Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя пра ўдар па Чарнігаве: Абстрэл цывільных аб’ектаў — ваеннае злачынства


Паранены ў выніку расейскага абстрэлу Чарнігава
Паранены ў выніку расейскага абстрэлу Чарнігава

Францыя рашуча асуджае расейскія ўдары па цэнтры Чарнігава, гаворыцца ў заяве МЗС гэтай краіны.

«Згодна з міжнародным правам, наўмысны ўдар па цывільных абʼектах зьяўляецца ваенным злачынствам. Гэта яшчэ адна ілюстрацыя баязьлівасьці і цынізму Расеі», —гаворыцца ў заяве.

Францыя заяўляе, што «будзе працягваць падтрымліваць Украіну столькі, колькі неабходна, і будзе працягваць падтрымліваць украінскія і міжнародныя суды, каб гарантаваць, што гэтыя злачынствы не застануцца беспакаранымі».

Колькасьць пацярпелых у выніку расейскага ракетнага абстрэлу Чарнігава павялічылася да 136 чалавек, паведаміў міністар унутраных справаў Украіны Ігар Кліменка. Колькасьць загінулых застаецца нязьменнай, іх сем, паведаміў вечарам 19 жніўня выканаўца абавязкаў мэра Чарнігава Аляксандар Ламака.

«Гэты ўдар — вялікая трагедыя для Чарнігава. Гэта чарговае ваеннае злачынства Расеі супраць Украіны. Кроў усіх нявінных дзяцей і людзей на руках Расеі. Мы гэтага не даруем. Ніколі. Я ўжо падпісаў указ аб абвяшчэньні дзён жалобы 19-21 жніўня», — адзначыў Ламака.

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі адзначыў, што ракетны ўдар па цэнтры Чарнігава зьяўляецца прычынай таго, што Ўкраіна «абʼядноўвае сьвет супраць тэрарыстычнай Расеі».

Расейскія вайскоўцы рэгулярна бамбяць украінскія гарады і вёскі, якія знаходзяцца ў зоне дзеяньня іх артылерыі, зэнітных ракетных комплексаў, ракет і бесьпілётнікаў. Нягледзячы на шматлікія доказы гэтага, Масква адмаўляе атакі па цывільных абʼектах, заяўляючы, што наносіць удары толькі па ваеннай інфраструктуры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG