Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адбылося абвяшчэньне апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі. ФОТА


Новы ардынарый беларускіх грэка-католікаў, апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей Гаек
Новы ардынарый беларускіх грэка-католікаў, апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей Гаек

У суботу 15 ліпеня ў Менску, у храме душпастырскага цэнтру сьвятога Язэпа, у прысутнасьці сьвятароў і вернікаў Грэка-каталіцкай Царквы адбылося абвяшчэньне апостальскай адміністратуры для грэка-католікаў у Беларусі, інфармуе Сatholic.by.

У прысутнасьці апостальскага нунцыя ў Беларусі архібіскупа Антэ Ёзіча быў прачытаны дэкрэт Дыкастэрыі ўсходніх цэркваў ад 30 сакавіка 2023 году, у якім абвяшчаецца пра заснаваньне пастановай Папы Рымскага Францішка апостальскай адміністратуры для вернікаў каталіцкай царквы ўсходняга абраду і прызначэньне архімандрыта Сяргея Гаека апостальскім адміністратарам гэтай апостальскай адміністратуры.

Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Антэ Ёзіч уручае архімандрыту Сяргею Гаеку крыж ардынарыя
Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Антэ Ёзіч уручае архімандрыту Сяргею Гаеку крыж ардынарыя
Уручэньне пярсьцёнка ардынарыя
Уручэньне пярсьцёнка ардынарыя
Уручэньне жазла ардынарыя
Уручэньне жазла ардынарыя
Сьвятары апостальскай адміністратуры складаюць прысягу вернасьці апостальскаму адміністратару
Сьвятары апостальскай адміністратуры складаюць прысягу вернасьці апостальскаму адміністратару

Згодна з патрабаваньнямі канонаў 189 § 1, 2 і 313 Кодэксу канонаў усходніх цэркваў апостальскі адміністратар архімандрыт Сяргей Гаек кананічна заняў пасаду ардынарыя апостальскай адміністратуры.

Новы ардынарый атрымаў з рук апостальскага нунцыя архібіскупа Антэ Ёзіча крыж, пярсьцёнак і жазло.

У супольнай малітве з гэтай нагоды ўзялі ўдзел усе каталіцкія біскупы Беларусі, у тым ліку старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архібіскуп Юзаф Станеўскі і іншыя прадстаўнікі рыма-каталіцкага эпіскапату, а таксама грэка-каталіцкае духавенства і вернікі.

У чым значэньне гэтай падзеі?

Каталіцкая супольнасьць бізантыйскага абраду ў Беларусі — спадчыньніца Берасьцейскай уніі 1596 году, гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні Сьвятога Пасаду. У 1798 годзе была створана Менская (русінская) эпархія, дзейнасьць якой у 1839 годзе была паралізаваная, але структура ніколі не ліквідоўвалася. Annuario Pontificio згадвае яе да 1924 году.

У 1939 годзе мітрапаліт Львоўскі, архібіскуп Андрэй Шаптыцкі заснаваў Беларускі экзархат. У 1941 годзе Пій ХІІ зацьвердзіў Шаптыцкага ў якасьці апостальскага адміністратара экзархату. З 1943 году пасада заставалася вакантнай.

Грэка-каталіцкае духавенства
Грэка-каталіцкае духавенства
Віншавальныя прамовы вернікаў
Віншавальныя прамовы вернікаў
Урачыстая літургія
Урачыстая літургія
Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Антэ Ёзіч
Апостальскі нунцый у Беларусі архібіскуп Антэ Ёзіч

У 1988 годзе грэка-каталіцкія вернікі ў Беларусі пачалі грамадзянскую рэгістрацыю сваіх парафій. З 1993 году яны былі даручаныя пастырскай апецы архімандрыта Сяргея Гаека, які выступаў як апостальскі візытатар ad nutum Sanctae Sedis.

З таго часу беларускія ўніяты беспасьпяхова дамагаліся ад Ватыкану кананічнага прызнаньня сваёй царквы. Нягледзячы на тое, што яны называлі сябе Беларускай грэка-каталіцкай царквой, Ватыкан іх кананічнага статусу як асобнай царквы не прызнаваў. Не былі яны прызнаныя царквой і ў Беларусі — паводле юрыдычнага статусу ўсе парафіі лічыліся асобнымі рэлігійнымі арганізацыямі і не былі аб'яднаныя ў агульнанацыянальную рэлігійную структуру.

Цяпер гэта зьмянілася. Паводле каталіцкага кананічнага права кожны каталіцкі біскуп зьяўляецца апостальскім адміністратарам сваёй эпархіі і ардынарыем, што азначае яго найвышэйшую духоўную ўладу на тэрыторыі, якую ён адмініструе. Паколькі новая апостальская адміністратура не зьяўляецца эпархіяй і ахоплівае ўсю тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, яна можа быць прыраўнаная да экзархату, а апостальскі адміністратар — да экзарха.

Як кажуць самі вернікі, папа Францішак фактычна аднавіў уніяцкую царкву ў Беларусі.

У новай апостальскай адміністратуры для вернікаў бізантыйскага абраду ў Беларусі на сёньня налічваецца:

  • каля 5 тысяч вернікаў;
  • дзейнічае 16 парафій;
  • душпастырства вядуць 16 сьвятароў і 3 дыяканы;
  • ёсьць 4 сэмінарысты.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG