Як піша «Люстэрка», гэта рэкорд з пачатку году.
У чаце падарожнікаў паведамляюць, што, каб пераадолець беларуска-літоўскую мяжу на легкавым аўтамабілі, патрабуецца 12 гадзін, спазьненьне аўтобусаў адносна раскладу нязначнае, піша «Люстэрка».
Карыстальнікі тэлеграм-канала для падарожнікаў Берасьце — Тарэспаль паведамляюць, што стаяць у чарзе суткі і цяпер займаюць у ёй 60-е месца. 24 гадзіны патрэбны на тое, каб пераадолець мяжу толькі з аднаго боку. Згодна з паведамленьнямі пасажыраў аўтобусаў, аўтобусная чарга з раніцы не рухаецца, у ёй каля 40 аўтобусаў.
Разам з тым на выезд зь Беларусі ў Літву ў Каменным Логу цяпер стаіць 130 аўтамабіляў і ніводнага аўтобуса.