Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі за год фальшывых даляраў стала амаль на траціну больш


Купюра ў 1 даляр ЗША
Купюра ў 1 даляр ЗША

Пры гэтым падробленых манэт знайшлі толькі дзьве. Абсалютная большасьць фальшывак — банкноты.

За 2023 год банкаўскія работнікі выявілі ў Беларусі 1105 падробленых грашовых знакаў. Зь іх 1103 банкноты і 2 манэты. Такую статыстыку прывёў Нацыянальны банк.

Часьцей за ўсё ў краіне падрабляюць даляры, на іх прыходзіцца 87,9% фальшывак, або 971 штука. Доля падробленых расейскіх рублёў склала 5,6% (62 купюры), эўра — 4,4% (49), а беларускіх рублёў — 1,9% (18). Яшчэ 0,2% прыпала на іншыя валюты.

У параўнаньні з 2022 годам агульная колькасьць выяўленых фальшывак павялічылася на 23,6%. Пры гэтым падробленых даляраў стала на 29,1% больш. Звычайна гэта 100-даляравыя купюры: такіх фальшывак за год стала больш на 39,5%.

Прыкметна вырасла і колькасьць фальшывых беларускіх рублёў — у 1,75 раза, хоць у абсалютным выражэньні іх стала больш толькі на 9 штук. А ўсяго — 18. У асноўным гэта 20-рублёвыя купюры.

У той жа час расейскія рублі падрабляюць радзей: мінус 18,4%. Часьцей за ўсё гэта банкноты наміналам 5 тысяч рублёў — 90,3%.

Падробленых эўра ў 2022 годзе знайшлі 50 банкнот, а ў 2023-м — 49. Наміналы ў асноўным 50 і 500 эўра — 42,9 і 30,6% адпаведна. Прычым за год колькасьць падробленых банкнот наміналам 500 эўра павялічылася ў 5 разоў.

У Менску знайшлі 43,3% усіх падробленых грашовых знакаў. Агулам жа фальшыўкі знайшлі ў 57 населеных пунктах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG