Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа адсутнічаў на Крыжовым шляху ў Рыме. Гэта спарадзіла чуткі пра кепскі стан ягонага здароўя


Папа Францішак
Папа Францішак

Папа Францішак прапусьціў важную цырымонію ў сьвяткаваньні Вялікадня.

У Вялікую Пятніцу да Калізэю традыцыйна зьбіралася Крыжовы Шлях. На ім нечакана адсутнічаў Папа Францішак. Пра тое, што ён ня прыме ўдзелу ў Шляху, аб’явілі толькі ў хвіліну пачатку акцыі. Італьянская прэса ранкам суботы піша пра тое, што сярод тысяч наведнікаў сьвяткаваньняў у Ватыкане гэта спарадзіла новыя чуткі пра пагаршэньне здароўя пантыфіка.

Зараз у Ватыкане спадзяюцца, што 87-гадовы Францішак будзе весьці сьвяточную службу і іншыя мерапрыемствы да Вялікадня ў сьвятую нядзелю.

У Ватыкане патлумачылі адсутнасьць Францішка неабходнасьцю захаваньня здароўя перад суботняй імшой, што адбудзецца ў базыліцы Сьвятога Пятра ўвечары. Гэта найдаўжэйшая літургія году, якая вымагае ад сьвятара найбольшых высілкаў.

А ўжо ранкам нядзелі тысячы вернікаў будуць чакаць папскае імшы на пляцы перад ватыканскай базылікай. Пасьля яе, апоўдні Францішак выступіць са зваротам і дабраславеньнем Urbi et Orbi, гэта значыць «гораду і сьвету».

Зь лістапада Папа-аргентынец змагаецца з праблемамі з дыханьнем. Тады ён адмовіўся ад пералёту ў ААЭ на кліматычную канфэрэнцыю, а ў студзені прызнаў, што меў запаленьне бронхаў.

Велікодныя сьвяты пачаліся для Папы добра, ён правёў усе неабходныя рытуалы і ў сераду, і ў чацьвер.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG