Папа Рымскі Францішак асабіста праінфармаваны аб сытуацыі вакол касьцёла Сьвятых Сымона і Алены (Чырвонага касьцёла) у Менску, гаворыцца ў лісьце Дзяржсакратарыяту Ватыкану прадстаўнікам грамады храма.
Суд ва Ўкраіне прысудзіў тры гады пазбаўленьня волі з выпрабавальным тэрмінам у два гады мітрапаліту Ўкраінскай праваслаўнай царквы.
Прайшло сем месяцаў, як улады забралі ў вернікаў менскі храм Сьвятых Сымона і Алены, вядомы як Чырвоны касьцёл.
Улады Ірану ў панядзелак 9 траўня пакаралі сьмерцю двух чалавек па абвінавачаньні ў блюзьнерстве.
Горадзенскі архіяпіскап Арцемі быў адзіным высокапастаўленым ярархам Праваслаўнай царквы, які асудзіў гвалт сілавікоў у 2020 годзе. Пасьля гэтага яго зьнялі з пасады і адправілі на «пакой».
У 2022 годзе сытуацыя са свабодай веравызнаньня ў Беларусі пагоршылася, гаворыцца ў гадавой справаздачы Камісіі ЗША па міжнароднай рэлігійнай свабодзе (USCIRF).
У вёсцы Селішча Ўшацкага раёна абрынулася сьцяна корпуса кляштара бернардынцаў пры касьцёле Сьвятой Веранікі.
Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), патрыярх Кірыл пазбавіў сану протадыякана Андрэя Кураева, які выступае з крытыкай кіраўніцтва РПЦ і расейскіх уладаў.
Журналіст Беларускага расьсьледніцкага цэнтру Аляксей Карпека патлумачыў, чаму ня верыць у бескарысьліваць набліжанага да Лукашэнкі бізнэсоўца Аляксандра Зайцава, куды Зайцаў лётаў зь Віктарам Лукашэнкам і як дакумэнты сьведчаць, што фірма ксяндза Ігара Лашука выкарыстоўвалася для абыходу санкцый.
У Беларусі працягваецца палітычны перасьлед. Яго зазнаюць у тым ліку і рэлігійныя супольнасьці.
Стварэньне новага экзархату Канстантынопальскага патрыярхату ў Літве — гэта задзел на пэрспэктыву, заявіў намесьнік кіраўніка Сусьветнага расейскага народнага сабору і рэктар Расейскага праваслаўнага ўнівэрсытэту Аляксандар Шчыпкоў у эфіры тэлеканалу «Расія 24», піша zerkalo. io.
Архіяпіскап Горадзенскі і Ваўкавыскі Арцемі, які ў 1996-2021 гадах узначальваў Горадзенскую эпархію, памёр уначы на 22 красавіка 2023 году.
Палітзьняволеных Андрэя і Веру Мамойкаў затрымалі 1 лютага ў Менску. Супраць іх завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК).
Беларускія вернікі за мяжой абмеркавалі каталіцкі SMM, сьцягі ў касьцёле, грошы на канцэрты і свой статус. Першы зьезд беларусаў-каталікоў за мяжой у такім фармаце прайшоў днямі ў Варшаве. На яго сабраліся больш за 50 чалавек.
Праваслаўныя вернікі 16 красавіка адзначаюць найстаражытнейшае і самае важнае хрысьціянскае сьвята — Уваскрасеньне Хрыстова, або Вялікдзень.
У ноч з суботы на нядзелю 16 красавіка, на Вялікдзень, у лютэранскай кірсе Вільні пройдзе першае набажэнства праваслаўнай супольнасьці ў юрысдыкцыі Сусьветнага патрыярхату.
Украіна другі год запар адзначае вялікія рэлігійныя сьвяты ва ўмовах вайны. Цяпер для ўладаў галоўная задача — гарантаваць бясьпеку вернікам і пазьбегнуць правакацый на глебе рэлігійнай прыналежнасьці.
Протадыякан менскага Петрапаўлаўскага сабору на Нямізе Максім Логвінаў пайшоў добраахвотнікам на вайну супраць Украіны. Яго на гэта дабраславіў мітрапаліт Веньямін.
Большасьць ружанцаў паэтка Сабіна Брыло падарыла людзям, якія перажывалі цяжкасьці.
Неўзабаве беларускія праваслаўныя сьвятары Аляксандар Кухта і Георгі Рой адправяць у Вільні велікодную службу для праваслаўных беларусаў.
Зь велікодным пасланьнем і дабраславеньнем Urbi et Orbi зьвярнуўся папа Францішак, які 9 красавіка ўзначаліў велікодную імшу на пляцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане. У сваёй казані, зьвяртаючыся да Бога, пантыфік узгадаў украінскі і расейскі народы.
Прадстаўнік Ватыкану ў Беларусі зьвярнуўся да беларускіх каталіцкіх вернікаў зь велікодным пасланьнем.
Менскія ўлады адмоўна адказалі на просьбу каталіцкай парафіі Сьвятых Сымона і Алены дазволіць велікодныя службы ў плябаніі і на прылеглай тэрыторыі Чырвонага касьцёлу, які быў зачынены ўвосень 2022 году пасьля невялікага пажару.
Мітрапаліт Ануфрый і яшчэ больш за 20 сьвятароў Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату маюць расейскае грамадзянства, высьветлілі па выніках расьсьледаваньня журналісты выданьня «Українська правда».
У горадзе зьнесьлі адну царкву, незаконна пабудаваную УПЦ МП, а іншыя цэрквы і памяшканьні перайшлі ў карыстаньне Праваслаўнай царквы Ўкраіны і рэабілітацыйнага цэнтру для вайскоўцаў.
У найбліжэйшых плянах беларускіх праваслаўных сьвятароў Аляксандра Кухты і Георгія Роя — адправіць у Вільні велікодную службу для праваслаўных беларусаў.
«Народная воля» апублікавала фота дэмантажу помніка паэтцы Ларысе Геніюш каля праваслаўнай царквы ў Зэльве. Паводле зьвестак выданьня, помнік схавалі ў мясцовай царкве.
Дэпутаты Хмяльніцкай абласной рады забаранілі дзейнасьць Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату у вобласьці. Пра гэта паведаміла прэс-служба рады.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі заявіў, што нельна дапусьціць, каб Кіева-Пячэрская лаўра станавілася прадметам палітычных гульняў і ціску.
Помнік мітрапаліту Філарэту адкрылі 2 красавіка ў Слуцку каля храма прападобнага Паісія Сьвятагорца, піша «Мінская праўда».
Суд у Кіеве ўвечары ў суботу адправіў намесьніка Кіева-Пячэрскай лаўры, мітрапаліта Ўкраінскай праваслаўнай царквы (УПЦ) Паўла (Пятра Лебедзя) пад хатні арышт. Яму таксама забаронена зьвяртацца да вернікаў з дапамогай сацсетак. Пра гэта паведамляюць украінскія СМІ.
Нацыянальны саюз журналістаў Украіны заклікаў праваахоўныя органы адрэагаваць на парушэньні правоў журналістаў і перашкоды ў выкананьні прафэсійных абавязкаў.
Паводле зьвестак выданьня, помнік схавалі ў мясцовай царкве.
30 сакавіка 2023 году папа Францішак заснаваў Апостальскую адміністратуру для вернікаў бізантыйскага абраду ў Беларусі.
Архімандрыт Аўрамій заклікаў манахаў, якія навучаюцца ў сэмінарыі і нясуць службу ў Кіева-Пячорскай лаўры, перайсьці разам зь ім у Праваслаўную царкву Ўкраіны.
На мінулым і пачатку цяперашняга тыдня некаторыя прадстаўнікі духавенства вывозілі з Кіева-Пячорскай лаўры іконы, бытавую тэхніку і іншую маёмасьць, якую лічаць сваёю.
У храме правялі дасьледаваньні і вызначылі аб’ём неабходных работ па аднаўленьні.
Ксёндз Анджэй Бульчак расказвае, чаму захацеў служыць беларусам, што адбылося летась у сакавіку і як выглядалі ягоныя зборы перад ад’ездам.
Размова падчас візыту ішла аб заснаваньні мясцовай структуры Усясьветнага патрыярхату. Сустрэча скончылася падпісаньнем дакумэнтаў.
УПЦ МП павінна пакінуць Кіева-Пячорскую лаўру да 29 сакавіка.
Пасяджэньне Сыноду адбывалася на тэрыторыі Кіева-Пячорскай лаўры, дамову аб арэндзе якой улады разрываюць.
На наступным тыдні, 20–22 сакавіка, Літву наведае Ўсяленскі патрыярх Варфаламей, паведамляе супольнасьць «Хрысьціянская візія».
У касьцёлах Горадзенскай вобласьці сёньня, у Дзень Канстытуцыі, у малітву вернікаў дададуць просьбу «аб міры, прымірэньні і яднаньні народу Беларусі». Як піша сайт katolik.life, гэта было зроблена на просьбу ўладаў вобласьці.
Ксёндз Дзяніс Бразінскі ў красавіку 2022 году трапіў у аварыю і пакінуў паміраць пасажыра, піша выданьне Hrodna.life з спасылкай на Вярхоўны суд Беларусі. 10 сакавіка сьвятара абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу Беларусі. Сваёй віны падсудны не прызнаў.
Ва Ўкраінскай праваслаўнай царкве назвалі ліст-папярэжаньне міністэрства «ультыматумам» і параўналі яго зь дзеяньнямі савецкіх уладаў.
СМІ падазраюць, што грошы накіроўваліся непасрэдна на вайну Расеі ва Ўкраіне, паведамляе Sundsvalls Tidning.
Папа Рымскі Францішак заявіў, што гатовы паехаць ва Ўкраіну, якая зазнае агрэсію з боку Расеі, але толькі пры ўмове, што ён зможа таксама паехаць у Маскву.
Нарвэская праваабарончая арганізацыя «Форум 18» паведамляе, што ўлады Беларусі скасавалі бестэрміновыя і бясплатныя дамовы арэнды прынамсі з чатырма каталіцкімі храмамі Беларусі.
Польскі парлямэнт прыняў падрыхтаваную кіроўнай кансэрватыўнай партыяй «Права і справядлівасьць» пастанову аб абароне добрага імя Яна Паўла ІІ. За пастанову прагаласаваў 271 дэпутат, супраць — 43 дэпутаты, устрымаліся 4 дэпутаты, 142 — ня ўдзельнічалі ў галасаваньні.
Загрузіць яшчэ