Павелічэньне колькасьці занятых за адзін месяц не азначае, што адмоўная тэндэнцыя на рынку працы пераломленая.
Падзеі 31 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Расея штомесяц набірае ў войска каля 30 тысяч новых салдат, гэта дазваляе ёй пакрываць страты і працягваць вайну супраць Украіны, гаворыцца ў паведамленьні Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.
У Рагачове (Гомельская вобласьць) 2–4 красавіка пройдуць камандна-штабныя вучэньні ў рамках праверкі мабілізацыйнай гатоўнасьці тэрытарыяльнай абароны, паведамляецца на сайце раённай дзяржгазэты «Свабоднае слова».
Па дадзеных Белстата, у асабістым карыстаньні жыхароў Беларусі налічваецца 6413 электрамабіляў. За год іх стала амаль удвая больш.
Пяць чалавек былі забітыя і дзясяткі параненыя ў выніку стральбы і цісканіны падчас дастаўкі дапамогі ў суботу ў сэктары Газа, паведаміў палестынскі Чырвоны Паўмесяц.
Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны ў новай справаздачы зьвяртае ўвагу на новыя аб'екты расейскіх нападаў ва Украіне. Гэта будуць плаціны і гідраэлектрастанцыі.
У рамках правядзеньня праверкі ў баявую гатоўнасьць прыведзена 120-я зэнітна-ракетная брыгада Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны (Баранавічы), вынікае з паведамленьня Мінабароны.
Рэакцыя Сэрбіі на магчымы прыём Косава ў арганізацыю «будзе рашучай і адказнай», заявіў Аляксандар Вучыч.
У 120-тысячным горадзе ў Нідэрляндах адбыўся захоп закладнікаў.
У сьнежні 2023 году перавозчык запусьціў прамыя рэйсы са Стамбулу ў Менск і назад праз краіны Эўразьвязу.
Каталіцкія, пратэстанцкія і ўніяцкія вернікі Беларусі рыхтуюцца сустрэць хрысьціянскае сьвята Вялікадня.
Нягледзячы на пашырэньне рознагалосьсяў з урадам Ізраілю, адміністрацыя Байдэна працягвае санкцыянаваць перадачу 2000-фунтавых бомбаў і іншай зброі.
У палітвязьня вялікія праблемы з самаадчуваньнем.
Папа Францішак прапусьціў важную цырымонію ў сьвяткаваньні Вялікадня.
У Саюзе журналістаў Расеі назвалі гэта парушэньнем свабоды слова.
Тое, што падчас вайны часам агучваюцца апакаліптычныя сцэнары і алярмісцкія прагнозы, найчасьцей мае на мэце запалохаць праціўніка, зрабіць яго больш згаворлівым, схіліць да саступак.
Гэтую жанчыну запаміналі ўсе, хто хоць аднойчы яе бачыў.
Расказваем, колькі выпадкаў хатняга гвалту афіцыйна зарэгістравана ў Беларусі і краінах, дзе шмат беларусаў. Псыхоляг і былы сілавік патлумачылі, чаму беларусы рэдка зьвяртаюцца па дапамогу.
Падзеі 30 сакавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Адпаведны закон падпісаў 28 сакавіка прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда.
З падзеяў 2020 году ўлады зрабілі выснову: каб яны не паўтарыліся, патрэбная перабудова, таталітарная трансфармацыя ўсёй сыстэмы, беларускай сацыяльнай мадэлі, зьмена прыроды палітычнага рэжыму. Бо ранейшыя мэханізмы і мэтады не забясьпечваюць утрыманьня ўлады. Да чаго гэтыя зьмены могуць прывесьці?
Больш за 60% апытаных прыхільнікаў Лукашэнкі спачуваюць палітвязьням.
На апублікаваны законапраект, які ўнесьлі ў Дзярждуму расейскія дэпутаты, зьвярнула ўвагу SOTA.
Зь якімі праблемамі сутыкаюцца беларусы ва Ўкраіне, што больш за два гады дапамагаюць украінцам у вайне супраць Расеі? Госьця Ганны Соўсь — былая палітзьняволеная Тацяна Гацура-Яворская, заснавальніца рэабілітацыйнага цэнтру «Ланка» для вайскоўцаў і арганізатарка кінафэстывалю «1084. На мяжы».
Тэракт у «Крокусе» у Падмаскоўі, прапагандысты шукаюць «украінскі сьлед» трагедыі. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Сахашчык заяўляе, што Расея і Беларусь рыхтуюць пляны «бліцкрыгу на Вільню», а Лукашэнка рэагуе на ягоную заяву.
Раней кіраўнік Беларусі, які ўтрымлівае ўладу ў выніку сфальшаваных выбараў і рэпрэсій супраць насельніцтва краіны, выказаўся пра магчымую вайну на тэрыторыі Літвы.
Пры гэтым падробленых манэт знайшлі толькі дзьве. Абсалютная большасьць фальшывак — банкноты.
Украіна працягвае дэманстраваць посьпехі і зьмяншае здольнасьць Чарнаморскага флёту праяўляць сілу ў рэгіёне, паведамляе 29 сакавіка Міністэрства абароны Вялікай Брытаніі са спасылкай на зьвесткі, сабраныя выведкай.
Практыка завочных крымінальных спраў у дзяржаве набірае хаду.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» ў складзе Міжнароднай плятформы для Беларусі па прыцягненьні вінаватых да адказнасьці атрымаў прэмію ўнівэрсытэту Граца ў галіне правоў чалавека за працу па дакумэнтаваньні грубых парушэньняў правоў чалавека і злачынстваў супраць чалавечнасьці.
У затрыманьні бралі ўдзел сілавікі з Расеі.
Раней Латвія і Польшча перасталі пускаць у Беларусь аўтамабілі на транзытных нумарах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч эўра. У Літве пакуль не было ніякіх афіцыйных паведамленьняў з гэтай нагоды.
Суд у Бялградзе разглядае справу аб экстрадыцыі беларускага кінарэжысэра Беларуса Андрэя Гнёта. Яго затрымалі ў кастрычніку 2023 году ў Сэрбіі на запыт беларускіх уладаў, якія абвясьцілі яго ў міжнародны вышук за нібыта ўхіленьне ад выплаты падаткаў.
Аўтобус не ўпускалі зь Беларусі на тэрыторыю Літвы, бо ў кіроўцы не было дзейнай ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі.
«Пакажы сваю часьцінку Беларусі». У гэтым флэшмобе ўзялі ўдзел ужо каля 100 тысяч беларусаў. Расказваем, хто яго запусьціў і навошта.
Ім пагражала да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Кнігу Сашы Філіпенкі ў турме на Акрэсьціна чыталі і перадавалі з камэры ў камэру. Аўтар лічыць, што галоўная ўзнагарода, якую можа атрымаць пісьменьнік — што кніга дапамагае людзям.
Затрыманага ў Берасьці Віталя Чопіка вазілі ў шпіталь са слядамі моцнага пабіцьця. Пра здарэньне піша «Вясна».
Пагаварылі зь беларусамі, якія праходзілі мяжу Беларусі з Эўразьвязам у сакавіку, пасьля закрыцьця яшчэ двух літоўскіх пераходаў.
РПЦ ва Ўкраіне адмежавалася ад заявы патрыярха Кірыла пра «сьвятую вайну». У ПЦУ нагадалі пра неабходнасьць забароны цэркваў з цэнтрам у Расеі.
Пасьля нападу ў Падмаскоўі, які адбыўся 22 сакавіка, памёр яшчэ адзін грамадзянін Беларусі, Алім Кашавараў. Раней было вядома пра сьмерць Ганны Волкавай і Вадзіма Куліка.
З 9 жніўня 2020 году па 29 лютага 2024-га па міжнародную абарону ў Польшчы зьвярнуўся 10 161 грамадзянін Беларусі.
Расказваем, што чакае беларусаў у красавіку.
Сталі вядомыя дадатковыя абмежаваньні на выкарыстаньне ў Беларусі бязвыплатнай і спонсарскай дапамогі. Раней прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі паведамляла толькі аб частцы абмежаваньняў, якія ён увёў датычна спонсарскай дапамогі.
Ва аўторак, 2 красавіка, Свабода запускае першы эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ», які расказвае пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі.
Ён прыехаў у водпуск з вайны ва Ўкраіне.
Саудаўская Арабія — ня першая краіна, што выкручвае сыстэму сабе на карысьць і нібы насьмяхаецца са сьвету. Лукашэнкаўская палата прадстаўнікоў дадае краіне некалькі балаў у рэйтынгах, бо на траціну складаецца з жанчын, а рэальны ўплыў гэтых жанчын не ацэньваецца.
Загрузіць яшчэ