У Інстытуце вывучэньня вайны зьвярнулі ўвагу і на правядзеньне ў Маскве супольнай калегіі Службы замежнай выведкі Расеі і беларускага Камітэту дзяржаўнай бясьпекі.
У сьнежні 2022 году ў Рэпрэзэнтацыйны сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO уключылі «Саломапляценьне Беларусі: мастацтва, рамяство, уменьні».
Папярэджваючы расейскія спэцслужбы пра пагрозу зьдзяйсьненьня тэракту ў Расеі, ЗША ўказвалі на канцэртную залю «Крокус Сіці Хол» як патэнцыйную мэту нападу, піша The Washington Post.
У сакавіку Польшча спыніла ў 39,5 раза больш мігрантаў, чым у студзені, сьведчыць статыстыка.
У Беларусі сілавікі працягваюць арыштоўваць за камэнтары аб тэракце ў маскоўскім «Крокус Сіці Холе». Вядома ўжо больш за дзесяць выпадкаў.
У Расею на навучаньне вайсковым спэцыяльнасьцям плянуюць накіраваць 113 беларускіх абітурыентаў.
Паводле прадстаўніцы ЗША ў NATO Джуліяны Сьміт, сярод захадаў, якія прымаюцца краінамі Балтыі, — павелічэньне колькасьці агульных трэнаваньняў і вайсковых вучэньняў, рост прысутнасьці амэрыканскіх войскаў ва Ўсходняй Эўропе.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Грамадзяніна Беларусі пакаралі штрафам, 8 месяцамі калёніі ўмоўна і выправадзілі з Польшчы за перавозку двух нелегальных мігрантаў.
Яшчэ больш павялічылася колькасьць грамадзян, якія паходзяць з Азіі і працуюць у Літве кіроўцамі ці будаўнікамі.
Расея павінна заплаціць за шкоду, нанесеную вайной Украіне, заявілі прадстаўнікі 44 заходніх дзяржаў — удзельнікі міністэрскай канфэрэнцыі аб аднаўленьні справядлівасьці для Ўкраіны.
28 гадоў таму 2 красавіка 1996 году Ельцын і Лукашэнка падпісалі дамову аб стварэньні супольнасьці Расеі і Беларусі, вынікам чаго сталі масавыя пратэсты ў Менску. Што засталося ад незалежнасьці Беларусі і ці існуе насамрэч так званая «саюзная дзяржава»?
Аляксандар Лукашэнка на месцы будаўніцтва новай гарадзкой лякарні ў Горадні заявіў, што разьбярэцца з тымі, хто зьехаў зь Беларусі і прыяжджае на радзіму лячыць «за бясцэнак зубок і іншыя хваробы».
Свабода запускае першы эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі.
2 красавіка ў Горадні адкрылі «Расейскі дом» — чацьвёрты ў Беларусі. Яго адкрыцьцё прымеркавалі да «Дзень яднаньня» Расеі і Беларусі, паведамляе ТАСС.
Аб’яднаны пераходны кабінэт і Офіс Сьвятланы Ціханоўскай выступілі з афіцыйнай заявай адносна будучых выбараў у Каардынацыйную раду.
Палітоляг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў разважае, да якога стану дайшла «інтэграцыя» Беларусі і Расеі.
Рэгістраваць аб'екты права інтэлектуальнай уласнасьці, якія належаць грамадзянам і прадпрыемствам Беларусі, таксама ня будуць.
У этэры на ОНТ паказалі фільм пра затрыманьне магчымых дывэрсантаў. Па вэрсіі прапаганды, яны працавалі на ўкраінскія спэцслужбы.
21 сакавіка стала вядома, што ў Лепельскім раёне на вайсковых зборах мэдыкаў памёр прызыўнік, у якога нібыта адарваўся тромб. Улады не камэнтавалі гэтага інцыдэнту.
Кіраўнікі ведамстваў Сяргей Нарышкін і Іван Тэртэль заявілі аб «актывізацыі падрыўной дзейнасьці заходніх спэцслужбаў датычна саюзнай дзяржавы», а таксама аб павелічэньні «агрэсіўнасьці і намаганьняў ЗША і іхных хаўрусьнікаў перашкодзіць станаўленьню шматпалярнага сьветапарадку».
У расейскім Сыктыўкары затрымалі мясцовага актывіста Дзьмітрыя Махава — за аватарку зь бел-чырвона-белым сьцягам ва «Укантакце».
29 сакавіка з нагоды выказваньняў Аляксандра Лукашэнкі пра Сувальскі калідор Міністэрства замежных спраў Літоўскай Рэспублікі выклікала часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь Яраслава Хмыля і ўручыла яму ноту пратэсту.
Аляксандар Азараў, які займаў пасаду каардынатара пляну «Перамога» ў Абʼяднаным пераходным кабінэце, заявіў пра сваю адстаўку ў сувязі з уделам у выбарах у Каардынацыйную раду.
Праз нацыянальныя суды шкоду, нанесеную баявымі дзеяньнямі ці абстрэламі Расеі, пацьвердзілі амаль 400 фізычных і юрыдычных асобаў Украіны.
Аўстрыі неабходна прыняць новыя меры бясьпекі перад пагрозай пранікненьня ў краіну расейскіх выведслужбаў, заявіў канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр, піша Associated Press.
Першага красавіка ў Міністэрстве абароны Беларусі паведамілі аб пачатку вучэньняў з выкарыстаньнем рэактыўных сыстэм залпавага агню «Палянэз».
Суд у Казані чарговы раз падоўжыў арышт журналістцы Радыё Свабода Алсу Курмашовай.
У стужцы расказваецца пра тры апэрацыі КДБ Беларусі, якія нібыта перадухілілі захаваньне выбухоўкі на беларускай тэрыторыі.
Ураджэнец Чачэніі Асхаб Успанаў быў затрыманы ў Маскве, як мяркуецца, у ноч пасьля тэракту ў канцэртнай залі «Крокус Сіці Хол» і празь некалькі гадзін памёр у аддзяленьні паліцыі.
У Дамаску ў выніку, як мяркуецца, ізраільскага авіяўдару па тэрыторыі іранскай амбасады забіты генэрал іранскай ваенізаванай групоўкі Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі Махамад Рэза Захэдзі.
Закон накіраваны на абарону жывёлаў ад жорсткага абыходжаньня, а таксама на забесьпячэньне правоў і законных інтарэсаў фізычных і юрыдычных асоб пры абыходжаньні з жывёламі.
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Майк Джонсан заявіў, што пасьля велікодных вакацый, якія завяршаюцца 9 красавіка, ніжняя палата Кангрэсу зоймецца законапраектам аб дапамозе Ўкраіне.
У якіх раёнах будуць вучэньні з рэактыўнымі сыстэмамі залпавага агню «Палянэз», не ўдакладнілі.
Ёй пагражае пазбаўленьне волі ад 3 да 10 гадоў з або без канфіскацыі маёмасьці.
Арлоўская вобласьць Расеі пэрыядычна цярпіць ад удараў дронамі. У сярэдзіне сакавіка на нафтабазе ў Арле загарэўся адзін з рэзэрвуараў з палівам.
Вучэньні зьяўляюцца плянавымі і будуць працягвацца да 19 красавіка.
Ціск на Саюз палякаў Беларусі не спыніўся.
Не аднаму пакаленьню беларусаў было звыкла і зручна думаць, што насельніцтва Беларусі складае 10 мільёнаў чалавек.
У канцы сьнежня 2023 году Рада Эўразьвязу часткова прыняла Баўгарыю і Румынію ў Шэнгенскую зону. У сакавіку 2024 году на паветраных і марскіх межах дзьвюх краін з краінамі Шэнгенскага пагадненьня скасавалі памежны кантроль.
Літоўскія чыноўнікі зьняпраўдзілі словы беларускай дзяячкі ў Вільні Вольгі Карач аб дэпартацыі яе мужа Алега Баршчэўскага.
Дзяржаўная Дума Расеі раней ухваліла перанос тэрмінаў пачатку пагашэньня асноўнага доўгу Беларусі ў крэдыце на будаўніцтва БелАЭС з 1 красавіка 2023-га на 1 красавіка 2024 году.
Асноўная апазыцыйная партыя краіны захавала свой кантроль над ключавымі гарадамі і дасягнула велізарных посьпехаў у іншых месцах на нядзельных мясцовых выбарах, што моцна засмуціла прэзыдэнта Рэджэпа Таіпа Эрдагана, які меў на мэце вярнуць кантроль над гэтымі рэгіёнамі.
Супрацоўнікі ГРУ маглі выклікаць «гаванскі сындром» у амэрыканскіх і канадзкіх дыпляматаў і суупрацоўнікаў спэцслужбаў, лічаць аўтары сумеснага расьсьледавання The Insider, перадачы 60 Minutes амэрыканскага канала CBS News і нямецкага выданьня Der Spiegel.
Згодна з тэхнічным рэглямэнтам, ухваленым ва Ўкраіне пасьля ўвядзеньня ваеннага становішча, увоз паліва зь Беларусі і Расеі, а таксама юрыдычнымі асобамі з гэтых краін, забаронены.
На выбарах мэра Стамбулу — найбуйнейшага гораду Турэччыны — пасьля частковых падлікаў наперадзе дзейны мэр Экрэм Імамаглу, які прадстаўляе апазыцыю прэзыдэнту Рэджэпу Эрдагану.
Расейскае Міністэрства замежных спраў увечары 31 сакавіка выпусьціла заяву, у якой сьцьвярджае, што перадало ўладам Украіны патрабаваньні пра арышт і выдачу Расеі асобаў, якіх Масква лічыць датычнымі да тэрарыстычных актаў.
У расейскага пілёта Максіма Кузьмінава, які ўлетку 2023 году пераляцеў на ваенным верталёце ва Ўкраіну, жыў пасьля гэтага пад чужым імем у Гішпаніі і ў лютым быў забіты невядомымі, былі выпушчаны шэсьць куляў. Пасьля гэтага яго пераехалі аўтамабілем.
За першы квартал 2024 году фонд салідарнасьці BySol сабраў каля 200 тысяч эўра. «У параўнаньні з папярэднім годам мы фіксуем рост ахвяраваньняў», — заявіў «Позірку» сузаснавальнік фонду Андрэй Стрыжак.
Загрузіць яшчэ