Беларуская некамэрцыйная арганізацыя «МоцАрт» і брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры менскім Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы рыхтуюць да выданьня беларускамоўнае Эвангельле ў выглядзе аўдыёкнігі. Голасам кнігі стаў вядомы тэлевядоўца Юры Жыгамонт
Гэтыя факты пералічыў 24 жніўня ў Гомелі падчас прэсавай канфэрэнцыі ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай прэзыдэнт Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман.
Цяпер менскія мармоны зьбіраюцца ў бізнэс-цэнтры, але рыхтуюцца пераехаць у асобны будынак.
2 дні праходзяць урачыстасьці ў касьцёле Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёр. Тысячы браслаўчан, пілігрымаў, пешых і на роварах, з розных гарадоў Віцебскай вобласьці і усёй Беларусі прыбылі ў Браслаў.
Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў даклад «Міжнародная рэлігійная свабода», у якім ацэньваецца сытуацыя з гарантаваньнем веравызнаньня ў дзьвюх сотнях краінаў сьвету.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пабываў з працоўным візытам у праваслаўнай Гомельскай епархі.
Суд у расейскім горадзе Сочы прысудзіў мясцоваму жыхару Віктару Начоўнаву штраф 50 тысяч расейскіх рублёў (больш за 1600 беларускіх), прызнаўшы яго вінаватым у абразе рэлігійных пачуцьцяў вернікаў.
6 жніўня ў Магілёве хросным ходам праваслаўныя адзначылі 300-годзьдзе сьвятара, асьветніка Георгія Каніскага.
У афіцыйным паведамленьні сказана, што «жыхар Ленінградзкай вобласьці 1978 г.н., знаходзячыся на тэрыторыі Віцебску, шляхам намоваў ды пагрозаў спрабаваў арганізаваць вываз у Санкт-Пецярбург дзьвюх жыхарак Віцебску».
У РПЦ прапанавалі выдаць «бацюшку з прытону» Мікалая Кірэева зь Беларусі ў Расею.
У катэдэральным касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася ўрачыстая імша — юбілей выданьня Францішка Скарынам беларускага «Псалтыра» супаў з каталіцкім сьвятам Перамяненьне Пана.
Сьвятога айца падазраюць у «стварэньні ўмоваў для занятку прастытуцыяй».
«Пропаведзі» япіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія выйшлі ў сьвет ужо другім выданьнем і карыстаюцца попытам сярод сьвятароў і вернікаў. Як ідзе вяртаньне да роднай мовы ў праваслаўных храмах на Гарадзеншчыне і чым царква прываблівае моладзь — гутарка з архірэем.
У некалькіх гарадах Расеі прайшлі так званыя стаяньні «За веру! За народ і цара!» супраць фільма Аляксея Ўчыцеля «Матыльда».
Ці часта беларусы зьведвалі «гнеў Божы»? Ці ўмелі тыя ж самыя сьвятыя ды цудатворныя іконы караць чалавека? І калі так, то за што? Гутарка з кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым.
Замежным сьвятарам не даюць дазволу служыць у Беларусі, і гэта застаецца адной з галоўных праблемаў Каталіцкага касьцёлу, заявіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Вярхоўны суд Расеі ў панядзелак адхіліў апэляцыю аб прызнаньні арганізацыі «кіраўнічы цэнтар Сьведак Яговы» экстрэмісцкай, перадае «Ітэрфакс». Такім чынам, рашэньне суду аб забароне дзейнасьці арганізацыі ўступіла ў сілу.
Паводле гэтак званага «Закону Яравой», журналіст з расейскага Тамбова атрымаў штраф 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 170 даляраў).
З нагоды 500-годзьдзя першай друкаванай беларускай кнігі — Бібліі Францішка Скарыны — у Берасьце запрошаны вядомы хрысьціянскі прапаведнік бяз рук і ног Нік Вуйчыч.
11 ліпеня пачалася 23-я штогадовая пілігрымка грэка-каталікоў зь Віцебску ў Полацак. Сёлета яе дэвізам сталі словы Францішка Скарыны «Людемъ посполитымъ к доброму научению».
Настаяцель храма ХІІ стагодзьдзя ў Горадні Аляксандар Балоньнікаў тлумачыць, на што пойдуць грошы, выдзеленыя з прэзыдэнцкага фонду.
500 год беларускага кнігадрукаваньня: новыя ацэнкі, новыя факты, новыя загадкі. Кожны дзень да 6 жніўня — чарговая частка цыклю.
«Сумныя навіны зь Нясьвіжу. Будаўнікі разьвярнулі браму каля касьцёла Божага цела канца XVIII ст., якая разам з храмам уключаная ў сьпіс каштоўнасьцяў катэгорыі „0“», — напісаў у фэйсбуку гісторык Мікола Волкаў.
Аўстралійская паліцыя абвінаваціла кардынала Джорджа Пэла, які займае пасаду скарбніка Ватыкану, у распусных дзеяньнях у дачыненьні да непаўналетніх. У паліцыі ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра шматлікія эпізоды, якія мелі месца ў далёкім мінулым.
Мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч у інтэрвію Свабодзе расказаў пра новыя выклікі ды пагрозы, зь якімі сутыкаецца хрысьціянства, а таксама спосабы пераадоленьня праблемаў сучаснага сьвету. Мітрапаліт таксама закрануў тэму дачыненьняў улады і Касьцёлу.
Прысутны на жалобнай імпрэзе кіраўнік Шумілінскага райаддзелу міліцыі заявіў, што тут адбыўся несанкцыянаваны мітынг. Людзі ж цьвердзілі, што прыйшлі памаліцца за забітых, і ўсе прамовы былі выключна на гэтую тэму.
