«З сумам паведамляем, што 25 жніўня 2023 года ў Жытомірскай вобласьці адбылася жудасная авіякатастрофа. Падчас выкананьня баявога заданьня ў небе сутыкнуліся экіпажы двух вучэбна-баявых самалётаў L-39. Усе трое пілётаў, на жаль, загінулі. Працягваецца расьсьледаваньне», — сказана ў паведамленьні.
У ведамстве пацьвердзілі, што сярод загінуўшых — вядомы пілёт 40-й брыгады тактычнай авіяцыі з пазыўным «Джус». «Джус» служыў лётчыкам зьнішчальніка МіГ-29, з пачаткам поўнамаштабнага ўварваньня расейскай арміі ўдзельнічаў у паветранай абароне Кіева.