Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Хрысьціянская візія»: у менскім катэдральным касьцёле правялі ператрус


У катэдральным касьцёле Менску, архіўнае фота
У катэдральным касьцёле Менску, архіўнае фота

Нядаўна стала вядома пра звальненьне з пасады пробашча менскага катэдральнага касьцёла айца Антонія Клімантовіча.

З розных крыніц паступаюць сьведчаньні, што ў ноч з 13 на 14 ліпеня ў плябаніі менскага архікатэдральнага касьцёлу адбыўся ператрус. Пра гэта піша ініцыятыва «Хрысьціянская візія». Падрабязнасьці высьвятляюцца.

Ператрусу паводле ініцыятывы папярэднічалі затрыманьне і арышты каталіцкага верніка і выкладчыка катэхізісу з катэдры Ўладзіслава Беладзеда, а таксама адстаўка пробашча, ксяндза Антонія Клімантовіча, якога перавялі ў Заслаўе.

Увосень 2022 году закрылі для любых наведваньняў Чырвоны касьцёл у Менску, ня толькі адзін з галоўных цэнтраў каталіцкага жыцьця, але і візытоўку гораду для турыстаў.

Прычынай улады назвалі начны пажар у будынку. Вернікаў і сьвятароў некалькі месяцаў не пускалі ў сьвятыню, хаця пашкоджаньні былі лякальнымі. Настаяцель касьцёла, 73-гадовы Ўладзіслаў Завальнюк, які адрадзіў парафію пасьля вяртаньня храма вернікам у 1990-х гадах і быў ягоным нязьменным кіраўніком, уладкаваўся дворнікам пры храме.

За апошнія гады праз арышты прайшлі дзясяткі сьвятароў, пастараў і манахаў праваслаўнай, каталіцкай, грэка-каталіцкай і пратэстанцкіх канфэсій, якія крытыкавалі масавыя рэпрэсіі ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG