Нягледзячы на тое, што чаканы хуткі прарыў Украіны не адбыўся, скептыкам варта зьмякчыць свой пэсымізм, лічыць генэрал арміі ЗША ў адстаўцы Дэвід Пэтрэўс. Ён выказаў перакананьне, што контранаступ пакуль знаходзіцца на пачатковай стадыі і Ўзброеныя Сілы яшчэ могуць зьдзівіць.
Узброеныя сілы Ўкраіны зьмянілі тактыку, сканцэнтраваўшыся на ўдарах у Запароскай вобласьці, пасьля нарады з амэрыканскімі і брытанскімі вайскоўцамі, якая адбылася ў сярэдзіне жніўня на польска-ўкраінскай мяжы.
Два вучэбна-баявыя самалёты L-39 сутыкнуліся ў Жытомірскай вобласьці Ўкраіны вечарам 25 жніўня, у выніку загінулі тры пілёты. Пра гэта паведамілі Паветраныя сілы Ўзброеных сіл Украіны.
Аналітыкі амэрыканскансага Інстытуту вывучэньня вайны адрэагавалі на заяву Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў Беларусь могуць прыехаць да 10 тысяч наймітаў ПВК «Вагнэра».
Каля 70 беларускіх курсантаў неўзабаве адправяцца на навучаньне ў расейскія вышэйшыя навучальныя ўстановы ваеннага профілю.
Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал палку.
У Літве на мяжы зь Беларусьсю прайшлі вучэньні «Прыкрыцьцё 23» (PRIEDANGA 2023).
Аляксандар Лукашэнка ўпершыню пракамэнтаваў меркаваную гібель кіраўніка ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Асноўныя тэзы — ён нібыта не даваў Прыгожыну ніякіх гарантыяў бясьпекі, Прыгожына забіў ня Пуцін, «Вагнэр» застанецца ў Беларусі, але ў невядомай колькасьці.
На могілках ПВК «Вагнэр» у вёсцы Нікалаеўка Самарскай вобласьці Расеі зносяць крыжы на магілах наймітаў. Пра гэта паведамляюць мясцовыя жыхары, а таксама карыстальнікі сацсетак і тэлеграм-каналаў.
У столиці Сербії Белграді до 32-ї річниці Незалежності України презентували виставку малюнків дітей з України
Заснавальнік ПВК «Вагнэр» Яўгеній Прыгожын, які значыцца ў сьпісе пасажыраў самалёта, што разьбіўся ў Цьвярской вобласьці 23 жніўня, за некалькі дзён да катастрофы сустракаўся з прэзыдэнтам Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР) Фостэнам-Арканжам Туадэра.
Нямеччына ўпершыню накіравала Ўкраіне ў рамках вайсковай дапамогі ракеты для амэрыканскіх зэнітна-ракетных комплексаў «Патрыёт».
Як меркаваная гібель Прыгожына паўплывае на памежны крызіс? Ці здыме магчымая перадысьлякацыя вагнэраўцаў напружанасьць вакол закрыцьця межаў Эўразьвязу зь Беларусьсю?
У Кіеве прайшлі шматбаковыя перамовы на тэму беларуска-ўкраінскіх стасункаў.
У пачатку сакавіка Максіма Каца аб’явілі ў міжнародны вышук.
Байцы 47-й брыгады Ўзброеных сіл Украіны паведамілі ў сваім тэлеграм-канале, што вызвалілі вёску Рабоціна ў Запароскай вобласьці, за якую на працягу некалькіх месяцаў ішлі інтэнсіўныя баі.
На пытаньне пра ўкраінскі контранаступ Уладзімір Зяленскі адказаў, што Ўкраіна паступова рухаецца наперад, хоць гэта вельмі цяжка, бо расейцы шчыльна мінуюць тэрыторыю.
Пілёт разам зь сям’ёй знаходзіцца ва Ўкраіне, а два іншыя чальцы экіпажу забітыя.
Другі год запар усе масавыя імпрэзы, прымеркаваныя да дзяржаўных сьвятаў Украіны, забароненыя ва ўсіх рэгіёнах.
«Балючая памяць пра мінуўшчыну — гэта ня проста далёкі ўспамін, яна знайшла водгук у незаконнай і неапраўданай вайне Расеі супраць Украіны», — заявіла кіраўніца Эўракамісіі Ўрзуля фон дэр Ляен з нагоды агульнаэўрапейскага Дня памяці ахвяраў таталітарных і аўтарытарных рэжымаў.
Гаворыцца пра некалькі параненых у выніку стралковага бою.
Напярэдадні стала вядома, што генэрала Сяргея Суравікіна зьнялі з пасады. Дзяржаўныя СМІ цяпер фактычна пацьвердзілі гэта, апублікаваўшы інфармацыю пра пераемніка.
Генэрал арміі Сяргей Суравікін, верагодна, зьняты з пасады камандуючага Вайскова-касьмічнымі сіламі (ВКС) РФ.
Начальнікам упраўленьня тэрытарыяльнай абароны — намесьнікам начальніка Генэральнага штаба Ўзброеных сіл Беларусі прызначаны Дзьмітрый Страшынскі.
