Заявы польскага генэрала Вальдэмара Скшыпчака ўвесь мінулы тыдзень камэнтавала прапаганда ў Беларусі і Расеі, а адказваць яму мусіў нават Лукашэнка і Крэмль. Былы камандуючы сухапутнымі войскамі Польшчы прапанаваў дапамагчы беларускім аддзелам, якія захочуць вызваліць Беларусь ад Лукашэнкі.
«Фактычна ўсе атакі, якія цяпер ажыцьцяўляюцца з тэрыторыі Расеі, гэта Бранская вобласьць, адкуль праціўнік ужо неаднаразова выкарыстоўваў комплексы С-300, С-400, а таксама «Іскандэры».
Сабралі інфармацыю па стане на раніцу 30 траўня.
Прэзыдэнт Украіны абяцае адплату Расеі за пастаянныя атакі на мірных жыхароў.
Вядомы расейскі адвакат і праваабаронца Марк Фейгін разважае пра тое, якія пагрозы нясе для Беларусі рашэньне Пуціна разьмясьціць тактычную ядзерную зброю ў Беларусі. Фэйгін гаворыць пра магчымасьці і пагрозы для Беларусі пасьля сьмерці дыктатара.
Раней Дзярждума Расеі дазволіла прымусовае «перамяшчэньне» людзей з анэксаваных Расеяй тэрыторый Украіны.
У Беларусі збудавалі абарончыя фартыфікацыі на мяжы з Украінай. Паказваем, як яны выглядаюць на спадарожнікавых здымках сэрвісу Planet Labs.
Мурал знаходзіцца на пляцоўцы задняга дворыка Музэю Вольнай Беларусі на вуліцы Foksal, 11 у Варшаве.
У справаздачы Human Rights Watch дэталёва апісваецца, як касэтныя боепрыпасы выкарыстоўваюцца ў некалькіх канфліктных зонах сьвету, у тым ліку Расеяй.
Ліндсі Грэм не называў сьмерць расейцаў удалым укладаньнем амэрыканскіх грошай, як заявілі ў Маскве.
Стужка расказвае пра жыцьцё беларусаў, якія адправіліся на вайну за Ўкраіну супраць расейскай агрэсіі.
Пасьля начной камбінаванай атакі Кіева расейскія войскі пасьля 11 гадзін дня 29 траўня пачалі новы ракетны абстрэл украінскай сталіцы.
У той жа час украінцы не назіраюць прыкмет фармаваньня наступальных груповак.
Тысячы ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый прыяжджаюць у Беларусь. Што гэта – незаконная дэпартацыя, аздараўленьне ці «лягеры перавыхаваньня» у духу «русского мира»? Разьбіраемся.
Раней Кіеў неаданаразова абвінавачваў Маскву ў выкарыстаньні іранскіх бесьпілётнікаў Shahed-136 пры нападах на цывільныя і энэргетычныя абʼекты. Расейскі бок афіцыйна гэта абвяргае.
Паветраная атака на Кіеў у ноч на 29 траўня стала 15-й з пачатку месяца, паведамляе Кіеўская гарадзкая вайсковая адміністрацыя.
У найбліжэйшы час зэнітны комплекс заступіць на баявое дзяжурства, паведамляе Міністэрства абароны Беларусі. Пастаўка ажыцьцяўлялася ў рамках вайсковага супрацоўніцтва паміж Менскам і Масквой.
Рашэньне прыняў аўстрыйскі ўрад.
Многія СМІ і карыстальнікі сацсетак у суботу зьвярнулі ўвагу на відэа, апублікаванае на афіцыйных каналах галоўнакамандуючага Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Валерыя Залужнага. Ролік апублікавалі таксама афіцыйныя каналы УСУ.
Сем расейскіх вайскоўцаў зь ліку былых зьняволеных са зброяй уцяклі з вайсковай часткі на падкантрольнай Расеі тэрыторыі Данецкай вобласьці Ўкраіны.
Расейскія тэлеграм-каналы ў суботу паведамілі аб гібелі двух расейскіх вайскоўцаў у выніку ўдару бесьпілётніка ў Бранскай вобласьці.
Вайну ва Ўкраіне часта называюць вайной на зьнясіленьне. Кіеву боепрыпасамі і танкамі дапамагаюць заходнія саюзьнікі. А колькі новай цяжкай бронетэхнікі здольная выставіць Расея?
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксей Данілаў у інтэрвію ВВС News заявіў, што ўкраінскі контранаступ яшчэ не пачаўся, адзначыўшы, што ён можа пачацца «заўтра, пасьлязаўтра ці праз тыдзень».
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі новым указам ад 27 траўня ўвёў санкцыі, пад якія патрапілі шэраг беларускіх і расейскіх кампаній.
Выбух адбыўся раніцай у Невельскім раёне Пскоўскай вобласьці паблізу вёскі Літвінава, заявіў губэрнатар рэгіёну Міхаіл Вядзернікаў.
Намесьнік кіраўніка МЗС Расеі Міхаіл Галузін у інтэрвію ТАСС пералічыў сама меней шэсьць умоваў для спыненьня вайны з Украінай. Адна зь іх — Украіна павінна «спыніць баявыя дзеяньні». Пра гэта ён заявіў у інтэрвію агенцтву ТАСС.
