Сьпіс рэпрэсаваных з 2020 году сьвятароў падрыхтавала ініцыятыва «Хрысьціянская візія».
Крыж стаяў каля касьцёла сьвятога Роха ў памяць аб каталіцкім сьвятары Вінцэнту Гадлеўскім, які ў гады вайны выступаў супраць нацызму і быў забіты ў канцлягеры ў Трасьцянцы.
Беларуская праваслаўная царква гатова пасяліць манахаў з Кіева-Пячэрскай ляўры на сваёй тэрыторыі ў выпадку высяленьня з манастыра, гаворыцца ў заяве сыноду.
Пра гэта заявіў сёньня на сустрэчы з Папскім легатам, арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці старшыня Менскага аблвыканкаму Аляксандр Турчын.
Малітву «За Беларусь!» ініцыяваў Беларускі фонд міру.
Пасланьне да беларусаў перадаў папа Рымскі Францішак праз свайго легата — прэфэкта дыкастэрыі ў справах усходніх цэркваў арцыбіскупа Кляўдыё Гуджэроцьці, які прыбыў у Беларусь на ўрачыстасьці з нагоды 25-годзьдзя каранацыі цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Сёлета некаторыя пілігрымкі, якія выйшлі ў Будслаў, у разы меншыя за папярэднія гады. Свабода пагаварыла зь вернікамі, каб зразумець, з чым гэта зьвязана.
«Бягучая сытуацыя ў сьвеце і супрацоўніцтва Беларусі з Ватыканам у шматбаковых фарматах» сталі галоўнымі тэмамі перамоваў кіраўніка МЗС Сяргея Алейніка з папскім легатам, прэфэктам дыкастэрыі па справах усходніх цэркваў Сьвятога пасаду арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці, паведамляе прэс-служба МЗС.
На плошчы Сьвятога Пятра ў Рыме засьпяваў касьцёльны хор зь Менску.
Зь Менска ў Будслаў выйшлі больш за 200 пілігрымаў, якія плянуюць пераадолець 125 кілямэтраў, каб 30 чэрвеня далучыцца да ўрачыстасьцяў у Будславе.
Свабода пагаварыла з праваслаўным сьвятаром айцом Георгіем Роем і падсумавала выпадкі рэпрэсіяў супраць рэлігійных прадстаўнікоў у Беларусі.
Пастар пратэстанцкай царквы «Новае жыцьцё» запісаў відэазварот з нагоды зносу будынку, за які вернікі змагаліся некалькі гадоў.
Царква «Новае жыцьцё» увесь час ад моманту існаваньня была пад пільным наглядам з боку ўладаў. Яе вернікі неаднаразова зазналі перасьлед.
Кірыла Міронаў — з паходжаньня расеец, а з пакліканьня сьвятар Львоўскай эпархіі Ўкраінскай Грэка-Каталіцкай царквы. Шмат разоў як госьць правіў імшу для грэка-каталікоў Беларусі.
З 2020 года рэпрэсіі ў Беларусі зазналі ня менш як 45 сьвятароў, заявіла Сьвятлана Ціханоўская на Генэральнай асамблеі Канфэрэнцыі эўрапейскіх цэркваў 15 чэрвеня ў Таліне.
Заўвагі да недастаткова прапрацаванай тэрміналёгіі, а таксама значных супярэчнасьцяў дакумэнту адзначыла Канфэрэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі, якая выклала свае прапановы да праекту новай рэдакцыі закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях».
Ксёндз Пётр Урубель стаў душпастырам cупольнасьці беларусаў, якія жывуць на тэрыторыі Гданьскай архідыяцэзіі.
У Беларусі не спыняецца перасьлед грамадзян. Арыштоўваюць таксама і сьвятароў.
У Беларусі вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне праект новай рэдакцыі закону «Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыях». Яно праходзіць на Прававым форуме з 5 па 15 чэрвеня.
У 2021 годзе архіяпіскап Арцемі паслаў зварот патрыярху Маскоўскаму Кірылу, тлумачачы, за што яго хочуць зьняць. Адказу Арцемі не дачакаўся.
Пры гэтым сьвятары вырашылі, што парафіі і манастыры маюць права пры жаданьні выкарыстоўваць стары каляндар.
Каталіцкага сьвятара Дзьмітрыя Мальца, якога прызвалі на тэрміновую службу ў войска, могуць камісаваць па стане здароўя.
22 траўня Свабодзе стала вядома, што ксяндза Дзьмітрыя Мальца прызываюць на вайсковую службу. Аднак на наступны дзень рашэньне адмянілі.
Папа Рымскі Францішак асабіста праінфармаваны аб сытуацыі вакол касьцёла Сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага касьцёла) у Менску, гаворыцца ў лісьце Дзяржсакратарыяту Ватыкану прадстаўнікам грамады храма.
Суд ва Ўкраіне прысудзіў тры гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам у два гады мітрапаліту Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
Прайшло сем месяцаў, як улады забралі ў вернікаў менскі храм Сьвятых Сымона і Алены, вядомы як Чырвоны касьцёл.
Улады Ірану ў панядзелак 9 траўня пакаралі сьмерцю двух чалавек па абвінавачаньні ў блюзьнерстве.
Горадзенскі архіяпіскап Арцемі быў адзіным высокапастаўленым ярархам Праваслаўнай царквы, які асудзіў гвалт сілавікоў у 2020 годзе. Пасьля гэтага яго зьнялі з пасады і адправілі на «пакой».
У 2022 годзе сытуацыя са свабодай веравызнаньня ў Беларусі пагоршылася, гаворыцца ў гадавой справаздачы Камісіі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе (USCIRF).
У вёсцы Селішча Ўшацкага раёна абрынулася сьцяна корпуса кляштара бернардынцаў пры касьцёле Сьвятой Веранікі.
Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), патрыярх Кірыл пазбавіў сану протадыякана Андрэя Кураева, які выступае з крытыкай кіраўніцтва РПЦ і расейскіх уладаў.
Журналіст Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Аляксей Карпека патлумачыў, чаму ня верыць у бескарысьліваць набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Аляксандра Зайцава, куды Зайцаў лётаў зь Віктарам Лукашэнкам і як дакумэнты сьведчаць, што фірма ксяндза Ігара Лашука выкарыстоўвалася для абыходу санкцый.
У Беларусі працягваецца палітычны перасьлед. Яго зазнаюць у тым ліку і рэлігійныя супольнасьці.
Стварэньне новага экзархату Канстантынопальскага патрыярхату ў Літве — гэта задзел на пэрспэктыву, заявіў намесьнік кіраўніка Сусьветнага расейскага народнага сабору і рэктар Расейскага праваслаўнага ўнівэрсытэту Аляксандар Шчыпкоў у эфіры тэлеканалу «Расія 24», піша zerkalo. io.
Архіяпіскап Горадзенскі і Ваўкавыскі Арцемі, які ў 1996-2021 гадах узначальваў Горадзенскую эпархію, памёр уначы на 22 красавіка 2023 году.
Палітзьняволеных Андрэя і Веру Мамойкаў затрымалі 1 лютага ў Менску. Супраць іх завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК).
Беларускія вернікі за мяжой абмеркавалі каталіцкі SMM, сьцягі ў касьцёле, грошы на канцэрты і свой статус. Першы зьезд беларусаў-каталікоў за мяжой у такім фармаце прайшоў днямі ў Варшаве. На яго сабраліся больш за 50 чалавек.
Праваслаўныя вернікі 16 красавіка адзначаюць найстаражытнейшае і самае важнае хрысьціянскае сьвята — Уваскрасеньне Хрыстова, або Вялікдзень.
У ноч з суботы на нядзелю 16 красавіка, на Вялікдзень, у лютэранскай кірсе Вільні пройдзе першае набажэнства праваслаўнай супольнасьці ў юрысдыкцыі Сусьветнага патрыярхату.
Украіна другі год запар адзначае вялікія рэлігійныя сьвяты ва ўмовах вайны. Цяпер для ўладаў галоўная задача — гарантаваць бясьпеку вернікам і пазьбегнуць правакацый на глебе рэлігійнай прыналежнасьці.
Протадыякан менскага Петрапаўлаўскага сабору на Нямізе Максім Логвінаў пайшоў добраахвотнікам на вайну супраць Украіны. Яго на гэта дабраславіў мітрапаліт Веньямін.
Большасьць ружанцаў паэтка Сабіна Брыло падарыла людзям, якія перажывалі цяжкасьці.
Неўзабаве беларускія праваслаўныя сьвятары Аляксандар Кухта і Георгі Рой адправяць у Вільні велікодную службу для праваслаўных беларусаў.
Зь велікодным пасланьнем і дабраславеньнем Urbi et Orbi зьвярнуўся папа Францішак, які 9 красавіка ўзначаліў велікодную імшу на пляцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. У сваёй казані, зьвяртаючыся да Бога, пантыфік узгадаў украінскі і расейскі народы.
Прадстаўнік Ватыкану ў Беларусі зьвярнуўся да беларускіх каталіцкіх вернікаў зь велікодным пасланьнем.
Менскія ўлады адмоўна адказалі на просьбу каталіцкай парафіі Сьвятых Сымона і Алены дазволіць велікодныя службы ў плябаніі і на прылеглай тэрыторыі Чырвонага касьцёлу, які быў зачынены ўвосень 2022 году пасьля невялікага пажару.
Мітрапаліт Ануфрый і яшчэ больш за 20 сьвятароў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату маюць расейскае грамадзянства, высьветлілі па выніках расьсьледаваньня журналісты выданьня «Українська правда».
У горадзе зьнесьлі адну царкву, незаконна пабудаваную УПЦ МП, а іншыя цэрквы і памяшканьні перайшлі ў карыстаньне Праваслаўнай царквы Ўкраіны і рэабілітацыйнага цэнтру для вайскоўцаў.
У найбліжэйшых плянах беларускіх праваслаўных сьвятароў Аляксандра Кухты і Георгія Роя — адправіць у Вільні велікодную службу для праваслаўных беларусаў.
Загрузіць яшчэ