Кіраўнік апарату генэральнага сакратара NATO Стыян Ёнсэн назваў «памылкай» свае словы аб магчымым сцэнары сяброўства Ўкраіны ў альянсе ў абмен на тэрытарыяльныя саступкі Расеі, сказаныя напярэдадні.
За 4 месяцы валянтэры Сьвята-Лізавецінскага манастыра, верагодна, дапамаглі часткова або цалкам пакрыць выдаткі на куплю сама меней 7 аўтамабіляў для расейскіх вайскоўцаў.
Сёньня мы гаворым з адной з найбуйнейшых у сьвеце спэцыялістаў па тэорыі нацый і нацыяналізьме, аўтаркай кнігі «Нацыяналізм: пяць шляхоў да мадэрнасьці», прафэсаркай Гарвардзкага і Бостанскага ўнівэрсытэтаў Ліяй Грынфэльд.
У апэратыўным камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што цягам гэтай атакі сродкам супрацьпаветранай абароны ўдалося зьнішчыць 13 бесьпілётнікаў — два над Мікалаеўскай вобласьцю і 11 — над Адэскай.
Кіраўнік Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заявіў, што ракеты, якімі расейскае войска правяло атаку 15 жніўня, вырабленыя сёлета ў красавіку, прычым у іх каля 30 замежных мікрасхем.
Украіна мае намер пабудаваць новыя ўмацаваньні і вайсковую інфраструктуру ў паўночна-ўсходніх абласьцях, якія мяжуюць зь Беларусьсю і Расеяй, на агульную суму каля 35 мільёнаў даляраў.
Міністэрства абароны Расеі 15 жніўня паказала кадры надгляду расейскімі вайскоўцамі сухагруза «Шукру Акан», які рухаўся ва ўкраінскі порт Ізмаіл у Адэскай вобласьці і быў спынены 13 жніўня патрульным караблём Чарнаморскага флёту «Васіль Быкаў».
У Міністэрстве замежных спраў Украіны назвалі «цалкам непрымальнымі» размовы аб уступленьні Ўкраіны ў NATO ў абмен на адмову ад некаторых тэрыторый.
«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» (НАУ) Беларусі перадало Нацыянальнаму агенцтву ў пытаньнях прадухіленьня карупцыі Ўкраіны пералік асобаў і арганізацый рэжыму Лукашэнкі, якія актыўна падтрымліваюць расейскую агрэсію супраць Украіны, для накладаньня нацыянальных санкцый украінскім бокам.
У жніўні рабочыя завяршылі замену савецкай сымболікі на ўкраінскі герб «Трызуб» на шчыце вялікага манумэнту ў сталіцы Ўкраіны. Пасьля комплекс наведалі байцы палку Каліноўскага.
Расея ў ноч на 15 жніўня зьдзейсьніла адну з найбольш інтэнсіўных ракетных атак на Ўкраіну. Украінскія сродкі СПА зьбілі 16 з 28 расейскіх ракет
Уладзімір Зяленскі пабываў у панядзелак, 14 жніўня, на перадавой у Данецкай вобласьці і наведаў штабы васьмі брыгад УСУ, якія вядуць наступальныя дзеяньні ў зоне адказнасьці апэратыўна-тактычнай групоўкі «Саледар».
Злучаныя Штаты вылучылі Ўкраіне новы пакет вайсковай дапамогі на суму 200 мільёнаў даляраў. Пра гэта паведаміў у панядзелак дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.
Расказваем, як дзейнічае беластоцкая харугва і калі яна можа пайсьці ў Беларусь.
У камандаваньні Паветраных сіл Украіны паведамілі, што Расея атакавала Адэсу 15 ударнымі іранскімі дронамі і 8 крылатымі ракетамі, запушчанымі з акваторыі Чорнага мора.
Белгарадзкія сацсеткі са спасылкай на відавочцаў паведамляюць, што ў горадзе прагрымеў выбух. Некаторыя сьцьвярджаюць, што перад гэтым у небе быў заўважаны беспілётнік.
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак паведаміў, што ў Чарна-Беластоцкай зьявіцца падразьдзяленьне разьведвальнага палка. Тут жа разьмесьцяцца сілы тэрытарыяльнай абароны.
Расейскі патрульны карабель «Васіль Быкаў» затрымаў сухагруз у Чорным моры.
13 жніўня расейскія акупацыйныя войскі атакавалі шэраг населеных пунктаў Херсонскай вобласьці Ўкраіны. У выніку атакі забітыя і параненыя мірныя жыхары.
У Лёндане мяркуюць, што плаціць расейскім наймітам можа пачаць Лукашэнка.
Міністар абароны Польшчы Марыюш Блашчак падчас наведваньня базы ў Ярылуўцы ў Падляскім ваяводзтве на ўсходзе Польшчы заявіў, што на мяжы створаная вайсковая група для правядзеньня апэрацыі «Rengaw». Мэта апэрацыі — стрымліваньне і неадкладная рэакцыя ў выпадку патрэбы.
Дзіцячы фонд ААН (UNICEF) ня ўдзельнічае ў вывазе дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь, а тыя лягеры для дзяцей украінскіх бежанцаў, якія фонд падтрымліваў летась, працавалі ў Беларусі на законных падставах.
Керчанскі мост часова закрылі для руху аўтатранспарту ў днём 12 жніўня, паведамляе тэлеграм-канал расейскага інфармацыйнага цэнтру па сытуацыі на пад’ездах да Керчанскага маста.
Краіны Эўразьвязу паставілі Ўкраіне больш за 200 тысяч артылерыйскіх боепрыпасаў і больш за дзьве тысячы ракет розных тыпаў. Пра гэта ў размове з агенцтвам France Presse паведаміў афіцыйны прадстаўнік ЭЗ Пэтэр Стана.
Адольф — сабака пароды амэрыканскі стафардшырскі тэр’ер. Ён нарадзіўся сем гадоў таму ў Марыюпалі. Калі яму было тры месяцы, яго ўзяла сямʼя Сірык. Сваю мянушку ён атрымаў ад бацькоў, якіх звалі Ада і Ральф: шляхам складаньня літар яго назвалі Адольфам.
Яшчэ адзін расейскі афіцэр уцёк у Літву і папрасіў там палітычнага прытулку, паведамляе Руская служба Бі-бі-сі. Яго клічуць Іван Каралёў, ён лейтэнант артылерыйскіх войскаў.
Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне (НАУ) накіравала ў Генэральную пракуратуру Ўкраіны тэксты заяў Аляксандра Лукашэнкі аб намеры працягваць вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну на фронце загінулі прынамсі 30 тысячаў расейскіх вайскоўцаў, зь іх больш за 3 тысячы — мабілізаваныя. Іх асобы вызначылі журналісты «Медиазоны» і расейскай службы ВВС.
У раёне Карамышаўскай набярэжнай у Маскве выбухнуў бесьпілётнік.
Па словах Зяленскага, па выніках праверак супраць службовых асоб ваенкаматаў заведзена 112 крымінальных спраў.
Беларуска Натальля Грынь жыве ў Польшчы і езьдзіць ва Ўкраіну з гуманітарнай дапамогай. Падчас чарговай паездкі яна зьнікла на ўкраінскай тэрыторыі, родныя і сябры не маглі знайсьці Натальлю некалькі дзён.
Паводле СБУ, лідэр украінскіх камуністаў асабіста сустракаў расейскія войскі, разьмясьціў іхнае кіраўніцтва ў сваім прыватным доме і забясьпечваў іх харчаваньнем, а потым папрасіўся ў Расею.
Паветраныя сілы Ўкраіны заявілі, што адначасова з рэальнымі расейскія войскі ажыцьцяўляюць імітацыйныя запускі ракет, каб адцягнуць увагу ўкраінскай супрацьпаветранай абароны.
20 адсоткаў — кіраваныя супрацьпяхотныя міны.
Сярод параненых у Запарожжы — чацьвёра дзяцей 3, 6, 10 і 14 гадоў.
10 жніўня расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы: загінуў адзін чалавек, яшчэ 14 параненыя.
З пачатку расейскага ўварваньня амэрыканская дапамога Ўкраіне ўжо перавысіла 43 мільярды даляраў.
У ноч на 10 жніўня паветраная трывога працягвалася больш за тры гадзіны на ўсёй тэрыторыі Ўкраіны.
Сама меней тры чалавекі загінулі ў выніку расейскага ракетнага ўдару па горадзе Запарожжы ўвечары 9 жніўня.
У Расеі ў 2022 годзе адбылася самая вялікая за дзесяць гадоў колькасьць выбухаў — 83, паведамляе выданьне «Вёрстка», спасылаючыся на дадзеныя штогадовага дакладу МНС Расеі.
Эўрапейскі Зьвяз ацэньвае вайсковыя вучэньні, якія Беларусь праводзіць на мяжы з Польшчай, як правакацыю, — заява афіцыйнага прадстаўніка Эўрапейскай службы вонкавых дзеяньняў Пэтэра Станы на брыфінгу 8 жніўня.
Нікапаль, як і Крывы Рог, моцна пацярпелі і ад зьнішчэньня Кахоўскай ГЭС. Праз гэта жыхары рэгіёну сутыкнуліся зь нястачаю пітной вады.
Госьць «Свабоды Premium» — былы галоўны лекар 3-й дзіцячай лякарні Менску, рэаніматоляг Максім Ачарэтні.
Як адрозьніваюцца грамадзкія настроі гараджанаў і вяскоўцаў Беларусі?
Колькасьць пацярпелых ад ракетнага ўдару па Пакроўску ў Данецкай вобласьці Ўкраіны ўзрасла да 88, паведаміў старшыня Данецкай абласной вайсковай адміністрацыі Павел Кірыленка ў этэры тэлемаратону.
Вялікая Брытанія дадала шэсьць новых пазыцый у сьпіс санкцый супраць Беларусі. Пра гэта піша «Зеркало» са спасылкай на брытанскае МЗС.
Увечары ў панядзелак, 7 жніўня, расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па жылых дамах у цэнтры гораду Пакроўску Данецкай вобласьці. Паводле прадстаўніка МУС Украіны, пяць чалавек загінулі, раненьні атрымаў 31 чалавек.
Сейму Літвы варта вярнуцца да пытаньня ўніфікацыі прынятых на нацыянальным узроўні абмежавальных захадаў у дачыненьні да беларусаў і расейцаў. Такое меркаваньне выказаў у эфіры радыё LRT дарадца прэзыдэнта гэтай балтыйскай дзяржавы Дарус Урбонас.
Каналы, зьвязаныя з заснавальнікам ПВК «Вагнэр» Яўгеніем Прыгожыным, паведамляюць, колькі наймітаў цяпер у Беларусі і колькі ў іншых месцах.
Загрузіць яшчэ