зьвесткі не пацьверджаны афіцыйнымі крыніцамі.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен пасьля новай хвалі расейскіх ракетных удараў па ўкраінскай інфраструктуры заявіў, што ЗША гатовыя падтрымліваць Украіну «столькі, колькі спатрэбіцца».
Украінскія вайскоўцы, паводле папярэдніх зьвестак, зьбілі 73 з больш як 90 крылатых ракет, а таксама ўсе 10 бесьпілётнікаў «Шахед», запушчаных расейскімі войскамі па тэрыторыі Ўкраіны падчас масаванага ўдару 15 лістапада, паведаміла камандаваньне ВПС Узброеных Сіл.
У вызваленым Херсоне ўкраінская паліцыя дакумэнтуе дзясяткі злачынстваў, учыненых расейскім войскам. Як і на іншых дэакупаваных тэрыторыях, ужо зафіксаваны выпадкі забойстваў мірных жыхароў і палонных, катаваньні і факты сэксуальнага гвалту. Рэпартаж «Настоящего времени».
Украіна вярнула кантроль над Херсонам. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч разважае, што гэта азначае для Расеі, як гэта паўплывае на ход вайны і ці можна параўноўваць сытуацыю ў Херсоне і ў Беларусі.
Міністэрства абароны Беларусі зьняпраўдзіла інфармацыю, якая зьявілася ў некаторых СМІ, што вайсковы камісарыят Берасьцейскай вобласьці абвясьціў тэндэр на друк мабілізацыйных позваў.
Расея ажыцьцявіла трэцюю з 10 кастрычніка атаку на энэргетычныя абʼекты і аб'екты сувязі па ўсёй Украіне. Па ўсёй Украіне абвясьцілі паветраную трывогу.
Загрузіць яшчэ