Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі: За месяц Расея ажыцьцявіла сем масіраваных атак па ўкраінскіх партах


За месяц Расея зьдзейсьніла сем масіраваных нападаў па ўкраінскіх партах, паведаміў 16 жніўня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

«Мінулай ноччу расейскія тэрарысты зноў ударылі мэтанакіравана па нашых партах. Па нашай інфраструктуры, якая задзейнічаная ў гарантаваньні ня нашай, а агульнай — сусьветнай — харчовай бясьпекі. Толькі за адзін месяц, які прайшоў пасьля спробы Расеі зьнішчыць Чарнаморскую збожжавую ініцыятыву, гэта сёньня была ўжо сёмая, сёмая масіраваная расейская атака», — сказаў ён у сваім відэазвароце.

Зяленскі адзначыў, што кожны расейскі ўдар па ўкраінскіх партах — гэта ўдар па сусьветных харчовых цэнах, і заклікаў

«Порт Рэні, порт Ізмаіл, порт Паўднёвы, порт Адэса, порт Чарнаморск, Нікалаеў — кожны расейскі ўдар па іх — гэта ўдар па сусьветных харчовых цэнах, гэта ўдар па сацыяльнай і палітычнай стабільнасьці ў Афрыцы, Азіі. заявіў Зяленскі і падкрэсьліў: Трэба на гэта рэагаваць. Усім».

  • У ноч на 16 жніўня расейскія войскі двойчы атакавалі Адэскую вобласьць ударнымі дронамі. У выніку атакі на марскі порт зьнішчаныя ангары з збожжам і сельгастэхніка.
  • 17 ліпеня Крэмль заявіў аб спыненьні дзеяньня збожжавага пагадненьня. Пасьля гэтага Расея ўзмацніла атакі на Адэскую вобласьць, у прыватнасьці на яе партовую інфраструктуру.
  • Таксама ў Расеі заявілі, што пасьля спыненьня працы збожжавага калідора будуць разглядаць гандлёвыя караблі, якія ідуць ва ўкраінскія парты, як ваенныя мэты. Мінабароны Ўкраіны ў адказ таксама аб’явіла, што ўсе судны, якія прыходзяць у парты Расеі і акупаваных тэрыторый, будуць разглядацца як ваенныя мэты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG