Па стане на 7 чэрвеня ў Беларусі 1401 палітвязень прызнаны праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць палітзьняволеных можа быць большай.
Беларусы расказалі Свабодзе, як ім жывецца апошнім часам у Грузіі.
Сёньня Прэс-клюб правёў прэзэнтацыю двух якасных сацыялягічных дасьледаваньняў Беларускай аналітычнай майстэрні (БАМ).
Беларус Андрэй Гнёт па-ранейшаму ў няволі. Пасьля 7 месяцаў сьледчага ізалятара яго перавялі пад хатні арышт, але разгляд ягонай справы аб экстрадыцыі ў Беларусь усьцяж чакаецца.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы і Сьвятлана Ціханоўская ініцыявалі канфэрэнцыю ў Люксэмбургу пра ролю нацыянальных парлямэнтаў эўрапейскіх краін у вырашэньні праблем беларускай эміграцыі. На ёй выступіў і пісьменьнік Саша Філіпенка.
Калі вам нешта не падабаецца ў дзейнасьці чыноўнікаў і вы незадаволеныя тым, як ідуць справы ў дзяржаве, эканоміцы, палітыцы, адукацыі, чым заўгодна, у вас ёсьць магчымасьць усё зьмяніць. Так лічаць улады. Яны сьцьвярджаюць, што прыдумалі для вас спосаб данесьці да іх свае прэтэнзіі.
Алесь Пашкевіч, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі, тлумачыць, як расейскія гістарычныя канцэпцыі працуюць на апраўданьне агрэсіі, аналізуе, калі разышліся расейскі і заходнія погляды на Другую сусьветную вайну і разважае, навошта менскаму рэжыму «генацыд беларускага народу».
Беларусы, якія выехалі ў Літву пасьля падзей 2020 году, гатовыя вярнуцца на радзіму ня толькі пасьля зьмены ўлады, але і ў выпадку, калі будуць упэўненыя, што іх вяртаньне паўплывае на сытуацыю ў краіне, цытуе «Позірк» кіраўніка Беларускай аналітычнай майстэрні, сацыёляга Андрэя Вардамацкага.
Паранены нажом 28 траўня каля беларускай мяжы вайсковец знаходзіцца ў стане клінічнай сьмерці, паведамляе RMF FM са спасылкай на неафіцыйную інфармацыю.
У Чарнагорыі каля 60 чалавек чакаюць трансплянтацыі ныркі, яны просяць урад прадставіць ім трансплянтацыю за дзяржаўны кошт у цэнтры трансплянтацыі ў Беларусі.
У Менскім абласным судзе 6 чэрвеня пачынаецца суд над іншаземным грамадзянінам Рыка Крыгерам.
41-гадовы беларускі рэжысэр Андрэй Гнёт выйшаў з Цэнтральнай турмы Бялграда — яго перавялі пад хатні арышт, паведаміў 6 чэрвеня кіраўнік НАУ Павал Латушка.
Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Палітвязень Дзяніс Івашын чацьвёрты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі.
Яўген Гуцалаў, які расказваў Свабодзе пра сваё падарожжа, калі быў яшчэ ў Сэрбіі, дайшоў да канчатковага пункту ў Стамбуле.
У матэрыяле, які падрыхтавала служба «Адно акно», можна даведацца, дзе атрымаць адукацыю, стыпэндыі, прайсьці перакваліфікацыю пасьля вызваленьня.
Афіцыйны адказ Горадзенскага гарвыканкаму наконт усталяваньня помніка пісьменьніку Васілю Быкаву апублікаваны на сайце Petitions.by.
У 2023 годзе беларусы найбольш шэнгенскіх візаў атрымалі ў консульстве Нямеччыны — амаль 52 тысячы. Польшча нават не на другім месцы.
Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў крымінальную справу супраць 74-гадовага пэнсіянэра з Хойнікаў Анатоля Кірэйчыка.
5 чэрвеня ў Жэнэве на плошчы Нацый прайшла акцыя «Прафсаюзны актывізм не экстрэмізм» з патрабаваньнем вызваленьня з беларускіх турмаў прафсаюзных лідараў.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Год таму, у ноч на 6 чэрвеня 2023 году, падчас расейскай акупацыі поўдня Ўкраіны была разбураная Кахоўская ГЭС. Затапіла населеныя пункты ў Мікалаеўскай і Херсонскай абласьцях Украіны.
Былы судзьдзя Томаш Шмыт, які папрасіў прытулку ў Беларусі, ня будзе ўключаны ў сьпіс асоб, якія шукаюцца Інтэрполам з «чырвоным апавяшчэньнем».
На 8-ю гадзіну раніцы 5 чэрвеня ў чэргах агулам стаялі 2730 фураў, 650 легкавых аўтамабіляў і 65 аўтобусаў, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
Выпадкова натрапіў на квіткі ў Лацінскую Амэрыку і застаўся там на восем месяцаў. Павал Дабравольскі расказаў Свабодзе пра шпацыры па крымінальных раёнах, абед у рэстарацыі сусьветнага ўзроўню і пра тое, навошта на мапе адзначаць наведаныя краіны.
Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту жыхар Рагачова не адпрацаваў па разьмеркаваньні і пераехаў у Дубай. Праз гады, каб вярнуцца з ААЭ у Беларусь, ён заплаціў 48 тысяч рублёў.
У Рэчыцкім раёне 4 чэрвеня прайшоў аднадзённы збор па тэрытарыяльнай абароне са старшынямі раённых выканаўчых камітэтаў, паведамляе Мінабароны Беларусі.
За 5 месяцаў 2024 году ад вонкавых прычын у Беларусі загінулі 42 дзіцяці — больш, чым за аналягічны пэрыяд 2023 году.
Уначы 3 чэрвеня ў Горадзенскім раёне, за паўкілямэтра ад мяжы зь Літвой, затрымалі двух грамадзян Беларусі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Суразмоўца Свабоды вызваліўся з-пад варты ў траўні. Паводле яго, адміністрацыя стараецца ізаляваць «палітычных» любымі спосабамі.
Раней у Баранавічах паводле тых жа артыкулаў асудзілі 17 чалавек.
Заплянаванае на 4 чэрвеня ўвядзеньне 200-мэтровай буфэрнай зоны на польска-беларускай мяжы будзе перанесена на пазьнейшы тэрмін, заявіў 3 чэрвеня на прэс-канфэрэнцыі кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семаняк.
У Беларусі пашыраюцца крытэры сацыяльна небясьпечнага становішча.
Агульная колькасьць усіх арыштаваных са сьнежня мінулага году ў сувязі зь дзеяньнямі расейскіх і беларускіх спэцслужбаў на тэрыторыі Польшчы складае 18 чалавек, заявіў 3 чэрвеня кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, каардынатар спэцыяльных службаў Томаш Семоняк.
Міністэрства адукацыі Беларусі разглядае магчымасьць прастаўляць апастыль на працягу аднаго працоўнага дня, паведаміла прэс-служба ведамства.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне некаторыя яе грамадзяне спрабуюць нелегальна перабрацца за мяжу, каб ня трапіць на фронт. Некаторыя зь іх выбіраюць для гэтага ўкраінска-беларускую мяжу.
Тыдзень на мяжы пачаўся з каляпсу, піша «Люстэрка».
Назва літоўскай вёскі Пірчупяй шырока вядомая ў сьвеце праз сымбалічны мартыралёг паселішчаў, што былі зьнішчаныя немцамі ў часе Другой сусьветнай вайны, побач зь беларускай Хатыньню, чэскімі Лідзіцамі, францускім Арадурам...
Гаспадыня лічыць, што сума за дом была нашмат ніжэйшая за рынкавую.
Калі падлеткавыя забавы пераходзяць у разрад злачынстваў і чаму за свавольства ля Вечнага агню ці брацкай магілы школьнікаў кідаюць за краты? Думкі бацькоў і псыхоляга.
7694 спробы нелегальнага пранікненьня мігрантаў з тэрыторыі Беларусі спынілі ў траўні 2024 году Літва, Латвія і Польшча.
Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская ў віншаваньні Італіі з Днём абвяшчэньня рэспублікі падзякавала гэтай краіне за «нязьменнае сяброўства, салідарнасьць і падтрымку» дэмакратычных сілаў і народа Беларусі.
Сілавікі працягваюць затрыманьні, у тым ліку за даўнія справы.
Кіраўнік каманды распрацоўнікаў праграмы для галасаваньня Павел Лібер ацаніў вынікі выбараў у Каардынацыйную раду. На думку Паўла, камандзе ўдалося стварыць унікальны перадавы прадукт, які паказаў сябе як надзейнае рашэньне.
Жыхару Кобрына далі 10 сутак арышту за «распаўсюджваньне экстрэмізму» — кнігі Уладзіміра Арлова «Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды ды Касьцюшкі», якая стаяла ў яго дома на паліцы ў шафе. На гэты выпадак зьвярнуў увагу партал «Зеркало».
У Беларусі працягвае расьці недахоп працоўнай сілы. Паводле стану на 1 чэрвеня, на момант публікацыі артыкулу, у агульнарэспубліканскім банку вакансіяў было 154 008 прапановаў працы.
1 чэрвеня літоўскі пункт пропуску «Меднікі» (зь беларускага боку — «Каменны Лог») часова прыпыніў афармленьне грузавога транспарту, паведамляе беларускі Дзяржаўны памежны камітэт.
Загрузіць яшчэ