На вуліцу Храшчацік у Кіеве сьцягваюць зьнішчаную ў баях вайсковую тэхніку расейскай арміі. Такі «парад» рыхтуюць да Дня Незалежнасьці на другі год вайны. Аўтамабільны рух тут перакрылі да 28 жніўня, а мэр сталіцы Віталь Клічко забараніў усе масавыя акцыі з-за рызыкі ракетнага абстрэлу
Авіязапчасткі былі на рамонце ў кампаніі «Мотор Січ» (Запарожжа).
Генэральны штаб Узброеных сіл Украіны раніцай 22 жніўня паведаміў, што ўкраінскія падразьдзелы замацоўваюцца на расейскіх пазыцыях у Запароскай вобласьці.
«Гэта як мінімум трэцяя пасьпяховая атака на вайсковыя аэрадромы, што выклікае сумневы ў здольнасьці Расеі абараняць стратэгічныя месцы ў глыбіні краіны», — адзначаецца ў паведамленьні вайсковай выведкі Вялікай Брытаніі.
У Маскве праз новую атаку дронамі спынялі працу чатыры аэрапорты: «Унукава», «Дамадзедава», «Жукоўскі» і «Шарамецьцева».
У Расеі больш не засталося інжынэрна-будаўнічай базы для будаўніцтва такіх самалётаў, піша выданьне The Moscow Times.
Украіна атрымае 42 зьнішчальнікі F-16 пасьля падрыхтоўкі пілётаў і інжынэраў. Пра гэта пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нідэрляндаў Маркам Рутэ паведаміў прэзыдэнт Украіны. Зяленскі прыехаў у Нідэрлянды зь візытам.
Уладзімір Зяленскі зь першай лэдзі Ўкраіны Аленай Зяленскай прыбылі ў Нідэрлянды.
Пасьля ўдару на вакзале загарэўся дах.
З пачатку расейскага ўварваньня ва Ўкраіну расейскія кампаніі атрымалі дзясяткі тысяч паставак з Кітая. Размова ідзе аб кампаніях, якія вырабляюць ракетныя ўстаноўкі, бронетэхніку і стратэгічныя бамбавікі. Сярод гэтых кампаній ёсьць тыя, якія патрапілі пад заходнія санкцыі.
Францыя рашуча асуджае расейскія ўдары па цэнтры Чарнігава, гаворыцца ў заяве МЗС гэтай краіны.
Расея сумесна з Турэччынай і Катарам рыхтуюць новае пагадненьне на зьмену збожжавай угодзе, дзеяньне якой скончылася месяц таму.
Украінскія пілёты прыступілі да выпрабаваньняў швэдзкіх зьнішчальнікаў Gripen. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэс-канфэрэнцыі з прэм’ер-міністрам Швэцыі Ўльфам Крыстэрсанам у Стакгольме.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк распавёў дэталі мінулагодняй атакі на Крымскі мост. Аповяд Малюка публікуе ўкраінскае выданьне NV.ua.
У Наўгародзкай вобласьці РФ бесьпілётнік 19 жніўня атакаваў вайсковы аэрадром. Пра гэта паведаміла Мінабароны Расеі.
19 жніўня расейскія вайскоўцы нанесьлі ракетны ўдар па цэнтры Чаргігава.
У ноч на 19 жніўня расейскае войска атакавалі Ўкраіну дронамі-камікадзэ. У Паветраных сілах ВСУ паведамілі, што сілам СПА ўдалося зьбіць 15 зь 17 бесьпілётнікаў «Шахед-136/131».
Як паведаміў міністар Кабінэту міністраў Украіны Алег Нямчынаў, арыштаваныя актывы ідуць на фінансаваньне ваенных выдаткаў.
Агульная колькасьць забітых і параненых вайскоўцаў з абодвух бакоў вайны ва Ўкраіне за паўтара года з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня РФ набліжаецца да 500 тысяч.
Дэклярацыю аб гарантыях бясьпекі Ўкраіны, узгодненую на саміце Паўночнаатлянтычнага альянсу ў Вільні лідэрамі «Вялікай сямёркі» (G7), падтрымалі 25 краін, паведаміў кіраўнік офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак у эфіры тэлемаратону.
Літва закрыла на мяжы зь Беларусьсю два памежныя пункты. Гэта адказ на магчымыя пагрозы з боку наймітаў ПВК «Вагнэр», паток мігрантаў, а таксама наплыў кантрабанды. Якія будуць наступствы для беларусаў і ў якім разе тры дзяржавы Эўразьвязу цалкам закрыюць межы зь Беларусьсю?
Украінскі дзяржаўны праект «Хачу жыць» абвясьціў пра дапамогу расейскім палітвязьням, якія зазналі перасьлед за сваю антываенную пазыцыю або падтрымку Ўкраіны.
За месяц Расея зьдзейсьніла сем масіраваных нападаў па ўкраінскіх партах, паведаміў 16 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Расейскія войскі днём 16 жніўня абстралялі Херсонскую, Днепрапятроўскую і Харкаўскую вобласьці, у выніку чаго загінулі два чалавекі, яшчэ некалькі чалавек атрымалі раненьні.
Загрузіць яшчэ