Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бурэль сказаў, у якім выпадку Ўкраіна можа стаць «другой Беларусьсю»


Жузэп Бурэль. Архіўнае фота.
Жузэп Бурэль. Архіўнае фота.

Высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль, выступаючы на форуме па бясьпецы «Дыялёг Шангры-Ла» у Сынгапуры, ускосна адхіліў прапанову «мірнага пляну» міністра абароны Інданэзіі для спыненьня вайны ва Ўкраіне.

Прапановы міністра абароны Інданэзіі Прабава Субіянта ўключаюць неадкладнае спыненьне агню, стварэньне дэмілітарызаванай зоны пад кантролем міратворцаў і правядзеньне новых рэфэрэндумаў на «спрэчных тэрыторыях» пад эгідай ААН, паведамляе Reuters. Што маецца на ўвазе пад «спрэчнымі тэрыторыямі», Субіянта не ўдакладніў.

Жузэп Бурэль заявіў, што сьвет ня можа прыняць такі мір ва Ўкраіне, які быў бы «мірам тых, хто здаецца, мірам наймацнейшага», і тым самым зрабіць Украіну «другой Беларусьсю».

«Вайна скончыцца, але пытаньне не ў спыненьні вайны, а ў тым, як мы яе скончым», — працягнуў вярхоўны прадстаўнік ЭЗ. «Вось чаму мы працягваем падтрымліваць Украіну, нават калі хочам міру больш за ўсіх у гэтай залі», — сказаў Барэль у сваім звароце, які цытуе Nova Agency.

Прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікаленка падзякаваў Інданэзіі за ўвагу да ўрэгуляваньня вайны ва Ўкраіне, але падкрэсьліў, што «паміж Украінай і Расеяй няма спрэчных тэрыторыяў, каб там праводзіць рэфэрэндумы».

«Зьдзейсьніўшы акт агрэсіі, Расея акупавала Крым, часткі Данецкай, Луганскай, Запароскай і Херсонскай вобласьцяў. Факт, зафіксаваны ў афіцыйных дакумэнтах ААН. На акупаваных тэрыторыях расейская армія зьдзяйсьняе ваенныя злачынствы, злачынствы супраць чалавечнасьці і генацыд. Расея павінна пакінуць украінскія тэрыторыі, а Ўкраіна — аднавіць сваю тэрытарыяльную цэласнасьць у міжнародна прызнаных межах. Альтэрнатыўных сцэнароў быць ня можа», — падкрэсьліў Нікаленка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG