Латвія адмовіла ў візе галоўнаму трэнэру зборнай Казахстану ў хакеі Андрэю Скабелку, бо ён беларус.
Кітай накіруе з афіцыйным візытам ва Ўкраіну спэцыяльнага прадстаўніка, які правядзе перамовы аб урэгуляваньні ўкраінскага крызісу, паведамляе агентцва AFP.
Супраць апазыцыйнага расейскага палітыка Аляксея Навальнага, які адбывае тэрмін у калёніі ва Ўладзімірскай вобласьці, распачалі справу паводле артыкулу аб тэрарызьме: яго вылучылі з ранейшай справы за «экстрэмізм». Пра гэта паведаміў сам палітык на паседжаньні суду.
Хто і як фармуе вобраз Беларусі і беларусаў ва ўкраінскай інфармацыйнай прасторы? Якую інфармацыйную карціну Беларусі бачаць сёньня перад сабой украінцы? Пра гэта расказвае ўкраінскі публіцыст Паўло Зуб’юк.
Прадстаўніца ўкраінскага ляўрэата нобэлеўскай прэміі міру Аляксандра Матвійчук расказала, што знаходзіцца пад уражаньнем ад таго, як трымаецца жонка палітзьняволенага Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.
У дакумэнце падкрэсьліваецца, што Вашынгтон імкнецца да захаваньня сувэрэнітэту Ўкраіны ў яе міжнародна прызнаных межах.
Камандуючы Аб'яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны Сяргей Наеў таксама зазначыў, што самалёты і вэрталёты Паветрана-касьмічных сіл РФ «дысьлякуюцца на беларускіх вайсковых аэрадромах».
Аляксандар Лукашэнка прамяняў незалежнасьць Беларусі на «асабістыя інтарэсы», зьдзейсьніўшы «дзяржаўную здраду». Пра гэта заявіла Сьвятлана Ціханоўская падчас выступленьня 25 красавіка ў камітэтах Бундэстагу па замежных справах і па справах ЭЗ.
Прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Сірыл Рамафоса заявіў у аўторак, што кіруючая ў краіне партыя «Афрыканскі нацыянальны кангрэс» прыняла рашэньне аб выхадзе ПАР зь Міжнароднага крымінальнага суду.
Павал Мацукевіч, старшы аналітык Цэнтру новых ідэй (Польшча), былы часовы павераны ў справах Беларусі ў Швайцарыі, заяўляе, што ў цяперашніх рэаліях няма магчымасьці арганізаваць поўную ізаляцыю беларускага рэжыму.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыняў рашэньне аб поўнамаштабнай вайне з Украінай у канцы лютага — пачатку сакавіка 2021 году, гаворыцца ў расьсьледаваньні выданьня «Вёрстка».
Швэцыя аб’явіла аб высылцы пяці расейскіх дыпляматаў. Пра гэта ў інтэрвію тэлеканалу SVT паведаміў міністар замежных спраў краіны Тобіяс Більстром.
«Пастаўка „Іскандэраў“ і сумесныя вучэньні павінны стварыць ілюзію будучага нападу з Беларусі на Украіну».
Пра рашэньне суду, які 25 красавіка разгледзеў скаргу аб дэпартацыі Івана Красоўскага, паведаміла актывістка Ірына Лукашэнка ў сваім тэлеграм-канале.
Больш за тысячу дзяцей і падлеткаў з Данбасу прыедуць у красавіку-траўні ў Беларусь у дзіцячы аздараўленчы лягер «Дубрава» ў Салігорскім раёне Менскай вобласьці.
Беларусы, якія займаюцца зборам грошай на патрэбы Беларусі і Ўкраіны, расказалі, наколькі ахвотна данацяць людзі, якія самыя вялікія данаты яны сустракалі і ў чым сакрэт пасьпяховай краўдфандынгавай кампаніі.
Ракета трапіла ў краязнаўчы музэй.
У траўні 2023 году Раскамнагляд запускае ў сацсеткі ботаў, якія будуць пранікаць у групы расейцаў, беларусаў і ўкраінцаў. Такое сьцьвярджэньне ўтрымліваецца ў новым ютуб-роліку беларускай групоўкі хакераў «Кіберпартызаны».
Акрамя Масквы, яшчэ адзін удар 24 лютага 2023 году павінен быў адбыцца па Наварасійску.
Амбасада Кітаю ў Францыі выдаліла з акаўнту WeChat стэнаграму інтэрвію, у якім пасол паставіў пад сумнеў незалежнасьць постсавецкіх краін.
Спэцыялісты выказваюць думку аб магчымым блізкім пачатку ўкраінскага контранаступу.
Сусьветныя выдаткі на войска істотна вырасьлі, у некаторых краінах рэкордна. Украіна паставіла рэкорд за ўвесь час назіраньняў.
Каралін Нордэнгрып з 2018 па 2022 год была дэпутаткай парлямэнту Швэцыі — Рыксдагу — ад партыі «Швэдзкія дэмакраты», а цяпер яна падпісала кантракт з Узброенымі сіламі Ўкраіны.
Кіпр абвясьціў пра крокі супраць фізычных і юрыдычных асобаў, якіх ЗША і Вялікабрытанія западозрылі ў дапамозе расейскім алігархам абыходзіць санкцыі, уведзеныя супраць Масквы за вайну ва Ўкраіне.
Латвія, Літва і Эстонія выклікалі паслоў Кітаю з-за скандальнага інтэрвію кітайскага дыплямата ў Парыжы.
Навучаньне беларускіх вайскоўцаў у РФ выкарыстаньню «Іскандэр-М», у тым ліку зь ядзернымі боепрыпасамі, заняло 18 дзён з улікам дарогі.
Знойдзены ў Белгарадзе пасьля інцыдэнту са «сыходжаньнем» зь неба боепрыпас зьнішчылі, паведаміў губэрнатар Вячаслаў Гладкоў і апублікаваў відэа з выбухам бомбы.
У Нямеччыне завяршылася адзінаццатая сустрэча ў фармаце «Рамштайн». Яна мае вялікае значэньне для далейшай хады вайны ва Ўкраіне.
Мастацтвазнаўца, пісьменьніца, літаратуразнаўца, ураджэнка Расеі Каця Марголіс з Вэнэцыі разважае пра рознае стаўленьне ў сьвеце да расейцаў і беларусаў.
Францускае выданьне Le Monde са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе, што ўкраінскія ўлады запыталі ў Парыжа лічбавую карту тэрыторыі Беларусі, аднак Францыя адмовілася гэта зрабіць.
Што хаваецца за паведамленьнямі пра баявыя дзеяньні ва Ўкраіне? Як Расея можа скарыстаць беларускія войскі? Ці варта чакаць ад Пуціна загаду на ядзерны ўдар? Пра гэта расказвае Джордж Бэрас, аналітык амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны.
З такой заявай генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг выступіў пасьля свайго візыту ў Кіеў і перад пачаткам чарговай нарады кааліцыі партнэраў Украіны у формаце «Рамштайн».
Расея нясе значныя страты ў баявой тэхніцы на полі бою ва Ўкраіне, яе магчымасьці вытворчасьці ўзбраеньняў вельмі абмежаваныя ў выніку санкцый, але ў яе дастаткова рэзэрваў, каб працягваць вайну.
Сьвятлана Ціханоўская падзякавала літоўскаму Сейму за пераадоленьне прэзыдэнцкага вэта на закон аб новых абмежаваньнях адносна грамадзян Беларусі і Расеі.
Некаторыя з ключавых саюзьнікаў Кіева, у тым ліку Злучаныя Штаты, разглядаюць магчымасьць поўнай забароны большай часткі экспарту ў Расею, што будзе азначаць значнае ўзмацненьне эканамічнага ціску на Маскву ў сувязі зь яе поўнамаштабным уварваньнем ва Ўкраіну.
Саэйма Латвіі ў чацьвер прыняла ў двух чытаньнях у тэрміновым парадку закон аб забароне публічных захадаў 9 траўня — акрамя зьвязаных з Днём Эўропы.
Як вынікае з дакумэнтаў амэрыканскага вайсковага ведамства, якія выцеклі ў інтэрнэт, расейская прыватная вайсковая кампанія «Вагнэр» атрымала зброю ад Беларусі і Сырыі.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг прыбыў у Кіеў, дзе правёў перамовы і сумесную прэс-канфэрэнцыю з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
Злучаныя Штаты абвясьцілі пра новы пакет вайсковай дапамогі Ўкраіне на суму 325 млн даляраў. Пра гэта паведамляе Міністэрства абароны ЗША.
Пазыцыя Літвы адносна беларускай апазыцыі і «пасьлядоўная палітыка» кіраўніцтва краіны «нязьменныя ўжо шмат гадоў», таму «было б вельмі важна не пасылаць ёй зьмешаныя сыгналы», заявіла сьпікер літоўскага Сейму Вікторыя Чміліце-Нільсэн 19 красавіка ў эфіры радыёстанцыі Žinių Radijas.
Калі Расея пачала поўнамаштабную вайну з Украінай, адначасова была запушчаная і менш прыкметная ваенная кампанія — у кібэрпрасторы.
Беларусам могуць забараніць выдачу віз і дазволаў на жыхарства ў Літве. Спыталі, як літоўцы ставяцца да беларусаў і да новай прапановы адносна іх.
Расейскі адвакат Вадзім Прохараў, які ў розны час прадстаўляў інтарэсы апазыцыянэраў Уладзіміра Кара-Мурзы, Ільлі Яшына, Барыса Нямцова і ініцыятыўнай групы па вылучэньні Міхаіла Хадаркоўскага ў Дзяржаўную Думу, зьехаў з краіны.
У ноч на 19 красавіка расейскія вайскоўцы атакавалі Адэскую вобласьць дронамі «Шагед», ёсьць пападаньне ў аб’ект інфраструктуры, паведаміў кіраўнік Адэскай раённай ваеннай адміністрацыі Юры Крук.
Позна ўвечары 18 красавіка ў горадзе Навазыбкаў Бранскай вобласьці Расеі прагрымеў выбух. Губэрнатар рэгіёну Аляксандар Багамаз заявіў, што пашкоджаны камісарыят.
Швэдзкі вытворца гарэлкі Absolut спыняе экспарт сваёй прадукцыі ў Расею ў выніку хвалі крытыкі, зь якой кампанія сутыкнулася пасьля навіны аб аднаўленьні паставак.
У якасьці каго Лукашэнка сустракаўся з кіраўніком данецкіх сэпаратыстаў? Чым гэтая сустрэча прынцыпова адрозьніваецца ад сустрэчаў з кіраўнікамі расейскіх рэгіёнаў?
Гэта адзін з кірункаў, дзе адбываюцца найбольш жорсткія баі з расейскай арміяй.
Тое, што Лукашэнка 18 красавіка прыняў у сябе кіраўніка так званай «ДНР» Дзяніса Пушыліна, паказала, наколькі беларускі кіраўнік сёньня «свабодны» ў сваіх замежнапалітычных кроках і да якіх памераў скурчыўся сувэрэнітэт беларускай дзяржавы.
З 1987 года Эгіпет мае статус «асноўнага саюзьніка па-за NATO» для Вашынгтона.
Загрузіць яшчэ