Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску адкрылі тры новыя станцыі мэтро і пачынаюць праектаваць чацьвёртую лінію


Схема менскага мэтро
Схема менскага мэтро

У Менску распачалі праектаваньне чацьвёртай лініі мэтро. Аб гэтым паведаміў старшыня Менгарвыканкаму Ўладзімер Кухараў, паведамляе БелТА.

Паводле генэральнага пляну, новая кальцавая лінія будзе мець працягласьць 25 кіламэтраў і ўключаць 17 станцый.

Асаблівая ўвага будзе нададзена зносінам з новымі мікрараёнамі, такімі як «Паўночны бераг», Фрунзэнскі і Маскоўскі раёны, дзе пражывае больш за 800 тысяч чалавек.

Тым часам 30 сьнежня адкрылі тры новыя станцыі менскага мэтро: «Аэрадромную», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі гасьцінец», якія будавалі з 2017 году.

На адной з нанова адкрытых станцый мэтро ў Менску
На адной з нанова адкрытых станцый мэтро ў Менску

Пасьля завяршэньня будаўніцтва станцыі «Парк Дружбы народаў» трэцяй лініі, працы па чацьвёртай лініі плянуецца пачаць з гэтага боку.

На адной з нанова адкрытых станцый мэтро ў Менску
На адной з нанова адкрытых станцый мэтро ў Менску

Новая лінія стане часткай агульнай схэмы разьвіцьця транспартнай інфраструктуры горада і дасьць магчымасьць разгрузіць перасадачныя вузлы паміж першай і другой лініямі, паведамляе БелТА. Яна будзе дубляваць другое гарадское кальцо, паляпшаючы сувязь паміж усімі відамі гарадзкога і прыгараднага транспарту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG