У паведамленьні гаворыцца:
«У дзень, калі была абвешчаная незалежнасьць Беларусі, ваяры палку Каліноўскага атрымалі ўзнагароды. Мэдалі ад ГУВ (Галоўнага ўпраўленьня выведкі — РС) Мінабароны Ўкраіны атрымалі некалькі дзясяткаў ваяроў з усіх баявых падразьдзяленьняў палка Каліноўскага. У такі ўрачысты дзень для беларусаў Украіна адзначыла добраахвотнікаў за іх дасягненьні на шляху Украіны».