Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія войскі ўначы атакавалі Ўкраіну дронамі-камікадзэ. Украіна паведамляе пра 15 зьбітых дронаў


Іранскі дрон «Шахед», ілюстрацыйнае фота
Іранскі дрон «Шахед», ілюстрацыйнае фота

У ноч на 19 жніўня расейскае войска атакавалі Ўкраіну дронамі-камікадзэ. У Паветраных сілах ВСУ паведамілі, што сілам СПА ўдалося зьбіць 15 зь 17 бесьпілётнікаў «Шахед-136/131».

Паводле зьвестак украінскага войска, Расея запускала дроны з Курскай вобласьці. Сыстэма СПА працавала ў паўночных, цэнтральных і заходніх абласьцях Украіны.

Акрамя таго, за мінулы дзень украінскія войскі зьбілі шэсьць выведвальных дронаў і адзін ударны бесьпілётнік «Ланцэт», сказана ў паведамленьні.

У Хмяльніцкай вобласьці ў выніку начнога нападу былі пашкоджаныя 30 дамоў і параненыя дзьве жанчыны, паведаміў першы намесьнік начальніка абласной адміністрацыі Сяргей Цюрын.

У Жытомірскай вобласьці дрон атакаваў «адзін з аб’ектаў інфраструктуры». Паводле зьвестак кіраўніка абласной адміністрацыі Віталя Бунечкі, дрон удалося зьбіць, але «з прычыны падзеньня абломкаў узьнік пажар, які лякалізавалі спэцыялісты ДСНС». Ахвяраў і пацярпелых няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG