Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія перадала Ўкраіне ракеты Brimstone 2 з лазэрным навядзеньнем


Ракеты Brimstone
Ракеты Brimstone

Вялікая Брытанія перадала Ўкраіне ўдасканаленую мадэль высокатэхналягічнай ракеты з сыстэмай лазэрнага саманавядзеньня Brimstone, далёкасьць палёту якой удвая большая, чым у папярэдняй вэрсіі. Аб гэтым піша The Telegraph.

Ракеты Brimstone 2 звычайна запускаюцца са зьнішчальнікаў, аднак украінскія войскі выкарыстоўваюць у якасьці пускавой плятформы мадыфікаваныя грузавікі. Далёкасьць палёту пасьля запуску з самалёта складае 60 км, пры запуску з наземных формаў — 12 км.

Кошт адной ракеты ацэньваецца ў 175 тысяч фунтаў стэрлінгаў, яны прызначаны ў асноўным для паражэньня наземных цэляў, у тым ліку транспартных сродкаў, якія рухаюцца зь вялікай хуткасьцю.

Як удакладняе BBC, Brimstone могуць самастойна выбіраць больш прыдатныя цэлі з загадзя запраграмаванага сьпісу з дапамогай высокадакладнага радару, не паражаючы пры гэтым цывільныя транспартныя сродкі або менш важную вайсковую тэхніку суперніка. Лазэрнае навядзеньне і высокая дакладнасьць дазваляюць запускаць ракеты ў густанаселеных раёнах, што зьніжае імавернасьць ахвяр сярод цывільнага насельніцтва.

Раней прэм’ер-міністар Брытаніі Рышы Сунак падчас візыту ў Кіеў абʼявіў аб выдзяленьні Ўкраіне чарговага пакета вайсковай дапамогі ў памеры 50 млн фунтаў, нагадвае The Telegraph. Брытанская дапамога ў 2022 годзе ўжо перавысіла 3 млрд фунтаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG