Арцыбіскуп Гуджэроцьці прадстаўляў Апостальскі Пасад у Беларусі з 15 ліпеня 2011 года па 13 лістапада 2015 года.
Ад імя Аляксандра Лукашэнкі ўзнагароду герарху ўручыў пасол Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал, паведамляе сайт catholic.by. Арцыбіскуп у сваёй прамове працытаваў верш Рыгора Барадуліна, ськіроўваючы словы паэта да Беларусі:
«Яе ўратавала ейная вера Сказаў Ісус. І ў сэрцы з Ісусам пайшла. І сталася ў сьвеце няшэра. І неба рунела зорным абрусам».
Кляўдыё Гуджэроцьці было вырашана адзначыць ордэнам «за значны асабісты ўклад у разьвіцьцё культурнай спадчыны паміж Беларусьсю і Ватыканам».