Першы радок з гімна «Малітва» даў назву фэстывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа». Апошнія гады для заўсёднікаў фэстывалю застаецца інтрыгай, ці прагучыць на гала-канцэрце гэты музычны твор. Сёлета галя-канцэрт заплянаваны на 27 чэрвеня.
23 чэрвеня ў Кіеве прайшла цырымонія ўручэньня ордэна Францішка Скарыны Апостальскаму Нунцыю ва Ўкраіне арцыбіскупу Кляўдыё Гуджэроцьці.
У Віцебску сёньня адбываецца Міжнародная навукова-практычнай канфэрэнцыя «Францішак Скарына і яго духоўная спадчына ўчора і сёньня».
Камітэт у справах рэлігіяў Таджыкістану 20 чэрвеня паведаміў пра рашэньне даць права на штогадовае паломніцтва ў Мэку (гадж) толькі мусульманам, якім споўнілася 40 гадоў.
Прызыўная камісія ў анэксаваным Расеяй Крыме запатрабавала ад сьведкі Госпада перамяніць веру.
У Бэрліне вядомая юрыстка, змагарка за правы жанчын Сэйран Атэс адкрыла першую «лібэральная мячэць» у якой жанчыны-мусульманкі будуць маліцца разам з мужчынамі. Ініцыятары ставяць сабе за мэту зьмену іміджу ісламу ў сьвеце.
Суд у Пакістане вынес сьмяротны вырак за публікацыю ў фэйсбуку. 30-гадовы шыіт Таймур Раза прызнаны вінаватым ў блюзьнерстве.
У Магілёве на магіле настаўніка, які на пачатку 1920-х гадоў вучыў дзяцей па-беларуску, грэка-каталіцкі сьвятар правёў памінальную службу.
Арцыбіскуп, мітрапаліт Менска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч зьвярнуўся зь лістом да Нобэлеўскай ляўрэаткі, пісьменьніцы Сьвятланы Алексіевіч. Нагодай сталі яе словы на тэлеканале «Дождь» 9 чэрвеня.
Сёньня ў Празе праводзіцца так званая Noc Kostelu — Ноч храмаў. Для ўдзелу ў ёй у сталіцу Чэхіі прыехалі Апостальскі візытатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек і кіраўнік грэка-каталіцкага душпастырства ў Празе протапрэзьбітэр Андрэй Абламейка.
Увечары 31 траўня на 85-м годзе жыцьця пасьля змаганьня зь цяжкой хваробай памёр кардынал Украінскай грэка-каталіцкай царквы Любамір Гузар. Пахаваньне пройдзе 5 чэрвеня ў патрыяршым саборы Ўваскрэсеньня Хрыстова ў Кіеве.
Губэрнатар Арлоўскай вобласьці ў Расеі Вадзім Патомскі адказаў журналістам, якія напісалі пра падораны япіскапу Лівенскаму і Малаархангельскаму Нектарыю аўтамабіль Land Cruiser V8 за 6 мільёнаў расейскіх рублёў (больш за $105,000).
Расейскі патрыярх Кірыл заявіў, што законы, якія дазваляюць аднаполыя шлюбы, выклікаюць такое ж абурэньне людзей, як і законы фашысцкай Нямеччыны і апартэіду ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.
Папа Рымскі Францішак узнагародзіў крыжам Pro Ecclesia et Pontifice («За заслугі перад Касьцёлам і Папам») 75-гадовага сьвятара Ёсіфа Занеўскага, які служыць у Маскве.
Абраньне Эманюэль Сэйболд на пасаду старшыні рады Абʼяднанай пратэстанцкай царквы Францыі адбылося на штогадовым сынодзе, які прайшоў у Лілі. Раней Сэйболд была пастарам пратэстанцкай царквы Бэзансону (рэгіён Бургундыя- Франш-Кантэ).
Сёньня ў Менску праходзіць вулічная працэсія, прысьвечаная рэлігійнаму сьвяту «Цела і Крыві Хрыста» у Каталіцкім касьцёле.
Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за ўчорашні напад на хрысьціян-коптаў у Эгіпце. Экстрэмісты сьцьвярджаюць, што забілі 32 чалавекі.
У Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, дзе працяглы час заціскалася свабода веравызнаньня, аднавіўся інтарэс да рэлігіі. Як ацэньваюць сваю рэлігійнасьць беларусы?
У Пакроўскім катэдральным саборы ў Горадні дзесяць незвычайных абразоў. На іх — сцэны забойстваў прадстаўнікамі савецкай улады праваслаўных сьвятароў.
Былы полацкі грэка-каталіцкі сьвятар, япіскап Бэнэдыкт Алексійчук прызначаны кіраўніком найвялікшай у сьвеце каталіцкай япархіі ў Чыкага. З нагоды прызначэньня япіскап даў інтэрвію Беларускай службе Радыё Свабода.
Грант на 1,5 мільёна эўра ад Эўразьвязу на рэстаўрацыю фарнага касьцёла Божага цела ў Нясьвіжы паступіць у бліжэйшы час, паведаміў старшыня Нясьвіскага райвыканкаму Іван Крупко. Грошы пойдуць на рэканструкцыю крыпты Радзівілаў.
Вярхоўная Рада Ўкраіны плянуе разгледзець два законапраекты, якія датычацца арганізацыі дзейнасьці рэлігійных арганізацый і асаблівага статусу канфэсій з цэнтрамі кіраваньня ў Расеі.
Рэлігія аднавіла сябе як важная частка індывідуальнай і нацыянальнай ідэнтычнасьці ў многіх краінах Усходняй Эўропы, дзе камуністычныя рэжымы калісьці прыгняталі рэлігійнае жыцьцё і прапагандавалі атэізм.
Загрузіць яшчэ