Хусэйн Шакіраў са згаданага камітэту патлумачыў гэтае рашэньне тым, што на працягу некалькіх гадоў Савудаўская Арабія скарачае квоту на правядзеньне гаджу для мусульманскіх краінаў, у тым ліку для Таджыкістану. У гэтай сувязі многія пажылыя людзі ня могуць здзейсніць паломніцтва. «Цяпер у пажылых зьявіцца магчымасьць зьдзейсьніць гадж і ажыцьцявіць даўнюю мару», — дадаў Шакіраў.
За апошнія гады ўлады Таджыкістану неаднаразова ўводзілі ўзроставыя абмежаваньні мусульманам для ажыцьцяўленьня гаджу. У 2015 годзе мінімальны ўзрост для гэтага склаў 35 гадоў.
Некаторыя лічаць, што такая забарона зьяўляецца спробай прадухіліць выпадкі радыкалізацыі сярод моладзі. Улады Таджыкістану неаднаразова заклікалі да ўмацаваньня сьвецкіх прынцыпаў у мусульманскай краіне з больш чым 8-мільённым насельніцтвам.
Раней было забаронена таджыцкім школьніцам накрываць галаву, непаўналетнім наведваць мячэці. Акрамя таго, за апошнія гады ўлада прымусіла тысячы студэнтаў вярнуцца дадому з ісламскіх школаў за мяжой на фоне паведамленьняў аб тым, што многія грамадзяне Таджыкістану далучыліся да ісламскіх экстрэмістаў у Іраку і Сырыі.