Кітайская дэлегацыя падчас свайго эўрапейскага турнэ пераконвала краіны Эўразьвязу прызнаць анэксію Расеяй акупаваных тэрыторыяў у Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запароскай вобласьцях Украіны, паведамляе The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы ва ўрадах краін ЭЗ.
У прынятай 26 траўня Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі заяве «ў сувязі з узмацненьнем палітыкі адмаўленьня гераічнай Перамогі савецкага народу над фашызмам» праводзяцца паралелі паміж нацысцкай ідэалёгіяй расавай перавагі і палітыкай увядзеньня санкцый.
Міністэрства ўнутраных спраў і камунікацыі Польшчы прапануе прыпыніць грузавыя перавозкі для грузавікоў, прычэпаў і паўпрычэпаў, зарэгістраваных у Беларусі і Расеі, празь мяжу Польшчы.
Выстава ў Запарожжы «З Украінай у сэрцы» прысьвечана беларускім добраахвотнікам, якія аддалі свае жыцьці на вайне Украіны з Расеяй, і тым, хто працягвае барацьбу, паведамляе Запароская гарадзкая рада.
Амэрыканец Эдвард Снайдэр, які расьсьледуе вываз дзяцей з Украіны ў Беларусь, патлумачыў, чаму ён лічыць дзеяньні рэжыму Лукашэнкі спрыяньнем генацыду і хто панясе за гэта адказнасьць.
16 траўня пад Бахмутам загінуў адзін з былых лідэраў «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі, які апошнім часам ваяваў у складзе палка імя Кастуся Каліноўскага. Яму было 49 гадоў.
Расея зноў атакавала Дніпро, другі раз пасьля начных ракетных удараў.
Крытычных разбурэньняў няма.
Палітычны аглядальнік праекту «Позірк» Аляксандар Класкоўскі — пра тое, што практычна можа азначаць падпісаньне міністрамі абароны Беларусі і Расеі дакумэнтаў пра разьмяшчэньне нестратэгічнай ядзернай зброі Расеі на беларускай тэрыторыі.
З пачатку поўнамаштабнага ваеннага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ўкраінскія ўлады змаглі дамовіцца пра абмен 2430 украінцаў на расейскіх вайскоўцаў.
Кампанія страціла большасьць эўрапейскіх кліентаў на фоне вайны Расеі ва Ўкраіне.
Нядаўна вядомы беларускі гурт N.R.M.by абвесьціў, што плянуе сыграць канцэрт ва Ўкраіне для ваяроў палка імя Кастуся Каліноўскага. Таксама быў абвешчаны збор на неабходныя рэчы для вайскоўцаў. Пагутарылі пра гэта з музыкам гурту Пітам Паўлавым.
Да 1 чэрвеня асноўная частка «Вагнэра» павінна перабазавацца ў тылавыя лягеры, заявіў Прыгожын.
Для рэагаваньня на расейскую атаку далучылі падразьдзелы зэнітных ракетных войскаў, авіяцыю і мабільныя групы супрацьпаветранай абароны.
З моманту ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ЗША выдзелілі краіне вайсковай дапамогі на 31,7 мільярда даляраў.
Расейскі вайскова-палітычны экспэрт Юры Фёдараў тлумачыць інфармацыйнае і псыхалягічнае значэньне падзей у Белгарадзкай вобласьці Расеі, задаецца пытаньнем, ці будзе беларускае войска абараняць Лукашэнку, і камэнтуе нядаўнія гучныя заявы польскага генэрала Скшыпчака.
Як заявіла Міністэрства абароны Расеі, раніцай 24 траўня карабель «Іван Хурс» Чарнаморскага флёту РФ быў атакаваны трыма надводнымі бесьпілётнікамі прыкладна за 140 км на паўночны ўсход ад праліву Басфор.
Супраць гэтага рашэньня разам зь Беларусьсю выступілі Альжыр, Кітай, Куба, Лаос, Нікарагуа, Расея, Паўночная Карэя і Сырыя.
Яўгеній Прыгожын перакананы, што дзеяньні расейскай арміі прывялі не да тых вынікаў, на якія разьлічвалі ў Крамлі.
Украіна расьсьледуе ролю Беларусі ў «гвалтоўным перамяшчэньні» дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый, паведамляе Reuters з спасылкай на ўкраінскага генэральнага пракурора Андрэя Косьціна.
Расейскія СМІ выклікалі і ўзмацнілі паніку ў мясцовых жыхароў і ў грамадзтве Расеі.
220 тысячы артылерыйскіх снарадаў і 1300 ракет перадалі краіны Эўразьвязу Кіеву ў рамках першага этапу пляну тэрміновых паставак боепрыпасаў.
У структуры расейскай улады на чале з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным пакуль няма ніякіх бачных расколінаў, заявіў кіраўнік зьнешняй выведкі Нямеччыны Бруна Каль, ня выключыўшы адначасова, што сыстэма можа разбурыцца.
Раней прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што сяброўства ў Эўразьвязе — найлепшы спосаб для краіны абараніцца ад патэнцыйнай расейскай агрэсіі.
Загрузіць яшчэ