Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэралу Суравікіну ўжо знайшлі замену ў расейскім войску


Сяргей Суравікін
Сяргей Суравікін

Напярэдадні стала вядома, што генэрала Сяргея Суравікіна зьнялі з пасады. Дзяржаўныя СМІ цяпер фактычна пацьвердзілі гэта, апублікаваўшы інфармацыю пра пераемніка.

Агенцтва «РИА „Новости“» паведаміла, што замест Сяргея Суравікіна камандуючым вайскова-касьмічнымі сіламі Расеі прызначылі генэрала Віктара Афзалава.

Пра гэта дзяржаўнае расейскае агенцтва напісала са спасылкай на «інфармаваную крыніцу». Пакуль Афзалаў у статусе часовага выканаўца абавязкаў галоўнакамандуючага.

Суравікін зьнік з публічнай прасторы пасьля чэрвеньскай спробы мяцяжу ПВК «Вагнэр» Яўгенія Прыгожына. Была інфармацыя, што яго выклікалі на допыт, іншыя крыніцы гаварылі нават пра тое, што Суравікіна арыштавалі, але нічога не знайшло пацьверджаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG